29 ліпеня — Дзень работнікаў гандлю Умацоўваюць эканоміку

Аб тым, як развіваецца гандлёвая сетка раёна,
расказвае загадчык сектара гандлю і паслуг райвыканкама Iнеса Лейко:

— Кожны з нас штодня карыстаецца паслугамі
магазінаў, прапаноўваючых прадукты і нехарчовыя тавары, асартыментны пералік
якіх апошнім часам значна павялічыўся. Узрастае і колькасць аб’ектаў рознічнага
гандлю. Так, па стане на пачатак ліпеня іх налічваецца 270, у тым ліку 254
магазіны, аптэкі, гандлёвыя цэнтры з агульнай плошчай 20,3 тысячы квадратных
метраў. Працуе 82 аб’екты грамадскага харчавання на 4,5 тысячы пасадачных
месцаў. Прырост гандлёвых плошчаў — 1.227 квадратных метраў пры заданні 2.350.

Каб насельніцтву было зручна ажыццяўляць
пакупкі, 73 магазіны працуюць па метаду самаабслугоўвання. У 148 гандлёвых
аб’ектах устаноўлена 187 адзінак тэрмінальнага абсталявання для разліку
пакупнікоў пры дапамозе пластыкавых картак. У 8 ёсць спецыяльныя камп’ютарныя
сістэмы.

За студзень-чэрвень аб’ём рознічнага
тавараабароту праз усе каналы рэалізацыі склаў 329,1 млрд. рублёў або 111,7% да
адпаведнага леташняга перыяду ў супастаўных цэнах пры прагнозе на год 107
працэнтаў.

На душу насельніцтва раёна тавараў прададзена
на 6,5 млн. рублёў, што вышэй сярэднеабласнога паказчыка, без уліку такіх
гарадоў, як Магілёў і Бабруйск.

За гэты ж перыяд   удзельная вага аб’ёму разлікаў за тавары
пластыкавымі карткамі праз тэрміналы ў агульным аб’ёме рознічнага тавараабароту
склала 12,4%, па вобласці — 11,3.

Адзін з асноўных накірункаў у развіцці гандлю
— забяспечанасць насельніцтва раёна высакаякаснымі таварамі шырокага
асартыменту, у асноўным — айчыннай вытворчасці. Аб’ём продажу іх за першае
паўгоддзе склаў 82%, у тым ліку харчовых — 84,8, нехарчовых — 74,4%.

Цікавая форма работы з насельніцтвам —
правядзенне кірмашоў і выставак-продажаў тавараў і прадукцыі грамадскага
харчавання. Iх сёлета ўжо прайшло адпаведна 8 і 27.

Развіццю матэрыяльна-тэхнічнай базы
арганізацыямі гандлю надаецца таксама значная ўвага. Так, сёлета на гэтыя мэты
накіравана мільярд рублёў. Адкрытым акцыянерным таварыствам «Гандаль”
праводзіцца рамонт фасада будынка магазіна № 25, райста рэканструюе краму ў
вёсцы Краснае.

Асаблівая ўвага надаецца гандлёваму
абслугоўванню сяльчан. Частка з іх мае магчымасць купіць неабходнае некалькі
разоў на тыдзень у аўтамагазінах, якія належаць райспажыўтаварыству і
прыватнаму гандлёваму ўнітарнаму прадпрыемству «Кучура Е.К.”.

Работай у сферы гандлю заняты ў нас каля
паўтары тысячы чалавек. Многія працуюць добрасумленна, маюць высокі ўзровень
прафесіяналізму. Iх дастойная праца пастаянна стымулюецца кіраўніцтвам. Так, у
сувязі з прафесіянальным святам і за добрыя вынікі работы Ганаровую грамату
Міністэрства гандлю днямі атрымала загадчык магазіна № 5 філіяла ААТ
«Жэлдорсэрвіс г. Магілёў” Святлана Скрыганава. Яе калега Таццяна Ліннік з
магазіна № 7 гэтай жа арганізацыі разам з Ларысай Пілік, кіраўніком калектыву
крамы    № 2 ААТ «Гандаль”, удастоены
такой жа ўзнагароды ўпраўлення гандлю і сферы паслуг Магілё
ўскага аблвыканкама. Шэраг
працаўнікоў атрымалі званне «Ветэран працы”.

Дзень работнікаў гандлю — гэта свята ўсіх,
чыя дзейнасць так ці інакш звязана з купляй-продажам, з таваразнаўствам.
Упэўнена, што сваёй добрасумленнай працай кожны гандлёвы работнік і далей будзе
ўмацоўваць эканамічнае становішча раёна і дарыць людзям увагу і душэўнае цяпло.

 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем