Осиповичский завод автомобильных агрегатов: прошлое, настоящее и будущее

Осиповичский завод автомобильных агрегатов: прошлое, настоящее и будущее

Сустракаючы юбілей

Сёлета мы адзначаем круглую дату — 150-ты дзень нараджэння Асіповічаў. З гэтай нагоды раёнка пачынае цыкл публікацый, у якіх плануецца ўзгадаць былое, свежым вокам убачыць сённяшняе і крышку зачапіць будучыню роднага горада.

І пачнём, як кажуць, з падмурка — у эканамічным сэнсе гэтага слова. Дакладней, з расповеду аб справах ААТ “АЗАА” — самага буйнога суб’екта гаспадарання рэгіёна, чый уплыў на сацыяльна-эканамічнае развіццё нашай малой радзімы прызнаны наданнем яму афіцыйнага статуса горадаўтвараючага прадпрыемства.

Як справы, аўтаагрэгатчыкі?

Сёння АЗАА ўяўляе мнагапрофільны вытворчы комплекс, ключавыя цэхі якога выпускаюць профільную прадукцыю і ўдзельнічаюць ва ўнутрызавадской кааперацыі. Працуе гэты “вытворчы аркестр” зладжана, хаця цэхавая спецыфіка, канечне, прысутнічае.

Механазборачны цэх

З яго, уласна кажучы, і пачалося развіццё машынабудавання ў Асіповічах. МЗЦ-5 на пасёлку Савецкім — гэта свайго роду гарадская легенда.

У мінулым годзе цэх працаваў з упэўненай рэнтабельнасцю продажу — 10,9%, выпусціў прадукцыі на суму больш за 21 мільён рублёў. Да таго ж калектыў тут на піку інтэлектуальных і фізічных магчымасцей: узрост большасці работнікаў МЗЦ — ад 30 да 40 гадоў. Сярод лепшых механазборшчыкаў інжынер-тэхнолаг Марыя Леферд, аператар ЭВМ Ірына Траленка, слесар Мікалай Бяляўскі, машыніст вакуум-фармовачнай  устаноўкі Аляксандр Пацёмкін.

Ды і тэхнічны патэнцыял патрэбам часу адпавядае. Праведзеная пэўны час назад мадэрнізацыя вытворчага абсталявання (у тым ліку набыццё двух рабатызаваных комплексаў) значна зменшыла долю ручной працы на шэрагу адказных аперацый, дазваляе эканоміць матэрыялы і выпускаць канкурэнтаздольную прадукцыю.

Наменклатура вырабаў МЗЦ шырокая: тут выпускаюцца дэталі інтэр’ераў кабін грузавых машын і салонаў аўтобусаў, сядзенні для пасажыраў і вадзіцеляў, спальныя месцы для кабін аўтапаяздоў. Апошняй справай, дарэчы, займаецца швейны ўчастак.

На ўчастку шматслойных абівак вырабляюцца інтэр’ер задняй часткі кабіны, яе столі і бакавіны.

З эластычнага пенаполіўрэтану робяць мяккія элементы сядзенняў і спальных месцаў, шумаізаляцыю маторных адсекаў.

Паўжорсткі пенаполіўрэтан прымяняецца для вырабу панэляў прыбораў, дэталяў унутранай аддзелкі кабін грузавікоў і самаходных сельгасмашын.

Інтэгральны пенаполіўрэтан — гэта рулявыя колы, падлакотнікі, рукаяткі, падушкі.

Ну а запатрабаванасць АБС-пластыку такая, што без яго МАЗ не мог бы выпускаць ні аўтобусы, ні тралейбусы, ні электробусы.

Цэх шклапластыкавых кабін

ЦШК працуе з вельмі рознымі матэрыяламі: класічным шклапластыкам, які ўтвараецца пры ўжыванні поліэфірных смол, і яго сучасным аналагам з дыцыклапентадыенавых смол, які звычайна называюць “тылен” ці “метон”. Гэтыя матэрыялы выдзяляюцца шэрагам актуальных уласцівасцей. Яны больш устойлівыя да паверхневых механічных пашкоджанняў і хімічнай карозіі, таму ідэальна падыходзяць для вырабу вонкавых элементаў кузаваў і кабін камерцыйнай аўтатэхнікі, для якой “імідж мае значэнне”.

А вось кабіны вайсковых спецмашын, якія робяцца па заказах Узброеных Сіл Беларусі і Расіі, застаюцца шклапластыкавымі. Вайскоўцаў “класіка” задавальняе па ўсіх параметрах.

Цэх пастаўляе прадукцыю айчынным машынабудаўнічым прадпрыемствам ААТ “МАЗ”: “МЗКТ”, “Магілёўтрансмаш”, “Гомсельмаш” , “ Белкамунмаш” і су-працоўнічае з расійскім холдынгам “Група ГАЗ”. Апошні атрымлівае з Асіповічаў шэраг кузаўных элементаў для сваёй апошняй распрацоўкі — мікрааўтобуса “ГАЗэль-NEXT”.

На жаль, рэнтабельнасць выпуску прадукцыі зараз зусім невялікая — 1,9%, аднак работнікі цэха, сярод якіх трэба персанальна ўзгадаць Таццяну Ерашэвіч, Ларысу Аляшкевіч, Анатоля Шуця, Андрэя Ластавога, Жанну Панькову, Алену Шумілаву, глядзяць у будучыню з надзеяй. Тэмпы росту вытворчасці за мінулы год склалі 122,3%, так што попыт паступова ажывае.

Цэх пластмас

Нягледзячы на шырокую наменклатуру вырабаў — іх болей за 1 000 — і выкарыстанне 13 відаў сыравіны, цэх пластмас можна лічыць безадходнай вытворчасцю. Тут дасканала наладжаны працэс збору і перапрацоўкі адыходаў, якіх пры фармаванні пластыкаў утвараецца даволі многа. Эканомія атрымліваецца істотная, а гэта — зніжэнне сабекошту прадукцыі, што станоўча ўплывае на яе канкурэнтаздольнасць, рэнтабельнасць (яна летась дасягнула 15%). І што, бадай, самае важнае — спрыяе атрыманню новых заказаў.

Да канца сакавіка 2022 года ААТ “МАЗ” павінна адгрузіць расійскім заказчыкам 800 аўтобусаў сярэдняга класа МАЗ-206, які найлепшым чынам зарэкамендаваў сябе пры эксплуатацыі на прыгарадных маршрутах.

Мадэль выпускаецца даўно, з 2006 года, аднак пастаянна ўдасканальваецца. Унёсак ЦП у гэтую справу — асваенне выпуску каля 15 новых дэталей.

Ды і айчынныя грузавікі эвалюцыянуюць без перапынку. “Рэха” ў маштабах цэха пластмас АЗАА — 20 мадэрнізаваных вырабаў.

Магутнасці цэха загружаны максімальна, партфель заказаў на бягучы год сфарміраваны. Можна працаваць рытмічна, засяроджваючы намаганні на вырашэнні канкрэтных вытворчых пытанняў.

Начальнік цэха пластмас Максім Кузьміч кіраўнік малады, аднак, абапіраючыся на зладжаную каманду прафесіяналаў, спраўляецца добра. Сярод тых, чый уклад у агульную справу быў летась самы важкі, старшы майстар і майстар энергаўчастка Максім Капітула ды Віктар Якаўлеў, слесары Максім Казакоў, Дзяніс Рамнёў.

Прэсава-зварачны цэх

Вырабляюць тут штампаваныя дэталі, якія патрэбны для камплектацыі разнастайных зборачных вузлоў. Дэталі самыя розныя па памерах, складанасці і прызначэнні.

Так званыя закладныя вырабы ідуць у іншыя цэхі завода. Каркасы пад заліўку тэрмапластаў патрэбны цэху пластмас; рулявых колаў, сядзенняў пасажыраў і вадзіцеляў, спальных месцаў вадзіцеляў — механазборачнаму цэху.

А вось апорныя прыстасаванні грузападымальнасцю 20 тон адразу ідуць на “Магілёўтрансмаш”, дзе імі камплектуюцца аўтапрычэпы.

Яшчэ цэх выпускае рыштунак для баскетбольных пляцовак, за-кладныя вырабы для выпуску спартыўных прагулачных лодак і катамаранаў.

Сярод лепшых работнікаў інжынер-тэхнолаг Наталля Якаўлева, тэхнікі-тэхнолагі Ларыса Князева і Антаніна Вярыга, дыспетчар Таццяна Субцэльная, наладчыкі Яўгеній Збанок, Алег Крыловіч, Аляксандр Кубар, электразвар-шчык Павел Гулік, намеснік начальніка цэха Віталь Скіндэр. Яго бацька Віктар Скіндэр больш за 30 гадоў працаваў на АЗАА ва-дзіцелем. Працоўныя дынастыі на буйных прадпрыемствах не рэдкасць. У шэрагах аўтаагрэгатчыкаў такіх 103, а ў ПЗЦ — 10.

Фота Ніны Царык: Наладчык станкоў Аляксандр Кубар

Цэх алюмініевага ліцця

“Ліцейка” АЗАА доўгі час была флагманам айчыннай каляровай металургіі, аднак сёння становішча ЦАЛа даволі нетыповае, таму што сукупны ўзровень майстэрства калектыву значна перавышае магчымасці абсталявання, на якім даводзіцца працаваць.

Канечне, такі дысбаланс нікому не выгадны, і аб неабходнасці вярнуць цэху яго лідарскія пазіцыі задумваюцца даўно. Прычым не толькі на заводзе, але і на ўзроўні Міністэрства прамысловасці.

Аднак справа гэта вельмі дарагая, ды і іншыя стрымліваючыя абставіны ёсць. Нават пры існуючых і, шчыра кажучы, незайздросных паказчыках сабекошту ЦАЛ усё роўна выдае прадукцыю, якая востра неабходна айчынным вы-творцам аўтатэхнікі. Гадавы аб’ём выпускаемай тут прадукцыі на працягу апошніх гадоў стабільна трымаецца на ўзроўні 50-55 тон у месяц, і раптоўна спыніць гэты “паток” немагчыма.

Ды і прагназаваць дынаміку попыту на вырабы з алюмініевых сплаваў — справа няўдзячная. За апошнюю чвэрць стагоддзя назіраліся і раптоўна рэзкія спады, пры якіх ЦАЛ заставаўся амаль без справы, і не менш імклівыя ўзлёты, калі нават пры поўнай загрузцы цэх не паспяваў задавальняць ажыятажны попыт.

Таму сярод магчымых варыянтаў быў выбраны найбольш асцярожны. У сёлетняй праграме мадэрнізацыі вытворчага абсталявання АЗАА прадугледжана набыццё аўтаматычнага комплексу па выпуску дэталяў з алюмініевага ліцця высокага ціску. Раней ЦАЛ па такой тэхналогіі не працаваў, і яе ўкараненне дазволіць заняць новую, вельмі перспектыўную нішу на рынку алюмініевых камплектуючых. Разлік, відавочна, правільны: шэраг кампаній, з якімі АЗАА раней не супрацоўнічаў, ужо праяўляюць інтарэс да прадукцыі мадэрнізаванага ЦАЛа. І гэта на этапе, калі спецыялісты завода толькі вырашаюць, якое абсталяванне трэба набыць!

Работнікі цэха таксама чакаюць перамен з нецярпеннем. Асабліва такі настрой характэрны для касцяку калектыву: спецыялістаў з высокай кваліфікацыяй, якія любяць сваю справу і жадаюць у ёй дасягаць большага.

Гэта заліўшчыкі (браты) Андрэй і Леанід Емельянавы, наладчыкі Мікалай Іваноў, Андрэй Курашэвіч, плавільшчык Дзмітрый Кіпель, наждачнікі Вячаслаў Сашчэка, Сяргей Чаропка, тэрмісты Фёдар Еўдакімовіч, Генадзь Бурак, кранаўшчык Дзмітрый Татур, стрыжан-шчыца Зоя Міхалькевіч, транспарціроўшчыца Тамара Тарапацкая.

Дарэчы, жанчын у ЦАЛе даволі шмат: усяго тут працуе 126 чалавек, а прадстаўніц прыгожага полу з іх амаль 15 працэнтаў. Прапорцыя нечаканая, бо ў металургіі і не кожны мужчына вытрымлівае.

Эксперыментальна-інструментальны цэх

Яго можна назваць заводам у заводзе, таму што гэтая структура ўзаемадзейнічае з усімі іншымі вытворчымі падраздзяленнямі і ў пэўным сэнсе задае ім “гарызонт магчымага”.

ЭІЦ адказвае за тэхналагічную падрыхтоўку вытворчасці ў маштабах усяго АЗАА, вырабляе і рамантуе неабходную для гэтага аснастку з металу, дрэва і іншых матэрыялаў, падтрымлівае інструмент у рабочым стане, збірае і абясшкоджвае адыходы вытворчасці. Дарэчы, цэх сам сушыць драўніну, з якой потым працуе, прычым сушка вядзецца з дапамогай цеплагенератараў, якія сілкуюцца ў тым ліку назапашанымі адыходамі.

Зразумела, што парк станкоў і механізмаў тут мае ўражваючыя магчымасці. І яго флагман — пяцікаардынатны апрацоўваючы цэнтр італьянскай вытворчасці, які можа “рабіць усё” ў плане наменклатуры неабходнай заводу аснасткі. Максімальныя памеры загатоўкі, з якой можа справіцца гэтае абсталяванне, прыблізна адпавядаюць габарытам легкавога аўтамабіля “Ніва”.

Ну а мікронная дакладнасць апрацоўкі аб’ектаў з даўжынёй-шырынёй-вышынёй 3590х2790х1795 мм забяспечваецца такімі дзівосамі сучаснай індустрыі, як бескантактавая сістэма настройкі інструмента, вымярэннямі з дапамогай радыё, ачысткай рабочай зоны спецыяльным “пыласосам” — фільтравальнай сістэмай выпампоўвання паветра…

Працуе “пяцікаардынатнік” у двухзменным, а нярэдка і трох-зменным рэжыме. Ды і не толькі ён: калі трэба заводу, персанал ЭІЦ выходзіць на работу і ў выхадныя. Не зусім карэктна з пункту гледжання рэжыму працы і адпачынку, аднак работнікі ўспрымаюць “перагрузку” станоўча. Калі ведаеш, што твае намаганні запатрабаваныя ды яшчэ і нядрэнна аплачваюцца, гэта вельмі стымулюе. Асабліва калі ты высакакласны спецыяліст у сваёй справе. Як, напрыклад, майстар Аляксандр Цераш, электраманцёр Вадзім Піскун, слесары-рамонтнікі Мікалай Кліш і Аляксандр Мінько, токар-расточнік Віталь Кірдун, шліфоўшчык Алег Прэснякоў, аператар станкоў з праграмным кіраваннем Аляксандра Раманюк.

Георгій АЛЕЙНІКАЎ.

 

Последние новости

Общество

Поблагодарили за монумент и попросили содействия в благоустройстве территории. Узнали, как прошла прямая линия Виктора Ананича

8 октября 2024
Читать новость
Армия

Осиповчане принимают участие в «Марше кремлевских курсантов»

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: никто из серьезных людей в Украине не думает о том, что надо зайти в Беларусь

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко об изменениях в ядерной доктрине России: риски для кого-то новые появились, но не для нас

8 октября 2024
Читать новость
Общество

«Дай лесу новае жыццё!» Под таким названием с 12 октября по 12 ноября Минлесхоз проведет добровольную акцию по восстановлению ветровально-буреломных участков. Поучаствовать в ней смогут и осиповчане

8 октября 2024
Читать новость
Общество

На Осиповичском хлебозаводе прошла встреча прокурора района Дениса Иванькова с трудовым коллективом

8 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем