17 мая — Міжнародны дзень электрасувязі і тэлекамунікацый Сувязь новага пакалення — ужо сёння

Прагрэс
не стаіць на месцы — і назіраецца гэта літаральна ва ўсім. Што ж робяць
работнікі нашага райвузла электрасувязі, каб быць на крок уперадзе сваіх
канкурэнтаў? З гэтага і пачалася размова з кіраўніком РВЭС Сяргеем ДАМБРОЎСКIМ:


Магу сказаць адназначна: стараемся. Пра што сведчыць хаця б тое, што па выніках
леташняй работы наш калектыў у раённым спаборніцтве прызнаны пераможцам у сваёй
групе і занесены на Дошку гонару.


Але гэта — па выні-ках леташняй работы


А ўзнагарода не дазваляе таптацца на месцы. У нас па-ранейшаму нядрэнныя
рэнтабельнасць, прадукцыйнасць працы, паказчыкі энергазберажэння і іншыя. I
сёлетнія напружаныя планы не палохаюць. Напрыклад, думаем замяніць аналагавае
абсталяванне на сучасныя лічбавыя сістэмы, медны кабель на валаконна-аптычныя
лініі сувязі, усё здаваемае новае жыллё ў 2013-2014 гадах будзе падключацца да
новых тэхналогій, у прыватнасці, XPON.


I што гэта азначае?


“Оптыку” пракладзём да самай кватэры навасёла — і чалавеку без усялякіх праблем
адразу прадастаўляюцца якасныя паслугі тэлебачання і тэлефаніі, высакаскорасны
інтэрнэт.


Выходзіць, райвузел сёння канкрэтна рушыць да свайго патэнцыяльнага абанента?


Iменна. Летась мы падключылі практычна ўсе новабудоўлі на вуліцы Чарняхоўскага
і новы дом па Сташкевіча, сёлета плануем зрабіць гэта яшчэ з шэрагам шматпавярховак
у мікрараёне АЗАА. Значыць, больш за 470 кватэр атрымаюць і сучасны інтэрнэт, і
тэлебачанне ZALA.


А ў сельскай мясцовасці?


I пра вяскоўцаў не забываемся. Сёлета запланаваны пераход на работу па новых
тэхналогіях у Каменічах, Красным, Дрычыне, Вялікім Бару — будзем туды
пракладваць валаконна-аптычныя лініі. Збіраемся таксама замяніць састарэлыя
каардынатныя аналагавыя станцыі, якія эксплуатуюцца з 70-80-х гадоў мінулага
стагоддзя, у Верайцах, Вяззі, Цэлі, Ліпені, Карытным і іншых — усяго 12 —
населеных пунктах на лічбавыя апошняга пакалення. Гэта, натуральна, дасць
магчымасць значна пашырыць спектр аказваемых паслуг. Пра-клалі “валакно” ў
Градзянцы і Пагарэлым, замянілі там жа састарэлае абсталяванне. Дарэчы,
пракладваючы кабель з палепшанымі характарыстыкамі, адначасова пазбаўляемся ад
тэлефонаў-блакіратараў. Такіх нумароў засталося з паўсотні, і гэты год для іх
стане апошнім.


Сёння абанент, падключаючыся да паслуг тэлефоннай сувязі, разлічвае на
многае


I РУП “Белтэлекам” актыўна выкарыстоўвае сістэму IMS, якая ўяўляе сабой новы
этап паслуг электрасувязі — не толькі базавыя тэлефонныя сувязі, а і дадатковыя
сервісы. Iнакш кажучы, і тэлефанію, і інтэрнэт, і лічбавае тэлебачанне можна
падключыць з дапамогай усяго аднаго ўстройства. Прычым, падключэнне да паслуг
“Белтэлекама” бясплатнае, а тарыфы на ўсе асноўныя платформы IMS аналагічныя
тарыфам на паслугі існуючых АТС. Што, дарэчы, змаглі ўжо многія ацаніць.


Да слова: а колькі зараз землякоў карыстаецца інтэрактыўным тэлебачаннем
ZALA
?


5 тысяч 562 чалавекі, высакаскорасным інтэрнэтам — 8.924. I іх рады паступова
растуць.


А як, Сяргей Станіслававіч, з тымі, хто жыве ў малых населеных пунктах? Як
ім тую ж “хуткую”, да прыкладу, выклікаць
?


Там устанаўліваем бесправадныя тэлефоны — прынцып работы сотавых — па
тэхналогіі WLL, але плацяць людзі як і за карыстанне звычайным.


Час, як вядома, не стаіць на месцы, і, як ні круці, людзі “зношваюцца”,
патрабуюць замены


Граматныя, працалюбівыя работнікі патрэбны ўсюды — і мы такім з задавальненнем
даём магчымасць вучыцца, расці прафесійна. У мінулым годзе ў нас 7 чалавек
атрымалі дыпломы, зараз двое вучацца ў вышэйшых і адзін у сярэдне-спецыяльнай
установе. Наогул жа такую адукацыю мае больш за палову калектыву. I людзей
выдатных працуе вялікае мноства. Iнжынер Андрэй Мядзведзеў, напрыклад,
узнагароджаны Ганаровай граматай райвыканкама, вядучы бухгалтар Iрына Клімковіч
і электрамеханік Людміла Сцяхновіч — кіраўніцтвам “Белтэлекам”. А хіба можна
сказаць што дрэннае ў адрас электрамеханікаў Галіны Зубавай, Алены Аўсянік,
Сяргея Самусева, начальніка лінейна-тэхнічнага ўчастка Аляксандра Лахаўца,
інжынераў Вольгі Коласавай і Уладзіміра Мазейка, электраманцёраў Iгара
Патапейка, Міхаіла Фірсава, Леаніда Сямашка, Уладзіміра Навасёлава, намесніка
начальніка райвузла Віты Жукавец, кабельшчыкаў Сяргея Марозава, Валерыя
Доўнара, Уладзіміра Галіеўскага? Толькі — дзякуй за адданую працу! Таму,
напэўна, і задачы, якія стаяць перад намі, вырашаюцца.

Дарэчы,
хачу “пахваліцца”: атрымалі праектна-каштарысную дакументацыю на рэканструкцыю
будынка РВЭС — з добраўпарадкаваннем прылягаючай тэрыторыі і перапланіроўкай трох
паверхаў. Сума ўкладанняў —            12
мільярдаў, так што бу-дзе зроблена сапраўды шмат чаго на агульную карысць. I
гэта таксама стымулюе працаваць яшчэ лепш.

Размаўляў
Георгій АЛЕЙНIКАЎ.

Последние новости

Власть

Лукашенко рассказал о скором визите в Китай и встрече с Си Цзиньпином

21 августа 2025
Читать новость
Власть

Производство ракет – в центре внимания Лукашенко. Президент требует определиться с развитием отрасли

21 августа 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый парень во время конфликта избил меня. Как его наказать?” Отвечает участковый инспектор милиции

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем