Асіповіцкі раён цеплавых сетак РУП “Магілёўэнерга” забяспечвае гарачай вадой і цяплом большую частку горада. На першы погляд здаецца, што схема цеплазабеспячэння не надта складаная: разагрэтая да вызначанай тэмпературы вада рухаецца па трубаправодзе да 10 цэнтральных цеплавых пунктаў, дзе ў кожным падзяляецца на дзве часткі, адна з якіх будзе паступаць у батарэі, другая — падаграваць пітную ваду. Аддаўшы цяпло, гэтыя патокі зноў злучаюцца ў ЦЦП і вяртаюцца ў кацельню…
Каб гэты цыкл паўтараўся бесперабойна, на прадпрыемстве задзейнічана 7 участкаў: цеплавых сетак, электратэхнічны, падрыхтоўкі драўнянага паліва і аў-татранспарту, цеплавой аўтаматыкі, вымярэнняў і аўтаматызаванай сістэмы кіравання тэхналагічным працэсам, палівападачы, па рамонту цепламеханічнага абсталявання, хімвода-ачысткі. Усе яны маюць свае функцыі, але разам працуюць на адзіны вынік: каб у кожным ацяпляемым памяшканні і на кожным участ-ку сістэмы водазабеспячэння тэмпература адпавядала ўстаноўленым стандартам.
У асноўным наша ЦЭЦ працуе на мясцовых відах паліва, доля якіх у гэтым годзе складае 54% ад агульнага аб’ёму спажываемых цепланосьбітаў. Прыродны газ патрэбны толькі ў ацяпляльны сезон. Найбольш запатрабаванае мясцовае паліва — драўніна, якую па-стаўляюць сюды больш дзясятка лясгасаў і прыватных прадпрыемстваў. Яна папярэдне здрабняецца і ў вы-глядзе трэсак і пілавіння ідзе ў кацёл. А вось торф для абсталявання ЦЭЦ не вельмі падыходзіць, бо пры яго спальванні атрымліваецца шмат попелу.
Спецыялісты цепла-энергетыкі ўважлівыя і да надвор’я: чым ніжэйшая тэмпература паветра звонку, тым гарачэй павінна быць вада ў трубаправодзе. Напрыклад, пры адзнацы тэрмометра ў 0 градусаў тэмпература цепланосьбіта ў трубе, якая яго падае, павінна быць 66 градусаў, а ў зваротнай — 45. Зразумела, што пры замаразках або спякоце гэтыя паказчыкі мяняюцца. Дарэчы, у мінулым годзе лістапад быў цяплейшым за сёлетні. Тады было ўжыта 641.000 м3 паліва, а гэта амаль удвая менш цякучых паказчыкаў аналагічнага месяца.
Вялікая ўвага надзяляецца і стану самога труба-правода — ключавому звяну сістэмы цеплазабеспячэння, па якой гарачая вада пастаўляецца да спажыўцоў. Кожны ліпень яе выпрабоў-ваюць на трывалась: падымаюць ціск да 16 атмасфер. Ненадзейныя ўчасткі абавязкова даюць аб сабе знаць і адразу ж рамантуюцца або замяняюцца трубамі, зробленымі па сучасных тэхналогіях. Так званыя Пі-трубы дазваляюць скарачаць цепластраты і маюць больш высокую надзейнасць, чым звычайныя. Сёння ў гора-дзе сумарная даўжыня пракладзеных Пі-труб складае каля двух кіламетраў.
У наступным годзе прадпрыемства плануе пракладваць цеплавыя сеткі да новабудоўляў па вуліцы Чарняхоўскага, так што без цяпла ў Асіповічах не застанецца ніхто.