Насустрач юбілею 1982 год.

Насустрач юбілею 1982 год.

Разгорнута прамысловае будаўніцтва.

Кардонаробчы цэх перамагае ва Усесаюзным спаборніцтве.

Чыгуначнікі ўносяць больш за 300 рацпрапаноў.

А ўсе разам робяць уклад у рэалізацыю Харчовай праграмы.

“Выконваючы рашэнні XXVI з’езда КПСС і XXIX з’езда КП Беларусі, працоўныя нашага горада дасягнулі ў першым годзе пяцігодкі пэўных поспехаў у развіцці эканомікі і павышэнні народнага дабрабыту, — адзначалася ў справаздачы на сесіі гарсавета. — Выкананне бюджэту горада за мінулы год склала па даходах 4 370 тысяч рублёў і па расходах 4 620 тысяч рублёў”.

КРЗ выходзіць на новую магутнасць

Ідзе нарошчванне вытворчасці наплаўляемага руберойду. У 1985 г. новай прадукцыі будзе выпушчана 17,8 мільёна квадратных метраў, што ў 1,3 раза болей, чым у 1981″.

Незвычайны пускавы аб’ект узводзіць будаўнічая брыгада кардоннаруберойдавага завода. Побач з асноўнымі вытворчымі цэхамі растуць рыштаванні новага, у якім прадугледжана ўкараніць прагрэсіўную тэхналогію па выпуску двухслойнага руберойду чырвонага, жоўтага і зялёнага колеру”.

“60-годдзю СССР — 60 ударных вахт” — пад такім дэвізам працуе брыгада кардонаробчага цэха, якую ўзначальвае Рыгор Максімаў. Чатыры разы брыгада выходзіла пераможцай ва Усесаюзным і двойчы ў рэспубліканскім сацыялістычным спаборніцтве аналагічных брыгад. За дасягнутыя працоўныя поспехі Рыгор Максімаў узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны”.

Для паляпшэння работы падбіраецца адпаведны якасны састаў ІТР сярэдняга звяна. На пасады майстроў і начальнікаў змен назначаюць работнікаў, якія маюць высокія дзелавыя і маральныя якасці, здольны з веданнем справы кіраваць сваімі падначаленымі. Праводзяцца спаборніцтвы за званне лепшага майстра-выхавальніка, лепшага майстра-настаўніка. Майстры У.Р. Прановіч і М.П. Вячэрскі ўзнагароджаны медалямі “За працоўную адзнаку”. Шэрагу майстроў па выніках спаборніцтва прысвоена званне “Майстар І класса” і “Майстар ІІ класса”. Савет майстроў абмяркоўвае выкананне дзяржаўнага плана.

Заахвочваецца рацыяналізатарская і наватарская дзейнасць, якую ўзначальвае М.М. Клімковіч. Работа заводскіх рацыяналізатараў накіравана на мадэрнізацыю абсталявання і скарачэнне ручной працы. Напрыклад, на зборку барабана рола раней затрачвалася 12 чалавека-дзён, а зараз гэта аперацыя выконваецца адным чалавекам за 3-4 гадзіны.

Горад расце і прыгажэе

Калі дзесяццю гадамі раней масава ўзводзіліся жылыя дамы, то ў 1981-м арыенцір на прамысловае будаўніцтва. Працягваюцца будаўнічыя работы на АЗАА, намячаецца расшырэнне на КРЗ, камбінаце хлебапрадуктаў, рэканструкцыя кансервавага завода, узвядзенне “Рамспецкамунмаша”, станцыі тэхабслугоўвання…

Напярэдадні 8 Сакавіка 72 сям’і атрымалі ордэры на новыя кватэры ў доме на вуліцы Дзмітрыева. Дом узводзіла БУ-89, таму навасёламі сталі ў асноўным людзі будаўнічых прафесій. На першым паверсе гэтага будынка будзе працаваць стаматалагічная паліклініка. Здадзены ў эксплуатацыю 144-кватэрны жылы дом, інтэрнат для рабочых сельгастэхнікі. Яшчэ адзін дом на        75 кватэр пачалі ўзводзіць для работнікаў саўгаса “Асіповіцкі”. Здадзена школа на 1 175 месцаў.

Але не ўсё ішло так гладка. Так, на пасяджэнні штаба па добраўпарадкаванні горада разглядалі выкананне Пастановы бюро райкама КПБ “Аб стане і мерах па далейшаму добраўпарадкаванню горада Асіповічы ў 1982 годзе”. Было адзначана, што ў той час, як астатнія арганізацыі паспяхова справіліся з запланаваным, не дасягнулі пастаўленых задач ПМК-84, ДЭУ-720, 15 дыстанцыя пуці, міжраённае ўпраўленне асушальных і арашальных сістэм. Кіраўнікі ўзгаданых арганізацый запэўнілі, што аб’язная дарога ад горгаза да вуліцы Юбілейнай будзе абсталявана, ліўнёвую каналізацыю на Інтэрнацыянальнай адрамантуюць, вуліца Першамайская будзе падрыхтавана пад асфальтаванне. (Дарэчы, апошняя з названых вуліц і цяпер не заасфальтавана — аўт.).

Добраўпарадкаваннем горада займаўся камбінат камунальных прадпрыемстваў. Яго начальнік У.Лушчык расказвае: Па капітальнаму рамонту гарадскіх аб’ектаў асвоена 119,6 пры плане 56 тысяч рублёў. За кошт гэтых сродкаў выкананы работы па падсыпцы пяском вуліц Гогаля, Сташкевіча. У парку “50 год Кастрычнікаі па вуліцы Сташкевіча праведзена асвятленне, аналагічныя работы закончыліся на РабочаСялянскай і Чумакова. Праведзена рэканструкцыя помніка Леніну. Пабудаваны жалезабетонны мост на вуліцы Якуба Коласа. <…>. Але робіцца не дастаткова многа. У горадзе толькі 31 працэнт дарог з цвёрдым пакрыццём, азелянёна 23 працэнты вуліц <…>”.

Жыццё краіны — у праекцыі горада

20 чэрвеня прайшлі выбары ў мясцовыя Саветы народных дэпутатаў і выбары народных суддзяў раённых (гарадскіх) народных судоў. Свята народаўладдзя і дэмакратыі людзі сустрэлі высокай палітычнай актыўнасцю.

Вось урывак з рэпартажа з выбарчых участкаў: “6 гадзін раніцы. З рэпрадуктара даносяцца ўдары Крамлёўскіх курантаў <…>. Першым галасуе ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны слесар КРЗ імя XXV з’езда КПСС Іван Дзянісавіч Крываконеў. Да ўрны падыходзіць пенсіянерка Раіса Іванаўна Забаўская. Апускаючы свае бюлетэні, яна выказвае цёплыя словы ў адрас Камуністычнай партыі і Савецкага ўрада”.

“Эканоміцы быць эканомнай” — такім дэвізам кіраваліся на прадпрыемствах раёна. На фабрыцы канцылярскіх тавараў змагаюцца за зніжэнне матэрыялаёмістасці адзінкі прадукцыі на аснове ўкаранення безадходных і малаадходных тэхналогій. Істотныя рэзервы поўнага і комплекснага выкарыстання сыравіны ёсць не толькі на ёй, але і ў леспрамгасе, лясгасе. Калектыў хлебазавода дабіўся эканоміі 86 тысяч кілават-гадзін электраэнергіі, 248 тон умоўнага паліва. На   сэканомленых матэрыялах было выпечана 35 тон хлебабулачных вырабаў.

З велізарным натхненнем успрынялі ўсе савецкія людзі рашэнні майскага (1982 г.) Пленума ЦК КПСС, прыняўшага Харчовую праграму СССР. “Харчовая праграма — справа ўсенародная!” — абвясцілі ў краіне. Гэта тэма не сыходзіць са старонак газеты. Інструктары гаркама партыі, члены груп народнага кантролю, партыйныя кіраўнікі абмяркоўваюць яе рэалізацыю. Рэпартажы з палёў, ушанаванне хлебаробаў, асвятленне сацспаборніцтваў, выступленні перадавікоў, абмен тэхналагічнымі метадамі — усяму гэтаму адводзяцца першыя старонкі газеты.

Усе арганізацыі працягваюць руку дапамогі калгасам. Так, лепшыя работнікі прадпрыемстваў становяцца перадавікамі і ў сельскай гаспадарцы. Напрыклад, бакелітчык цэха алюмініевага ліцця АЗАА Фёдар Еўдакімовіч, інжынер-механік Анатоль Еўдакімовіч паказваюць прыклад іншым. Райста бесперабойна забяспечвае жывёлаводаў, работнікаў палявых станаў прамысловымі і харчовымі таварамі і нават плануе адкрыць пры канторы свінагадоўчы комплекс. З той жа мэтай на камбінаце малочных прадуктаў плануецца арганізацыя цяплічнай гаспадаркі агульнай плошчай    0,2 гектара. У школе асноў марксізму-ленінізму, якая працуе пры перасоўнай механізаванай калоне, абмяркоўваецца пытанне павелічэння арашаемых зямель. Дзеці вырошчваюць трусоў. Рабочыя і студэнты едуць на ўборку бульбы, ільну, сенакос і праполку. Робіцца ўсё для забеспячэння краіны прадуктамі харчавання.

Заахвочваюцца выпускнікі базавых школ, якія ідуць працаваць у сельскую гаспадарку. І ў той жа час неабходнасць усеагульнай сярэдняй адукацыі дыктуе сваё. Аб’яўлены месячнік па камплектаванні класаў вячэрніх і завочных школ. Людзі цікавяцца навінамі краіны і свету. Ад шасці да васьмі выданняў выпісваюць работнікі лакаматыўнага дэпо. А на АЗАА нярэдка і па 9-13.

Памёр Леанід Брэжнеў. Асіпаўчане разам з іншымі смуткуюць з гэтай нагоды.

Чыгуначны вузел таксама мае дасягненні

У калектыве лакаматыўнага дэпо шырокае распаўсюджанне атрымалі планавапапераджальная сістэма рамонту лакаматываў і лунінскі метад догляду іх, падтрымана ініцыятыва работнікаў Маскоўскай чыгункі па ваджэнню доўгасастаўных і поўнаважкіх паяздоў”.

Лакаматыўная брыгада Альберта Дубінчыка сэканоміла 5 098 кілаграмаў дызельнага паліва. Лідзія Чаропка з вагоннага дэпо стала пераможцай конкурсу “Лепшы па прафесіі” на сетцы дарог СССР і ўзнагароджана знакам “Ганаровы чыгуначнік”. Вялікую работу праводзяць рацыяналізатары і вынаходнікі. Толькі за 1981 год імі распрацавана і ўкаранёна ў вытворчасць 304 рацыяналізатарскія прапановы з эканамічным эфектам 1 мільён 228 тысяч рублёў”. Званне “Лепшы рацыяналізатар Беларускай чыгункі” прысвоена Уладзіміру Бараноўскаму і Мікалаю Валатковічу з лакаматыўнага дэпо, “Лепшы рацыяналізатар Магілёўскага аддзялення” — Уладзіміру Сікор-скаму. “Заслужаным аўтарытэтам і павагай сярод работнікаў вузла карыстаюцца сем’ідынастыі патомных чыгуначнікаў Гарэцкіх, Санковічаў, Гарбузаў, Харыных, Тамковых-Зыляў, Гарадзіскіх, Суята і многія другія”.

Чыгуначнікі актыўна ўдзельнічаюць у мастацкай самадзейнасці.

Жыццё бруіць, струменіць

“Радасная вестка прыйшла на завод аўтамабільных агрэгатаў. За выдатныя працоўныя дасягненні ў другім паўгоддзі 1981 года Міністэрствам аўтамабільнай прамысловасці СССР, Прэзідыумам ЦК прафсаюза аўтамабільнага, трактарнага і сельскага машынабудавання прысуджана трэцяя грашовая прэмія цэху алюмініевага ліцця АЗАА. Важкіх паказчыкаў дабіваецца гэты калектыў і ў другім годзе адзінаццатай пяцігодкі”.

“Шырока разгорнута сацыялістычнае спаборніцтва ў лакаматыўным дэпо. 669 126 тон народнагаспадарчых грузаў звыш нормы перавезлі лакаматыўныя брыгады ў цяжкавагавых паяздах за першае паўгоддзе. <…>. Першынство па ваджэнню цяжкавагавых упэўнена трымае лакаматыўная брыгада камуніста Віктара Сазановіча”.

Паспяхова вядзе лесанарыхтоўчыя работы калектыў майстэрскага ўчастка, які ўзначальвае В.Д. Паўловіч. Пры плане 11 500 кубічных метраў фактычна нарыхтавана 14 113 метраў драўніны за паўгоддзе”.

У выдавецтве “Беларусь” тыражом 30 тысяч экзэмпляраў надрукавана каляровая мастацкая паштоўка, прысвечаная гораду Асіповічы. На ёй адлюстравана плошча імя У.І. Леніна, помнік  ахвярам фашызму і вуліца Ленінская.

Камсамольска-маладзёжны калектыў атэлье Дома быту, які ўзначальвала Ганна Пінчук, атрымаў Дыплом ЦК ВЛКСМ і ЦК прафсаюза з узнагароджваннем турыстычнымі пуцёўкамі.

У лясгасе высаджана 450 га лесу.

Нашы футбалісты выйшлі ў фінал абласных спаборніцтваў. Мікалай Абрамаў і Іван Манёнак — у ліку лепшых.

Шмат мерапрыемстваў адбылося ў Асіповічах за год. І нават раённая канферэнцыя прапагандыстаў донарства.

60 гадоў утварэння СССР сустрэлі дастойна. Адзін за адным прыходзяць паведамленні аб датэрміновым выкананні гадавога плана з пункту тэхнічнага агляду вагоннага дэпо, камбіната хлебапрадуктаў, камбіната грамадскага харчавання.

Тыповы запіс: У год 60-годдзя ўтварэння СССР Мікалай Пятровіч працуе з асаблівым на-тхненнем. <…>. Зменныя нормы выпрацоўкі ён перавыконвае на 10-15 працэнтаў. <…>. Вось ужо другі год Мікалай Пятровіч працуе з асабістым кляймом”.

Але бадай больш за ўсе іншыя галіны за мінулыя 40 гадоў змя-ніліся гандлёвыя аб’екты. У васьмідзясятыя іх было значна меней, чым цяпер, асартымент — даволі сціплы, а абслугоўванне — не на вышыні.

“Тавар нам могуць падаць не загорнутым у паперу, змятым. <…>. На вітрынах, як у магазіне № 21, у “Кутку для гаспадыні” брудны запылены посуд. <…>. У кафетэрыі гастранома № 1 за ўсё лета не прадалі ні аднаго стакана кактэйлю. <…>. Не працуюць аўтаматы па продажу газіраванай вады. <…>. Справяд-лівае нараканне выклікае прыхоўванне тавараў ад пакупнікоў. Часта такое здараецца ў магазіне “Дзіцячы свет” <…>. Праблемай у жыхароў горада ўжо доўгі час застаецца здача шклянога посуду”. І тым не менш людзей усё задавальняла, яны былі не разбэшчаны разнастайнасцю тавараў і паслуг. А для таго каб адчуць адставанне прапаноў гандлёвай галіны ад патрэб пакупнікоў, спатрэбілася яшчэ з дзясятак гадоў.

(Працяг. Пачатак у №№ 42, 44).

Последние новости

Общество

Поблагодарили за монумент и попросили содействия в благоустройстве территории. Узнали, как прошла прямая линия Виктора Ананича

8 октября 2024
Читать новость
Армия

Осиповчане принимают участие в «Марше кремлевских курсантов»

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: никто из серьезных людей в Украине не думает о том, что надо зайти в Беларусь

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко об изменениях в ядерной доктрине России: риски для кого-то новые появились, но не для нас

8 октября 2024
Читать новость
Общество

«Дай лесу новае жыццё!» Под таким названием с 12 октября по 12 ноября Минлесхоз проведет добровольную акцию по восстановлению ветровально-буреломных участков. Поучаствовать в ней смогут и осиповчане

8 октября 2024
Читать новость
Общество

На Осиповичском хлебозаводе прошла встреча прокурора района Дениса Иванькова с трудовым коллективом

8 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем