5 пытанняў кіраўніку Думаецца пра добрае

Напярэдадні
прафесійнага
свята
з візітам наведаліся на адно з галоўных прадпрыемстваў горадамалочны камбінат, з нядаўняга часуфіліял «Асіповіцкі” ААТ «Бабушкина крынка”. Яго дырэктар Таццяна Жорава і падзялілася сваімі
планамі-роздумамі.

 Ці правільна меркаваць, што «рух наперад” і «перамены”словы, якія найбольш ярка характарызуюць стан спраў на прадпрыемстве сёння?

Так,
і самае значнае новаўвядзеннеадкрыццё цэха па вытворчасці паўцвёрдых сыроў. Гэты маштабны інвестыцыйны праект не толькі дазволіў нам заявіць пра сябе на новым узроўні, але і стаў платформай для стварэння дадатковых працоўных месцаў: узялі на работу каля паўсотні чалавек. Ну і, канечне, адна з нядаўніх важнейшых падзей — далучэнне
камбіната да ААТ «Бабушкина крынка”.

Многіх
асіпаўчан апошнім часам якраз і насцярожвае адсутнасць «родных” пінгвінчыкаў на ўпакоўцы любімых малакасмятаны. Мы больш не ўбачым
эмблему «малочнага полюса”?

Прычын
для хваляванняў няма абсалютна: нашай прадукцыі выпускаецца такая ж
лінейка і колькасць, як і раней,
і ўся янатакой жа якасці, і яе не стала менш на паліцах асіповіцкіх магазінаў. Дарэчы, вырабы ўсіх малочных перапрацоўшчыкаў, якія ўваходзяць у холдынг, выпускаюцца зараз пад адзіным брэндам «Бабушкина крынка”. Ну а для тых, каму даспадобы менавіта асіповіцкая прадукцыя, могуць яе без праблем «вылічыць” па літары «С” побач з
датай выпуску.

— Якія планы мае прадпрыемства на бліжэйшую перспектыву?

Зараз
актыўна вядзецца рэканструкцыя   ўчастка
па вытворчасці сухіх
малочных прадуктаў. Гэта
дазволіць павялічыць яго вытворчыя магчымасці, а таксама вырабляць новыя відынапрыклад, сухую сыроватку, якая заўсёды запатрабавана.

— Што найбольш радуе кіраўніка малочнага камбіната?

— Наша моладзь — дасведчаная, працалюбівая,
мэтанакіраваная,
якой у нас значна прыбавілася за апошнія два гады. Праз некаторы час можна будзе смела перадаць
прадпрыемства надзейнай змене!

— Чым хацелася б падзяліцца напярэдадні прафесійнага свята?

— Вялікі дзякуй калегамсельгасвытворцам, без чыёй працы наша дзейнасць проста немагчыма. Зычым ім высокіх надояў і ўсялякіх іншых поспехаўгэта першае. Ну а другоешчыры дзякуй усім працаўнікам камбіната. Без такіх людзей, як начальнік участка па догляду за сырамі Таццяна Анісімава, намеснік дырэктара па вытворчасці і якасці Iрына Філіпава, галоўны механік Сяргей Сакалоўскі і многіх другіх, цяжка ўявіць наш цяперашні дружны, зладжаны калектыў і яго эфектыўную работу. Жадаю ўсім стабільнасціі на працы, і дома. Каб заўсёды быў пазітыўны настрой і светлыя думкіз іншымі, кажуць, прадукты харчавання вырабляць нельга. Шчасця ўсім і дабрабыту!

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Здоровье

Проблема сезона — клещи

17 мая 2026
Читать новость
Образование

Детский сад для малышей от года: какие учреждения в Осиповичах открывают группы и как подготовить ребёнка

17 мая 2026
Читать новость
Общество

«Письма в прошлое»: как в Осиповичах хранят имена героев

17 мая 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 17 мая для всех знаков Зодиака

17 мая 2026
Читать новость
Общество

Политический кризис в Польше: почему президент и правительство не могут найти общий язык

16 мая 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с главным специалистом отдела по образованию

16 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем