Насустрач юбілею

Насустрач юбілею

1997.Закладзена “Алея дружбы”. У стаматалагічнай паліклініцы з’явілася абсталяванне для вырабу металакерамічных зубных пратэзаў. Развіваецца тэлефонная сувязь, падключэнне да міжнароднай камунікацыйнай сеткі Internet.

“У Асіповічах з гэтага года пачне дзейнічаць ахоўнае агенцтва “Віцязь” — расказвае ў артыкуле “Рэкету прыйдзецца пасунуцца” П. Кравец: “<…> асноўны касцяк калектыву будуць складаць былыя супрацоўнікі МУС і КДБ”* (№ 1 ад 4 студзеня).

Паводле Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 устаноўлена дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) (№ 2 ад 11 студзеня), якое мы святкуем і зараз 3 ліпеня.

Сярэдняя школа № 4 мела самую вялікую колькасць навучэнцаў — 1 313. У сувязі з гэтым установа працавала ў тры змены (№ 1 ад 4 студзеня). А дзіцячы сад № 4 з’яўляўся адным з буйнейшых у рэспубліцы па колькасці выхаванцаў. Па стану на 1 студзеня яго групы наведвала 372 дзіцяці (№ 2 ад 11 студзеня).

У жыхароў цэнтральнай часткі горада і “Бама”, якія гадамі стаялі ў чарзе на ўстаноўку тэлефона, з’явілася магчымасць атрымаць доступ да сродку сувязі з папярэдняй аплатай: “Тыя, хто ўжо заплаціў азначаную суму, праз паўгода атрымаюць доўгачаканую тэлефонную сувязь. Да ўсяго варта дадаць: такія “льготы” па ўстаноўцы тэлефона могуць скарыстаць чаргавікі, якія сталі на чаргу да 1995 года ўключна” (№ 2 ад 11 студзеня).

У горадзе па-ранейшаму найбольш вострай застаецца жыллёвая праблема, якая звязана са скарачэннем аб’ёмаў дзяржаўнага жыллёвага будаўніцтва і павелічэннем тэрміну атрымання кватэр (“Звароты людзей — барометр іх патрэб”, № 9 ад 5 лютага).

Дзякуючы тагачасным мясцовым спонсарам — акцыянернаму таварыству “Дах”, ААТ “Асіповіцкі малочны камбінат”, “Прыорбанку”, дзяржпрадпрыемству “Радыё”, малому прадпрыемству “Энергія”, арэнднаму гандлёва-вытворчаму прадпрыемству “Асіповічы” — для артапедычнага аддзялення стаматалагічнай паліклінікі набыта абсталяванне для вырабу металакерамічных эстэтычных зубных пратэзаў і лячэння зубоў: “Між іншым, падпісаны дагавор, што ААТ “Дах” выдзеліць стаматалагічнай палі-клініцы 11 тысяч долараў ЗША на набыццё абсталявання і матэрыялаў у тэрапеўтычны кабінет новых тэхналогій у лячэнні зубоў” (№ 9 ад 5 лютага).

“У гэтым годзе павінна пачаць дзейнічаць экалагічная лабараторыя, якая размешчана ў будынку былой кацельні гарадскога вытворчага аб’яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі па вуліцы Гагарына. Цяпер на аб’екце работнікамі будаўнічага ўпраўлення № 89 вядзецца надбудова другога паверху” (№ 12 ад 15 лютага).

На “Баме”, у раёне магазіна “Свіслач”, распачаліся будаўнічыя работы па ўзвядзенню жылога дома на 98 кватэр: “Будучы пяціпавярховы дом будзе мець Г-падобную форму. Акрамя таго, на першым паверсе прадугледжваецца месца для размяшчэння бібліятэкі” (№ 12 ад 15 лютага).

Раённы вузел электрасувязі плануе адкрыць транкінгавую сувязь, якая дазволіць выкарыстоўваць радыётэлефоны, да таго ж ужо цяпер манціруецца вузел пакетнай камунікацыі, што дасць магчымасць уладальнікам камп’ютараў і тэлефоннай сеткі выйсці на міжнародную камунікацыйную сетку Internet (№ 19 ад 12 сакавіка).

Лесаводы Асіповіцкага лясгаса ў чарговы раз атрымалі званне “Лясны гадавальнік высокай культуры”: “З нагоды такога адзначэння дырэктар лясгаса Мікалай Новікаў быў узнагароджаны Ганаровай граматай Мінлясгаса і Беларускага рэспубліканскага камітэта галіновага прафсаюза” (№ 28 ад 12 красавіка).

На заводзе аўтаагрэгатаў пачалі збіраць цалкам сядзенні да аўтамабіляў МАЗ-6430. Да таго ж выпушчана эксперыментальная партыя дыскаў для колаў з алюмінію, якая даволі паспяхова вытрымала выпрабаванні (“Весткі з АЗАА”, № 28 ад 12 красавіка).

Веснавым днём 17 красавіка па ініцыятыве гарадскога аддзела адукацыі і яго загадчыцы Л.І. Маісеенка і арганізатара Р.М. Блізнюк была закладзена “Алея дружбы”: “Уздоўж асфальтаванай дарожкі, якая вядзе да СШ № 1, пасадзілі 170 адзінак дрэў і кустоў” (№ 31 ад 23 красавіка).

Штат работнікаў АП “Асіповіцкі завод “Каммаш” па стану на 1 красавіка складае 230 чалавек. Сярэдняя заработная плата з сацыяльнымі выплатамі за першыя два месяцы бягучага года склала 2 мільёны 392 тысячы рублёў (у доларавым эквіваленце — каля 97 долараў ЗША — аўт.) (№ 31 ад 23 красавіка).

Асіповіцкі завод жалезабетонных канструкцый адным з першых у рэспубліцы прыступіў да ўвядзення на сваім прадпрыемстве перадавых тэхналогій па вырабу энергазберагаючых будматэрыялаў. На вытворчых пло-шчах цэха буйнапанельнага домабудавання ўведзена ў дзеянне адмысловая лінія па вырабу полістыролбетону (П. Жданаў “У рынак з новымі тэхналогіямі”, № 36 ад 14 мая).

У Асіповіцкай гімназіі пабывалі госці з Англіі. “Упершыню яе наведаў прэзідэнт англійскай дабрачыннай арганізацыі “Дзецям Чарнобыля — лінія жыцця” Віктар Міццы” (№ 81 ад 22 кастрычніка).

Прыемна адзначыць, што 28 выпускнікоў сярэдніх школ і гімназіі ўдастоены вышэйшых школьных узнагарод — залатых і сярэбраных медалёў (№ 49 ад 28 чэрвеня).

М. Трусава ў інтэрв’ю са старшынёй спажывецкага таварыства Аляксандрам Ковачам адзначае: “Ва ўласнасці райпа знаходзяцца 93 магазіны, з якіх 64 прадуктовыя, 11 прамысловых, 18 змешаных. <…>. Абарот рознічнага гандлю грамадскага харчавання склаў за 5 месяцаў 1997 года 1 900 мільёнаў рублёў, у параўнанні з мінулым годам ён узрос у 2,5 раза” (№ 51 ад 9 ліпеня).

У Асіповічах адкрываецца першы “маркет”, пра што піша М. Віктарава ў № 51 ад 9 ліпеня: “У чацвёртым квартале бягучага года гарадская сетка магазінаў павялічыцца на адзін, але не зусім звычайны — абсталяваны і зроблены адпаведна еўрапейскім стандартам — маркет. Рашэннем гарвыканкама № 5-37 ад 26.05.1997 г. закрыты ў пачатку года магазін № 34 “Гарызонт” паступіў на баланс асіповіцкага раённага спажывецкага таварыства. <…>. Гандляваць жа тут будуць прадуктовай і прамысловай групай тавараў”.

На тэрыторыі водазабору “Паўднёвы” закладзены сад: “Звыш паўсотні розных пладовых дрэў, як паведаміла кіраўніцтва ДП “Энергія”, пасаджаны ў мэтах карыснага выкарыстоўвання пустуючай зямлі, якая гадамі не мела руплівага гаспадара” (№ 69 ад 10 верасня).

У № 70 ад 13 верасня паведамляецца, што аўташкола пачала новы від перападрыхтоўкі вадзіцеляў — з катэгорыі В на катэгорыю С.

Праводзіцца капітальны рамонт усіх вакзальных збудаванняў: “Акрамя гэтага ў бліжэйшы час і пры пэўных спрыяльных абставінах будзе зроблена на належным узроўні і чацвёртая пасажырская платформа” (№ 72 ад 20 верасня).

Асіповіцкі хлебазавод напярэдадні 125-годдзя горада парадаваў асіпаўчан навінкай: “асвоена новая тэхналогія па выпечцы белабулачнай прадукцыі з дабаўкай соі. Адмысловы хлеб ужо зацверджаны Міністэрствам хлебапрадуктаў рэспублікі” (№ 73 ад 24 верасня).

П. Кравец у артыкуле “Для ачысткі вады” вызначыў адзін з галоўных клопатаў асіпаўчан: “Нядобрая якасць гарадской пітной вады вымушае гараджан шукаць у магазінах бытавыя водаачышчальныя фільтры” (№ 93 ад 3 снежня).

У газеце друкавалася пра-грама чатырох тэлеканалаў: БТ, ОРТ, РТР і “Санкт-Петербург”.

У публікацыі “Горад у фактах” (№ 52 ад 12 ліпеня), паведамлялася, што:

больш за 35-тысячныя Асіповічы займалі 1 954 гектары. З іх 480 гектараў прыходзілася на гарадскія вуліцы, плошчы, скверы і іншыя землі грамадскага карыстання;

найбольш буйны завод — аўтамабільных агрэгатаў, дзе працавала 1 659 чалавек. На АТ “Дах” — 1 424 чалавекі, на камбінаце хлебапрадуктаў — 455, на ААТ “Малочны камбінат” — 281, АП “Асіповіцкі завод “Каммаш” — 223 чалавекі;

чыгуначны вузел аб’ядноўваў 10 прадпрыемстваў. А аўтапарк-19 абслугоўваў пасажыраў на дзесяці гарадскіх маршрутах;

прыватны бізнес прадстаўляюць 36 суб’ектаў гаспадарання і каля 300 прадпрымальнікаў. Усяго ў недзяржаўным сектары занята больш за тысячу чалавек;

у гарадскіх аддзяленнях паштовай сувязі працавала 18 паштальёнаў;

жылля ў Асіповічах налічвалася 635,6 тысячы квадратных метраў, а працягласць вуліц складала 77,3 кіламетры;

у пяці агульнаадукацыйных школах, комплексе дзіцячы дом-СШ-5, гімназіі і спецшколе для дзяцей, хворых на поліяміеліт, каля 500 педагогаў навучалі больш за 6 тысяч дзяцей, у 13 садах выхоўвалася звыш 2 тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак;

на тэрыторыі горада размешчаны раённы Цэнтр культуры, гарнізонны Дом афіцэраў, чатыры бібліятэкі, клубы чыгуначнікаў і ААТ “Дах” і два падлеткавыя клубы. Медыцынскае абслугоў-ванне ажыццяўлялі дзве бальніцы, дзве паліклінікі, стаматалагічная паліклініка і чатыры дзяржаўныя аптэкі. У горадзе тры стадыёны, дзесяць спартзалаў, 23 спартыўныя пляцоўкі, пяць ціраў, дзесяць спартклубаў.

* Тут і далей захаваны правапіс першакрыніцы.

 

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем