5 пытанняў кіраўніку Думаецца пра добрае

Напярэдадні
прафесійнага
свята
з візітам наведаліся на адно з галоўных прадпрыемстваў горадамалочны камбінат, з нядаўняга часуфіліялАсіповіцкі” ААТБабушкина крынка”. Яго дырэктар Таццяна Жорава і падзялілася сваімі
планамі-роздумамі.

 Ці правільна меркаваць, шторух наперад” іперамены”словы, якія найбольш ярка характарызуюць стан спраў на прадпрыемстве сёння?

Так,
і самае значнае новаўвядзеннеадкрыццё цэха па вытворчасці паўцвёрдых сыроў. Гэты маштабны інвестыцыйны праект не толькі дазволіў нам заявіць пра сябе на новым узроўні, але і стаў платформай для стварэння дадатковых працоўных месцаў: узялі на работу каля паўсотні чалавек. Ну і, канечне, адна з нядаўніх важнейшых падзей — далучэнне
камбіната да ААТ “Бабушкина крынка”.

Многіх
асіпаўчан апошнім часам якраз і насцярожвае адсутнасцьродных” пінгвінчыкаў на ўпакоўцы любімых малакасмятаны. Мы больш не ўбачым
эмблему “малочнага полюса”?

Прычын
для хваляванняў няма абсалютна: нашай прадукцыі выпускаецца такая ж
лінейка і колькасць, як і раней,
і ўся янатакой жа якасці, і яе не стала менш на паліцах асіповіцкіх магазінаў. Дарэчы, вырабы ўсіх малочных перапрацоўшчыкаў, якія ўваходзяць у холдынг, выпускаюцца зараз пад адзіным брэндамБабушкина крынка”. Ну а для тых, каму даспадобы менавіта асіповіцкая прадукцыя, могуць яе без праблемвылічыць” па літары “С” побач з
датай выпуску.

— Якія планы мае прадпрыемства на бліжэйшую перспектыву?

Зараз
актыўна вядзецца рэканструкцыя   ўчастка
па вытворчасці сухіх
малочных прадуктаў. Гэта
дазволіць павялічыць яго вытворчыя магчымасці, а таксама вырабляць новыя відынапрыклад, сухую сыроватку, якая заўсёды запатрабавана.

— Што найбольш радуе кіраўніка малочнага камбіната?

— Наша моладзь — дасведчаная, працалюбівая,
мэтанакіраваная,
якой у нас значна прыбавілася за апошнія два гады. Праз некаторы час можна будзе смела перадаць
прадпрыемства надзейнай змене!

— Чым хацелася б падзяліцца напярэдадні прафесійнага свята?

— Вялікі дзякуй калегамсельгасвытворцам, без чыёй працы наша дзейнасць проста немагчыма. Зычым ім высокіх надояў і ўсялякіх іншых поспехаўгэта першае. Ну а другоешчыры дзякуй усім працаўнікам камбіната. Без такіх людзей, як начальнік участка па догляду за сырамі Таццяна Анісімава, намеснік дырэктара па вытворчасці і якасці Iрына Філіпава, галоўны механік Сяргей Сакалоўскі і многіх другіх, цяжка ўявіць наш цяперашні дружны, зладжаны калектыў і яго эфектыўную работу. Жадаю ўсім стабільнасціі на працы, і дома. Каб заўсёды быў пазітыўны настрой і светлыя думкіз іншымі, кажуць, прадукты харчавання вырабляць нельга. Шчасця ўсім і дабрабыту!

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем