5 тысяч кіламетраў №12

5 тысяч кіламетраў —

менавіта такую адлегласць у
сярэднім “накатывае” за месяц у прыгарадным транспарце асіповіцкі
раз’язны білетны касір. Некаторыя з прадстаўніц гэтай прафесіі: Ларыса Бузак,
Валянціна Іванова, Марына Лукашонак — маюць 17-гадовы стаж. Калі памножыць яго
на месячную “норму”, атрымаецца амаль мільён кіламетраў… Такому рэкорду нашых
чыгуначніц могуць пазайздросціць многія вандроўнікі!

Сёння на асіповіцкім вакзале
працуюць 20 раз’язных касіраў і 8 праваднікоў. Першыя па графіку ездзяць ў
дызель-цягніках у мінскім, магілёўскім, жлобінскім, салігорскім накірунках.
Другія пастаянна абслугоўваюць адзін і той жа маршрут — грузапасажырскія
цягнікі на Градзянку.

Працоўны дзень раз’язнога
касіра пачынаецца за 15 хвілін да адпраўлення чыгуначнага транспарту. У
памяшканні нарадчыкаў жанчыны атрымліваюць пад роспіс касавыя апараты, зонныя
білеты, разменны фонд — 20 тысяч рублёў, справаздачны і маршрутны лісты.

Прыгарадны цягнік звычайна
абслугоўвае брыгада з двух касіраў. Адзін з іх накіроўваецца ў першы вагон,
другі — у апошні. Перыядычна калегі сустракаюцца ў сярэдзіне дызеля.

На чыгунцы існуе нямала
прыпынкаў, дзе адсутнічаюць касы. Пасажырам, якія едуць з такіх пунктаў, касіры
прадаюць квіткі па звычайным кошце. Той, хто мог, але не паспеў купіць білет на
сваёй станцыі, дадаткова плаціць камісійны збор у памеры 880 рублёў.

Раз’язныя касіры могуць
вылучыць на любым накірунку самыя “хлебныя” прыпынкі. Напрыклад, па дарозе ў
Жлобін — паселішчы побач з Бабруйскам: Такары, Кветка, Бібкаўшчына, 331-ы
кіламетр, Данілаў Мост, Омельня, Мікулічы. Пад час дачнага сезона сума ад
продажу білетаў толькі на іх можа складаць каля 200 тысяч. Натуральна, месячная
выручка касіра залежыць ад пары года: з красавіка па верасень — да 3 мільёнаў,
з восені да вясны — 1-1,5 млн.

У гарачую пару чыгуначніца
нават можа скарыстаць за дзень цэлую білетную катушку, запраўленую ў касавы
апарат, якой хапае прыкладна на 200 квіткоў. Таму пры сабе касіры пастаянна
носяць запасную бабіну. Дарэчы, першыя касавыя апараты асіпаўчанкі атрымалі 10
гадоў таму. Зараз за хвіліну яны могуць абслужыць 3-4 чалавекі, раней столькі
часу сыходзіла на афармленне 1 квітка.

Калі раптам апарат
“адмовіцца” працаваць, яму на замену прыйдуць адрыўныя зонныя білеты, якія
касір таксама заўжды мае пры сабе. Як адзначае загадчыца білетных кас Галіна
Камейка, такіх выпадкаў ужо даўно не здаралася: зараз жанчыны працуюць з новымі
і надзейнымі машынамі “БПМ Інтэграл-мікра”.

Самы кароткі ў нашых касіраў
маршрут да Бабруйска: 47 кіламетраў дызель праязджае за гадзіну. Да Магілёва (137 км) і Жлобіна (107 км) — 3 гадзіны, да
Рабкора (113 км)
— амаль тры з паловай. Прыбыўшы на канцавы прыпынак, касіры абавязкова павінны адзначыцца
ў дзяжурнага па вакзалу. Да адпраўлення дызеля назад прыходзіцца чакаць ад 20
хвілін да 5 гадзін. Як правіла, асіпаўчанкі звычайна праводзяць гэты час у
пакоі адпачынку ці гуляюць па горадзе.

Пасля вяртання ў Асіповічы
жанчыны здаюць сваю змену нарадчыку. Ён прабівае на кожным касавым апараце статыстыку
прададзеных за рэйс білетаў, прымае і пералічвае заробленую выручку, заносіць
яе ў справаздачны ліст.

Нашы касіры працуюць па
наступным графіку: 3 дні — рабочыя, адзін — выхадны. Пэўна, мала каму вядома,
што ў чыгуначніц ёсць нават начныя змены. Яны прыпадаюць, калі трэба ехаць апошнімі
дызелямі на Бабруйск і Жлобін. У горад на Бярэзіне асіпаўчанкі адпраўляюцца а
дзявятай гадзіне вечара, начуюць у тамтэйшым дэпо і вяртаюцца дамоў а сёмай
гадзіне ранку. У Жлобін касіры ад’язджаюць а пятай вечара, а прыбываюць назад а
9-й ранку.

Вольга ЖАРНАСЕК.

 

Последние новости

Общество

Олег Дьяченко, заместитель председателя Постоянной комиссии Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по международным делам

11 августа 2025
Читать новость
Профилактика

Беречь детей и их здоровье

11 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Челябинская область торгуют на полмиллиарда долларов в год, но есть над чем работать

11 августа 2025
Читать новость
Общество

Умеренно тепло и комфортно. Прогноз погоды на неделю с 11 по 17 августа

11 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 августа для всех знаков зодиака

11 августа 2025
Читать новость
Профилактика

Какие пароли самые неудачные?

11 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем