Насустрач юбілею

Насустрач юбілею
  1. Зацверджаны генплан развіцця горада да 2030 года. Пачалася электрыфікацыя чыгуначнай веткі Асіповічы-Жлобін. Браты Багдановічы атрымалі сярэбраныя медалі на ХХХ Алімпійскіх гульнях у Лондане

Чыгунка жыве насычаным жыццём

Газета рэгулярна інфармавала чытачоў пра работу ўсіх структурных падраздзяленняў стальной магістралі.

“30 снежня (2011 г. — аўт.) СЗАТ “Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод” выпусціў свой першы вагон-цыстэрну. Гэта доўгачаканая падзея прайшла ў прысутнасці прэм’ер-міністра краіны Міхаіла Мясніковіча. <…>. Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод з’яўляецца знакавым прадпрыемствам і для ўсёй айчыннай эканомікі. Ён створаны па прамым даручэнні Кіраўніка дзяржавы, будуецца даволі хутка, выпускае імпартазамяшчальную і экспарта-арыентаваную прадукцыю. Гэты праект — рэальны прыклад партнёрства дзяржавы і прыватнага бізнесу, які можа аказаць уплыў на павышэнне прыцягальнасці Беларусі для іншых замежных інвестараў”*, — чытаем у першым нумары газеты за 4 студзеня. А ўжо 13 студзеня ў № 4 паведамляецца: “СЗАТ “Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод” працягвае развіваць вытворчасць ужо асвоенай прадукцыі. З пачатку года завод пачаў выпуск новай, больш складанай мадэлі танк-кантэйнера. У адрозненне ад вырабляемай раней, яна забяспечвае падтрыманне зададзенай тэмпературы перавозімага грузу і яго разагрэў у месцах зліву”.

“Менавіта на аптымізацыю працы былі накіраваны многія мерапрыемствы, якія ажыццёўлены летась нашым вагонным дэпо. <…>. У Асіповічах уведзены ў дзеянне дзве ўстаноўкі УЗОТ-РМ для поўнага апрабавання аўтатармазоў <…>. Яны садзейнічаюць эканоміі паліва і часу. <…>. Палепшыліся і ўмовы работы працаўнікоў вагоннага дэпо: напрыканцы мінулага года арганізацыя перасялілася ў новае адміністрацыйна-бытавое памяшканне. Яно, дарэчы, адрозніваецца не толькі зручнасцю размяшчэння, але і большым камфортам: зроблены добрыя гардэробныя і душавыя, абсталяваны пакой для харчавання” (№ 4 ад 13 студзеня).

“Лакаматыўнае дэпо Асіповічы з’яўляецца агульнарэспубліканскім выдатнікам працы: па выніках работы ў 2011 го-дзе яно ўвайшло ў лік лепшых прадпрыемстваў Беларускай чыгункі. Званне “Ганаровы чыгуначнік” атрымалі намеснік начальніка дэпо па эксплуатацыі Аляксандр Яраш і машыніст цеплавоза Аляксандр Шырокі” (№ 64 ад 3 жніўня).

“Все, кто пересекал 3 апреля железнодорожный переезд в районе станции Осиповичи-ІІІ,  обратил внимание на праздничный вид железнодорожного полотна, около которого развевались флаги Республики Беларусь и Китайскай Народнай Республики. <…>. Так празднично отмечалось начало работ по электрификации ветки Осиповичи-Жлобин. Если быть точным, этот процесс начался еще в прошлом году. Шла организационно-подготовительная деятельность, проводилась установка опор, которые уже окаймляют железнодорожное полотно вплоть до станции Мирадино, там же строится новая тяговая подстанция. <…>. Пока монтажом контактной сети будет заниматься 15 прибывших из Китая специалистов. Скоро ожидается приезд дополнительных трудовых ресурсов. <…>. К концу года по маршруту Осиповичи-Жлобин должен будет отправиться первый электропоезд” (№ 30 ад 6 красавіка).

Усе галіны вытворчасці развіваюцца

“Ныне промышленный комплекс района представлен десятью предприятиями. Основа индустриального потенциала региона — СОАО “Кровля”, удельный вес которого занимает 27% в общем объеме промышленного производства, ОАО “Осиповичский молочный комбинат” — около 20%, ОАО “Осиповичский завод автомобильных агрегатов” — 18%. <…>. После завершения реализации проекта на предприятии (ОВЗ — авт.) ежегодно планируется выпускать до 2 тысяч танк-контейнеров, 2,5 тысячи грузовых вагонов, а также ремонтировать около 2 тысяч вагонов. ОАО “Молочный комбинат” реализует 2 инвестпроекта, направленных на модернизацию производства, обеспечение более глубокой переработки сырья, освоение новых видов продукции. Наиболее крупный из них связан с реализацией производства твердого сыра производительностью 10 тонн в сутки. <…>. В июне 2011 года (на ЗЖБК — авт.) введена в строй автоматизированная линия по производству элементов благоустройства (плитки тротуарной, бортов дорожных тротуарных, лотков). В рамках республиканской программы по развитию малых городов в Осиповичах создано крупное производство пенобетонных блоков ООО “Кубок”. Его работа позволяет помочь решить проблему производства стройматериалов из пенобетона, которые экологичны, а по тепловым характеристикам превосходят обычный кирпич в 3,5 раза”  (№ 64 ад 3 жніўня).

АЗАА падпісаў кантракт з расійскім ААТ “Навукова-вытворчае аб’яднанне “Лакафарбпакрыццё”, у адпаведнасці з якім на заводзе будзе пастаўлена сучасная лінія для нанясення вадкіх лакафарбавых матэрыялаў” (№ 6 ад 20 студзеня).

У № 64 начальнік БУ-2 Анатоль Ніканчык дзеліцца вынікамі работы свайго прадпрыемства: “Летась мы спрацавалі нядрэнна: чысты прыбытак — 663,1 мільёна рублёў, <…> сярэдняя зарплата перавысіла 2 мільёны”.

Горад наведаў Прэзідэнт краіны. Ён “<…> знаёміўся з развіццём інавацыйных вытворчасцей пры наведванні ЗАТ “Алцімед” і парфумерна-касметычнай фабрыкі “Сонца”. Хаця спектр пытанняў, якія цікавілі Прэзідэнта, выглядаў значна шырэй — экспарт, імпартазамяшчэнне, рэалізацыя Дзяржаўнай комплекснай праграмы развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў і г.д. <…>. На ЗАТ “Алцімед” Кіраўнік дзяржавы даручыў стварыць спрыяльныя ўмовы для развіцця вытворчасці сістэм эндапратэзавання”. Пазнаёміўся Аляксандр Лукашэнка і са справамі на фабрыцы “Сонца”, створанай у 2010 г.: “У планах — павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці і рэалізацыі, у тым ліку за кошт пашырэння асартыменту вырабляемай прадукцыі, у першую чаргу — вадкіх мыйных сродкаў. Так, у 2012 годзе плануецца наладзіць іх выпуск для мыцця, шырокай лінейкі тавараў асабістай гігіены: шампуняў, кандыцыянераў, пены для ваннаў. Кампанія пачне асвойваць і вонкавыя рынкі” (матэрыял Віталя Кулакова “Райцэнтр — невялікі, справы — значныя”, № 31 ад 10 красавіка).

“У перспектыве — новы пуцеправод” — паведамляе назва аднаго з артыкулаў у № 3 ад 27 красавіка. “<…> кіраўніцтва Беларускай чыгункі прыняло рашэнне аб рэканструкцыі пуцявой “гаспадаркі” на станцыі Асіповічы. Адзін з яе этапаў — арганізацыя на месцы цяперашняга пераезду рознаўзроўневага пуцеправода, што дазволіць аўтамабілістам і машыністам цягнікоў рухацца незалежна адзін ад аднаго”. (Пуцеправод на месцы “гарбатага” пераезду так і не з’явіўся, а львіную долю аўтамабіляў узяў на сябе новы аўтамабільны мост — аўт.).

“17 октября на 263-й базе хранения, ремонта и утилизации средств связи в присутствии министра обороны генерал-лейтенанта Юрия Жадобина <…> состоялось торжественное открытие цеха по ремонту и модернизации средств связи”, — сообщал Дмитрий Саврицкий в материале “В режиме реального времени” (№ 86 от 19 октября).

“Наконец-то, после долгого квартирования в ММПЦ “Ровесник” мы получили собственную “жилплощадь” в отреставрированном здании на улице Интернациональной, — говорит главный хранитель фондов районного историко-краеведческого музея Татьяна Баронина. — Музейные залы готовы к приему фондов, сейчас они оснащаются витринным оборудованием”, — паведамляецца ў № 42 ад 18 мая.

Што чакае горад у будучым?

Зацверджаны новы генплан горада. Начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Іван Малаковіч расказвае: “<…> в перспективе — развитие транспортной сети: создание обходных автодорог, путепроводов через железную дорогу. <…> по-прежнему будут возводиться дома в “северном” направлении (в сторону деревни Теплухи и автомагистрали Минск-Гомель), а также индивидуальная застройка на юго-западе, который в обиходе именуется “седьмая площадка”. <…>. Получает развитие и коммунально-складская территория юго-западной части Осиповичей на улице Козловской. Там образовывается ряд мелких предприятий”. Намеціў архітэктар і будучыню Чарняхоўкі: “Здесь будут размещены более двадцати многоквартирных домов, планируются также детский сад и школа, магазин, реконструируются здания бывшего военного городка под различные объекты социального назначения. <…>. Как только обустроим улицы, пустим общественный транспорт. Торговое предприятие Евроторг, возможно, возведет там современный торговый центр. Предприниматели взяли площадки под строительство платных автостоянок. <…>. Хотя мне, как архитектору, хотелось бы уделять больше внимания северной и центральной части города. Здесь большое поле для деятельности и много незавершенных начинаний. <…>. Мы заказали проект детальной планировки центральной части города, чтобы реконструировать и сделать более привлекательным. Надеемся, что удастся привлечь к этому делу инвесторов”.

Прадпрымальнікі шукаюць сферы прымянення сваіх уменняў і здольнасцей: “Асноўныя віды прадпрымальніцкай дзейнасці, якія ажыццяўляюць былыя беспрацоўныя, — вытворчасць мэблі, электрамантажныя і аддзелачныя работы, рамонт мабільных тэлефонаў”. (№ 81 ад 2 кастрычніка).

“Падчас афіцыйнага візіту ў нашу краіну 23 жніўня дэлегацыя венесуэльскіх спецыялістаў у галіне газавай прамысловасці наведала наш раён. <…>. Ключавым пунктам паездкі стала таварыства абмежаванай адказнасці “Асіповічыгазбуд” — яго арганізацыйнай копіяй стане стварэнне ў наступным годзе філіяла прадпрыемства з сумесным капіталам “Венесуэлагазбуд” у штаце Барынас “Барынасгазбуд”, — паведамлялася ў перадавіцы № 71 ад 28 жніўня.

Ёсць чаму здзіўляцца, ёсць кім ганарыцца

Тое, што сёння здаецца звыклым, калісьці ўспрымалася як ноу-хау. Напрыклад, такое: “Мы — адзіная гандлёвая кропка ў “Гандлі”, якая выкарыстоўвае сістэму счытвання штрых-кода тавару пры яго пакупцы. Атрымаўшы чэк, пакупнік адразу бачыць і цану, і вагу тавару. <…>. Яшчэ даспадобы спажыўцам адкрытая выкладка кандытарскіх вырабаў, што дазваляе зрабіць іх бліжэй да пакупніка”, — расказвае ў інтэрв’ю загадчык магазіна “Пціч” ААТ “Гандаль” Ларыса Пілік. — “Для зручнасці абслугоўвання ў краме ёсць спецыяльныя карзіны і нават каляскі” (№ 6 ад 20 студзеня).

“Сегодня районный узел электросвязи принимает около 40 заявок в день на подключение высокоскоростного интернета byfly и интерактивного телевидения ZALA, но предприятию нужно приложить немало усилий для того, чтобы привлекать новых абонентов. <…>. Не так давно узел установил еще точки WІ-FІ в обеих гостиницах города, на вокзале и на самом предприятии. Пока “нововведение” не пользуется особым спросом, но все еще впереди”. (Артыкул Тамары Горлач “byfly и ZALA все возрасты покорны”, № 99 ад 4 снежня).

“Па інфармацыі Асіповіцкага ўчастка Магілёўскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў, нядаўняя перадача чыгуначных медыцынскіх устаноў у падпарадкаванне тэрытарыяльным структурам Міністэрства аховы зда-роўя пэўным чынам паўплывае на архітэктурнае аблічча нашага вакзала. У прыватнасці, дом, дзе раней размяшчаўся санітарны ўчастак ведамаснага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, знясуць па прычыне надта дрэннага тэхнічнага стану. А вось пакідаемы персаналам будынак медпункта вырашана захаваць, паколькі ён з’яўляецца неад’емнай часткай вакзальнага ансамбля. Чыгуначнікі пакуль не зусім дакладна ўяўляюць, для чаго можа сёння спатрэбіцца выслабаняемая пабудова…” (Але пазней знайшлі яму дастойнае прымяненне, ператварыўшы ў капліцу — аўт.) (№ 4 ад 14 студзеня).

“Вчера братья Андрей и Александр Богдановичи выиграли серебряную медаль на Олимпиаде-2012 по гребле — дуэт наших земляков занял второе место в каноэ-двойке на дистанции 1 000 метров. <…>. Таким образом, Богдановичи положили в копилку страны десятую награду”, — сообщается в статье “Никто и не сомневался!” (№ 66 ад 10 жніўня).

А дзе адпачывалі землякі 10 гадоў таму? Адказ знаходзім у № 62 ад 27 ліпеня: “К слову, в этом сезоне наблюдается самый настоящий туристический бум. Видимо, в прошлом году многим пришлось отказаться от отдыха за границей из-за проблем с валютой, и сейчас граждане “отрываются”, так что из-за большого спроса туры на популярные направления, например, в Турцию, подорожали на 100 долларов. <…>. Но не турецкий берег манит большинство клиентов “Визит-Тура”, а крымский. <…>. В почете у них также Египет, Болгария, Турция, Тунис, Греция и Кипр. Экзотические запросы бывают нечасто. Самые дальние страны, в которые отправлялись осиповчане, — Индия, Таиланд и Шри-Ланка. <…>. Тратят на отдых наши горожане в среднем 500 долларов. Заказывают либо дешевые туры, либо дорогие — золотой середины нет”.

Газета расказвала не толькі аб станоўчым. Так, у нумары 97 ад 27 лістапада чытаем: “Кражи канализационных люков в последнее время для Осиповичей стали настоящей социальной проблемой. <…>. С объектов “Водоканала” уже было украдено более сотни люков, а это немалые финансовые потери”. А заадно абяцае грашовае ўзнагароджанне таму, хто дапаможа знайсці злодзея.

* * *

Падсумоўваючы падзеі адыходзячага года і намячаючы планы на перспектыву, тагачасны старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч адзначае: “Планирует выход на проектную мощность вагоностроительный завод. Началось строительство еще одного очень важного для Белорусской железной дороги производства — по выпуску тележек для подвижного состава. <…>. На заводе автомобильных агрегатов прорабатывается вопрос создания нового цеха автокомпонентов, на производственных площадях СОАО “Кровля” — нового предприятия по производству бумаги. <…>. Будущий год — Год бережливости, а бережливость — залог успешного хозяйствования во всех смыслах. <…>. Нам всем нужно окончательно избавляться от постсоветского наследия, нужно ценить наши богатства и разумно использовать все, что имеем…”

 

Адным радком

Прайшлі выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання. Дэпутатам ад Асіповіцкай акругі № 89 быў   абраны Мікалай Калтуноў.

На хлебазаводзе сталі вырабляць хлебПажытны”, “Пажытны з семечкамі” і “Завадскі”.

ААТАсіповіцкі малочны камбінат” прыступае да выпуску малака тлустасцю 3,6%, смятаны тлустасцю 26%, тварожнага прадукту тлустасцю 4%, а таксама малака 1,5%. Прадпрыемства аб’явіла конкурс на лепшую назву брэнда для цвёрдых сыроў, якія хутка пачне выпускаць новы цэх.

Асіповіцкі лясгас стаў пераможцам у рэспубліканскім конкурсеЛепшы экспарцёр-2011 года”, які праводзіла Беларуская гандлёвапрамысловая палата.

У магазіне “Беразіна” адкрыўся камісійны аддзел.

Раённай арганізацыі ветэранаў споўнілася 25 гадоў.

Закрылася чыгуначная паліклініка.

Баскетбольны клуб “Асіповічы” адзначыў 20-годдзе.

Зінаіда Пацкевіч стала пераможцай рэспубліканскага конкурсуЖанчына года-2011”.

У РЦК адбылася творчая вечарына Анатоля Тамашэўскага.

ГазетаАсіповіцкі край” стала пераможцай сёмага абласнога спаборніцтва сярод раённых газет і атрымала галоўную ўзнагароду VIII Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ “Залатая Літара”.

У раённым гісторыкакраязнаўчым музеі прай–  шла персанальная выстава ляснічага з Цэлі Алега Малахоўскага.

Вядзецца будаўніцтва новай аўтамагістралі Мінск-Гомель.

Вязаўніцкі ВПК адзначыў стагоддзе.

Горад наведаў Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алег Праляскоўскі.

“Міс Асіповічы-2012” стала Валерыя Чарткова.

СААТ “Дах” адзначыла 40-годдзе з дня выпуску першай прадукцыі.

Убачыла свет кніга “Асіповічы: гісторыя і сучаснасць”.

Адкрыўся гандлёвы цэнтр “Рахмат”.

Беларусбанк” заахвочвае гандлёвыя аб’екты, у якіх доля безнаяўных разлікаў з дапамогай пластыкавых картак вышэйшая.

Устаноўлены новы фармат пасажырскіх перавозак (гарадскія, рэгіянальныя, міжрэгіянальныя лініі эканомі бізнескласаў, а таксама міжнародныя і камерцыйныя).

У магічны дзень 12.12.12 на свет нарадзіліся Раман Карпянюк і Паліна Каляда.

Тут і далей захаваны правапіс першакрыніцы.

Последние новости

Общество

Поблагодарили за монумент и попросили содействия в благоустройстве территории. Узнали, как прошла прямая линия Виктора Ананича

8 октября 2024
Читать новость
Армия

Осиповчане принимают участие в «Марше кремлевских курсантов»

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: никто из серьезных людей в Украине не думает о том, что надо зайти в Беларусь

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко об изменениях в ядерной доктрине России: риски для кого-то новые появились, но не для нас

8 октября 2024
Читать новость
Общество

«Дай лесу новае жыццё!» Под таким названием с 12 октября по 12 ноября Минлесхоз проведет добровольную акцию по восстановлению ветровально-буреломных участков. Поучаствовать в ней смогут и осиповчане

8 октября 2024
Читать новость
Общество

На Осиповичском хлебозаводе прошла встреча прокурора района Дениса Иванькова с трудовым коллективом

8 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем