5 чэрвеня — Дзень меліяратара “Падушка бяспекі” ПМК №48

Для ААТ «ПМК № 95 «Вадбуд” мінулы год быў вельмі
ўдалым. Аб гэтым сведчыць як занятае асіповіцкімі меліяратарамі 2 месца ў
абласным галіновым аглядзе-конкурсе, так і нядрэнныя даходы, атрыманыя ад
выканання Дзяржпраграмы захавання меліяраваных зямель ды разнастайных падрадных
работ. Прынамсі, заробленыя грошы кіраўнік прадпрыемства Канстанцін Долгі ўклаў
у набыццё новай тэхнікі, што, відавочна, было вельмі мудрым крокам.

Першыя пяць месяцаў гэтага года «Вадбуд” таксама
працаваў напружана, і не яго віна, што з заробленых 1,1 мільярда рублёў
заказчыкі ўсё яшчэ не могуць аддаць больш за 50%.

Зразумела, дэфіцыт абарачальных сродкаў ставіць
перад меліяратарамі мноства дадатковых пытанняў. Сярод іх галоўныя —
складанасці з набыццём паліва і будматэрыялаў. Аднак менавіта ў рэгуляванні
«вузкіх” момантаў праяўляецца высокі ўпраўленчы ўзровень кіраўніцтва
прадпрыемства. Дзякуючы пастаяннаму — і выніковаму! — пошуку нестандартных
хадоў, узгаданыя цяжкасці практычна не ўплываюць на рытмічнасць работы
калектыву «Вадбуда”.

Больш таго. Сёлета прадпрыемству ўдаецца
працаваць з рэкорднай рэнтабельнасцю — 4,1%, тады як летась было 3%. Крыніца
эфектыўнасці — рашучае скарачэнне расходаў па ўсіх накірунках дзейнасці. Рабочы
час эканоміцца шляхам дакладнага выканання вытворчай дысцыпліны, паліва — за
кошт аптымізацыі схем перавозак абсталявання, максімальнай загрузкі новай,
больш эфектыўнай тэхнікі, запчасткі — праз своечасовае і якаснае правядзенне
планавага тэх-абслугоўвання машын і механізмаў.

Па стане на пачатак года сярэдні ўзровень
заробкаў вадбудаўцаў складаў 1,2 млн. руб., сёння ён крыху большы. Да гонару
«Вадбуда”, ён заўсёды жорстка падтрымліваў парытэт паміж вытворчасцю працы і
ўзроўнем яе аплаты, і такая прынцыповасць дае прадпрыемству пэўныя маральныя
перавагі. Па-першае, яго работнікі ўпэўнены, што калі яны будуць працаваць
лепш, то іх дабрабыт будзе гарантавана расці, і, па-другое, усе выдатна ведаюць
рэальныя межы гэтага росту. У адпаведнасці з бізнес-планам — як мінімум 115% у
год. Зразумела, лічба не рэкордная, аднак сёння гарантыя хоць нейкай
стабільнасці дае людзям істотную маральную падтрымку. Ці не таму нядаўна на
«Вадбуд” вярнуўся адзін з яго лепшых работнікаў — механізатар экстра-класа
Міхаіл Лузан? Для прадпрыемства гэта добрая навіна: правераны часам работнік
заўжды ўносіў істотны ўклад у развіццё вытворчасці.

 

Последние новости

Власть

Лукашенко на встрече с премьерами СНГ и ЕАЭС сказал про передел мира и дал «ответку» Зеленскому

30 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает к 2030 году достичь товарооборота с Кыргызстаном в $500 млн

30 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь приветствует инициативу о создании формата «СНГ плюс»

30 сентября 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 22 по 28 сентября

30 сентября 2025
Читать новость
Спорт и туризм

Футбол. Первая лига. ФК “Осиповичи” — ФК “Гомель-2” — 1:2

30 сентября 2025
Читать новость
Общество

Бульбу вараць, бульбу жараць, з бульбы дранікі пякуць

30 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем