2017. Год навукі. Voka ТВ, ByFly, ZALA. Адкрыццё лінейнага цэнтра транспартнага абслугоўвання. Будаўніцтва райбальніцы

(Заканчэнне)
2017 год пачаўся для асіпаўчан моцным снегападам. І калі ў снежні мінулага года снегу амаль не было, то студзень з першых дзён вырашыў выправіць гэты хіб, ахінуўшы навакольныя дрэвы ў цёплыя пульхныя ўборы, а кінутыя ў дварах машыны ператварыў у суцэльныя гурбы. “З серады калектыў УКП ЖКГ працуе ў кругласутачным рэжыме. Задзейнічана 16 адзінак тэхнікі, 80 чалавек — разам з рабочымі па ўборцы тэрыторыі. Нават ноччу тры транспартныя сродкі чысцяць вясковыя вуліцы, працуе тэхніка і ў горадзе. <…>. У дзень выкарыстоўваецца каля 45 тон пясчана-салянай сумесі”* (№ 2 ад 6 студзеня).
Горад развіваецца…
У № 16 ад 24 лютага надрукаваны артыкул, у якім гаворыцца пра дасягненні, з якімі горад сустрэў год: “Основу экономики района составляют предприятия промышленного комплекса, которые формируют 71% общего объема выручки от реализации продукции, работ и услуг. Произведено продукции в фактических отпускных ценах на 301 093 тыс. рублей — 124,8% к 2015 году. <…>. В городе действует крупнейшее в республике предприятие по производству кровельных и гидроизоляционных материалов СООО “Кровельный завод “ТехноНИКОЛЬ”, которое формирует четвертую часть объема промышленного производства и практически половину объема экспорта района, ежегодно обеспечивает приток прямых иностранных инвестиций”.
Адкрыта фірменная гандлёвая кропка кампаніі “Марко”, якая ўдала размясцілася ў арандаваным памяшканні, што належыць ААТ “Гандаль” (№ 10 ад 3 лютага).
У артыкуле “Надзейны гарант якасці” ў № 16 ад 24 лютага расказваецца, што была праведзена газіфікацыя жылых дамоў на вуліцах К.Маркса, Ленінскай і Гагарына, вяліся работы на Рабоча-Сялянскай і Крупскай. “Працавалі і на пра-кладванні інжынерных сетак жылой забудовы ў межах вуліц Чарняхоўскага, Крыловіча і Юбілейнай. Рамантавалі сістэму цеплазабеспячэння прампляцоўкі філіяла Асіповіцкага УМГ”.
Жыхарам стала даступна лічбавае тэлебачанне — voka ТВ ад velсom. “<…>, которое включает в себя более 55 каналов, 10 000 фильмов и сериалов, а также функции перемотки эфира и архива, <…>” (№ 20 ад 11 сакавіка).
Ганна Абрамкіна ў сваім артыкуле “Оптавалакно — у кожны дом” у № 21 ад 14 сакавіка паведаміла: “У мінулым годзе на xPON было пераключана 3 086 абанентаў, <…>. Таксама павялічылася аба- ненцкая база тых, хто падключыў паслугі шырокапалоснага доступу, такія як ByFly, ZALA — налічвае 18 тысяч чалавек. Прырост карыстальнікаў сеткі інтэрнэт склаў 693, паслугі IPTVZALA — 267 абанентаў. Новыя тэхналогіі дазваляюць працаваць у інтэрнэце з хуткасцю прыёму/перадачы даных да 100 Мбіт/с”.
Ганна Шарамет у № 59 ад 1 жніўня пісала пра працяг будаўніцтва валаконна-аптычнай сеткі.
Як прасоўваецца будаўніцтва на мікрараёне “Чарняхоўскага”, пра яго вуліцы, гандаль і іншае расказаў Дзмітрый Саўрыцкі ў артыкуле “Чарняхоўскага”: у дынаміцы” ў № 50 ад 30 чэрвеня.
Станцыя Асіповічы першая ў Магілёўскім аддзяленні адкрыла лінейны цэнтр транспартнага абслугоўвання (№ 74 ад 22 верасня).
Ніна Вікторчык у № 34 ад 3 мая паведаміла пра адкрыццё новага кафэ: “Яшчэ адзін пункт грамадскага харчавання на 20 пасадачных месцаў днямі з’явіўся ў нашым горадзе — адчыніла свае дзверы летняе кафэ “Хутар Млынок”. Размяшчаецца яно насупраць стадыёна “Юность”, шчыльна прылягаючы да будаўнічай крамы “Мастер класс”.
На старонках газеты перыядычна асвятляецца ход будаўніцтва раённай бальніцы: “Сейчас — важный период в возведении корпуса медицинского учреждения, потому что меняется его профиль. <…>. Проанализировав ситуацию, руководство района, администрация больницы и областное управление здравоохранения пришли к выводу о целесообразности перепрофилирования строящегося терапевтического корпуса больницы в хирургический. Планируется разместить в новом здании хирургическое, реанимационное и гинекологическое отделения вместо терапевтического и педиатрического, палатные секции которых можно оставить в старом корпусе. Оба здания будут соединены переходом на уровне 2-го этажа, что будет удобно для пациентов и персонала” (№ 77 ад 3 кастрычніка).
У памяшканні Дома быту № 2 адкрыўся дзіцячы цэнтр “Ай да Я!” (№ 80 ад 13 кастрычніка).
“Днямі ў гарадскім парку з’явілася новая пляцоўка для спартыўных заняткаў. Сучасныя, разлічаныя на працяглую эксплуатацыю пад адкрытым небам трэнажоры былі ўстаноўлены па ініцыятыве кіраўніцтва ЗТАА “Дахавы завод ТэхнаНІКОЛЬ” з нагоды 25-годдзя кампаніі “ТэхнаНІКОЛЬ” і 45-годдзя пачатку вытворчасці дахавых матэрыялаў у Асіповічах” (№ 87 ад 10 лістапада).
“Недавно административное здание филиала КУП “Могилевоблдорстрой” — ДРСУ № 199 пополнилось не слишком привычным для себя элементом: с подачи директора УТПП “Хуторокторг” Николая Рафаловича в пустующем на протяжении почти 20 лет помещении предприятия появился продуктовый магазин” (№ 87 ад 10 лістапада).
“Водоканал” — единственная организация из подобных в области, все объекты которой — скважины, башни — имеют добротное железобетонное ограждение. Изучив потребности района, освоили выпуск железобетонных колец диаметром 1 и 1,5 м, а также днищ, крышек и люков для канализационных колодцев. Последние изделия — мера против “металлистов”-любителей сдавать крышки канализационных люков в металлолом” (№ 24 ад 24 сакавіка).
Прамысловы патэнцыял, ці Асноўны фундамент горада
У № 30 ад 14 красавіка ў артыкуле “Засяродзіцца на галоўным” гаворыцца пра наведванне раёна намеснікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатолем Калініным. “У ходзе рабочай паездкі ён азнаёміўся са справамі двух найбольш буйных прадпрыемстваў рэгіёна, якія знаходзяцца на розных стадыях працэдуры банкруцтва, — СЗАТ “Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод” і “Шклозавод Ялізава”, наведаў будаўнічую пляцоўку тэрапеўтычнага корпуса раённай бальніцы”.
Дзмітрый Саўрыцкі ў артыкуле “Ліквідацыя СЗАТ “АВЗ”, ці Няўдалы эксперымент коштам 160 мільёнаў долараў” піша: “Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод напрыканцы сакавіка быў прызнаны банкрутам, і ў яго адносінах распачата ліквідацыйная вытворчасць. <…>. Для таго каб не страціць высокакваліфікаваныя кадры, была тэрмінова створана новая юрыдычная асоба — ЗАТ “Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання” (№ 31 ад 18 красавіка). А ўжо ў № 85 ад 31 кастрычніка аўтар у артыкуле “ОЗТМ набирает обороты” расказвае: “ОЗТМ нацелен на серийное производство танк-контейнеров собственной конструкции, предназначенных для перевозки опасных и безопасных жидкостей. Этот выбор неслучаен: именно на транспортные емкости такого типа существует наиболее широкий спрос в Беларуси и странах Таможенного союза, на рынки которых завод планирует выйти в следующем году, когда линейка разработок пополнится танк-контейнерами для перевозки различных газов и агрессивных жидкостей, а также 80-футовыми платформами. Завод намерен до конца текущего года выпустить 100 танк-контейнеров — работа по их изготовлению уже ведется. Планы на будущий — реализация как минимум 500 танк-контейнеров и примерно стольких же вагонов-платформ, что обеспечит выход на положительный уровень рентабельности”.
Валянціна Корбаль у № 40 ад 26 мая расказвае пра поспехі ВУП “Малочны полюс”: “З гэтага года распачаўся экспарт тварожных глазураваных сыркоў у асартыменце. Асіповіцкі малочны пачастунак хутка пакарыў густ замежнага пакупніка — са студзеня ўжо адпраўлена ў краіну-суседку (Расію — аўт.) 21 тона сыркоў”.
“Завод автоагрегатов сегодня находится в своеобразной стадии “перезагрузки”. Стратегия нового директора Сергея Богдановича основана на максимальном использовании потенциала предприятия, поэтому очень важно определить сильные и слабые места каждого из его структурных подразделений. Однозначно сильные звенья в производственной цепочке ОЗАА — цеха пластмасс и экспериментально-инструментальный” (№ 41 ад 30 мая).
Прыемныя падзеі адбываюцца і ў соцыуме…
Асіповіцкі марафон адсвяткаваў сваё 35-годдзе, а органы ЗАГС — 100 гадоў з дня заснавання. “13 апреля в отделе ЗАГС было вручено юбилейное свидетельство о рождении. Его обладательницей стала девочка с популярным именем Ангелина” (№ 31 ад 18 красавіка).
Іна Заскевіч у артыкуле ”Любимый мой дворик” у № 38 ад 19 мая расказвае пра дзіцячыя пляцоўкі: “Обновились площадки во дворах домов № 88 по улице Ленинской, 54 по Дзержинского и дома 15 по Абросимова. А еще более действенный выход подсказал председатель ЖСК № 10 Юрий Леончик: “<…>. Закупили готовые конструкции, установкой занимались сами жильцы. <…>. Все родители заинтересованы в том, чтобы ребятишки играли в своем дворе, поэтому делаем всё, чтобы им было чем тут заняться”.
“Прыемнай падзеяй для ветэранаў райбальніцы стала навіна, што іх лідар (Зінаіда Пацкевіч — аўт.) па выніках 2016 года названа пераможцай штогадовага абласнога конкурсу па прысваенні ганаровага звання “Чалавек года Магілёўшчыны” ў намінацыі “грамадска-палітычная дзейнасць” (№ 33 ад 28 красавіка).
“<…> на областную Доску почета в этот день были занесены также ИООО “Кровельный завод ТехноНИКОЛЬ” (директор Роман Бардаш) и Осиповичское унитарное коммунальное предприятие жилищно-коммунального хозяйства (директор Дмитрий Кулаковский)” (№ 34 ад 3 мая).
“Раскопкі на “Лакаматыве” — пад такой назвай у № 41 ад 30 мая паведамляецца: “<…> райисполком разрешил личному составу войсковой части 28443 совместно с Народным союзом Германии проведение на территории г. Осиповичи (стадион “Локомотив”) поисковых работ с раскопками на местности и эксгумацию останков немецких солдат с последующим их перезахоронением на сборное немецкое кладбище в Березовском районе Бресткой области”.
“Коллектив УЗ “Осиповичская центральная районная больница” пополнился 16 врачами и 10 специалистами среднего медицинского персонала из числа выпускников 2017 года” (№ 71 ад 12 верасня).
* Тут і далей захаваны правапіс першакрыніцы.