Фантасты мінулага стагоддзя марылі пра татальную аўтаматызацыю працы, калі за кошт удасканалення тэхналогіі вытворчасць зможа абысціся без чалавека. Пісьменнікі прадбачылі век робатаў. Але і адны, і другія памыліліся. Нягледзячы на існаванне ў наш час інфармацыйных тэхналогій, галоўным па-ранейшаму застаецца чалавек-працаўнік. Менавіта ён рухае вытворчы працэс наперад. У гэтым можна ўпэўніцца, калі прааналізаваць выніковасць работы за апошнія гады нашых шматлікіх паспяховых прадпрыемстваў. У тым ліку і таварыства з абмежаванай адказнасцю “Асіповічыгазбуд”.
Дзень нараджэння гэтай арганізацыі супадае з пачаткам новага каляндарнага года, і 1 студзеня мясцовыя “газбудаўцы” адзначылі чарговы юбілей. 20 гадоў таму рэспубліканскі спецыялізаваны мантажны трэст “Белспецмантаж” з мэтай павелічэння выканання аб’ёмаў будаўніцтва сістэм газазабеспячэння стварыў у Асіповічах шматпрофільнае прадпрыемства № 3. Яго дырэктар Аляксандр Гулік расказвае, з чаго ўсё пачыналася?
— Стварэнне нашай арганізацыі супала з часам, калі не стала Савецкага Саюза, — узгадвае ён. — Яе станаўленне адбывалася разам з фармі-раваннем новай дзяржавы, таму было складана ўдвайне. Аднак падабраўся дружны, працаздольны калектыў, які тады налічваў усяго чалавек дваццаць. Напачатку займаліся толькі будаўніцтвам газаправодаў, але паступова пачалі пашыраць сферу дзейнасці. Цяпер ажыццяўляем устаноўку, мантаж і тэхнічнае абслугоўванне сантэхабсталявання, сістэм газа-, цепла- і водазабеспячэння, каналізацыі, вентыляцыі і кандыцыяніравання. Як бачыце, спектр відаў работ разнастайны.
— Як вядома, ваша арганізацыя абслугоўвае не толькі аб’екты горада і раёна, але і выяз-джае за межы. Дзе працуеце зараз?
— На дадзены момант пракладваем інжынерныя сеткі на новабудоўлях Асіповіч, у прыватнасці, кладзём цеплатрасу ў раёне вуліцы Чарняхоўскага, газіфікуем аграгарадок Свіслач, будуем газаправод для паркоўкі легкавых аўтамабіляў у Мінску. Нашы брыгады працуюць у Кіраўску, Бабруйску. Закончаны работы па газіфікацыі прыватнага сектара ў горадзе Беразіно, дзе блакітнае паліва атрымалі каля 400 дома-ўладальнікаў. Наогул на працягу года пабудавана 35 кіламетраў газа-правода, пракладзена 7 кіламетраў цеплатрас і 2 — водаправодных сетак.
— Што дазваляе рухацца наперад нядрэннымі тэмпамі?
— Галоўны рэсурс, безумоўна, людзі. Плюс — матэрыяльна-тэхнічная база аснашчана сучаснай тэхнікай. Толькі за апошні час набылі 3 экскаватары, аўтакран, 4 машыны для перавозкі людзей. Пра тое, што будзем выконваць камп’ютарную зварку, 5 гадоў таму было цяжка ўявіць. Зараз нашы спецыялісты, якія прайшлі перападрыхтоўку, робяць гэта прафесійна. За кошт увядзення новых тэхналогій павялічваюцца і аб’-ёмы работ. А, значыць, выконваюцца прагнозныя паказчыкі. Не аднойчы выходзілі пераможцамі ў раённых, абласных спаборніцтвах. Дарэчы, год закончылі таксама добра. Тэмп росту склаў 154%, план падрадных работ выкананы на 126% у супаставімых цэнах, вытворчасць працы склала 123%. Чысты прыбытак — 350 мільёнаў, і гэта дае магчымасць палепшыць дабрабыт прад-прыемства, у тым ліку і асобна ўзятага работніка.
— Паспяховыя арганізацыі, як правіла, у апошні час займаюцца дабрачыннасцю. А ваша?
— Не стаім у баку ад добрых спраў і мы. Аказвалі матэрыяльную дапамогу САШ № 4, юным артыстам з ДШМ № 1, спартсменам. У СВК “Калгас “Каўгарскі” сваімі сіламі адрамантавалі ферму.
— Што ўяўляе сабой калектыў сёння?
— Па колькасці ён вырас амаль у 5 разоў. Тыя, хто прыйшоў на прадпрыемства напачатку 90-х гадоў, складаюць стрыжань, на якім трымаюцца ўзаемаадносіны, вытворчыя паказчыкі. Яны — прыклад ва ўсім. Прыемна, што папаўненне калектыву новымі людзьмі не паўплывала адмоўна на ўнутраную атмасферу. Ён па-ранейшаму згуртаваны і працаздольны. Прычым нават у самыя складаныя часы ніхто не звольніўся, каб адправіцца на пошукі лепшага. Хоць працу нашу лёгкай не назавеш: рабочы дзень пачынаецца а сёмай гадзіне раніцы і заканчваецца з захадам сонца. Людзі аддана і шчыра працуюць. Значыць, іх работа і зарплата задавальняюць. Дарэчы, за сту-дзень-лістапад у сярэднім яна склала 2 мільёны 755 тысяч. Гэта вышэй, чым па раёне, прыкладна на мільён…
— Якая ўвага надаецца здароўю работнікаў, іх сем’ям?
— Кожны жадаючы мае магчымасць прайсці платнае медыцынскае абследаванне за сродкі прадпрыемства. Выкупляем абанементы ў басейн і спартыўную залу. Пры жаданні можна прыняць удзел ва ўсіх спартыўных мерапрыемствах горада. Арганізуем экскурсійныя туры па Беларусі. Згодна з Палажэннем аб стымуляванні існуе цэлы спіс матэрыяльнай падтрымкі работнікаў.
— Што пажадаеце прадпрыемству на будучае?
— Стабільнасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Мяркуючы па заключаных на 2012 год дагаворах, аб’ёмы работ уз-растуць амаль у 2 разы. А работнікам — моцнага здароўя, дабрабыту ў сем’ях, поспехаў у працы.