Железнодорожники отметили профессиональный праздник

Железнодорожники отметили профессиональный праздник

Святочны экспрэс

У першую нядзелю жніўня ў нашай краіне, Расіі, Казахстане, Кыргызстане і Балгарыі адзначаецца Дзень чыгуначніка. Гэта свята асіпаўчане добра ведаюць і любяць. І многія адзначаюць, бо хапае сямей, звязаных з працай на адным з чыгуначных прадпрыемстваў.

Яшчэ да пачатку ўрачыстасці ля галоўнай сцэны ў гарадскім парку сталі збірацца групы людзей. Вагоннікі, пуцейцы, работнікі станцыі, лакаматыўнага дэпо… Нязвыкла было бачыць іх не ў строгай форме, а святочна прыбранымі. Дзяўчаты ў народных строях прапаноўвалі ўдзельнікам вясёлыя смайлікі.

Працаўнікоў стальной магістралі віталі першы намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Ананіч і старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Сувееў. Многім дастойным былі ўручаны Ганаровыя граматы райвыканкама (гл. мінулы нумар газеты). А Падзячныя пісьмы старшыні райвыканкама атрымалі саставіцелі цягнікоў станцыі Асіповічы Аляксандр Агееў і Аляксандр Барбашын, брыгадзір дыстанцыі пуці Арцём Дарафееў, слесар па рамонце рухомага саставу вагоннага дэпо Дзяніс Кніга, электрамеханікі ды-  станцыі сігналізацыі і сувязі Марына Кавальчук і Наталля Пятрова, вядучы інжынер лакаматыўнага дэпо Святлана Шахоцька і аператар кацельні таго ж прадпрыемства Аляксандр Міхневіч, рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце збудаванняў дыстанцыі пуці Ігар Цагойка. Кіраўнік раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Паргачова ўзнагародзіла старшыню “пярвічкі” лакаматыўнага дэпо Пятра Алферчыка юбілейным медалём “115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі”. Стаж работы Пятра Анатольевіча на чыгунцы складае 47 гадоў, з іх чвэрць стагоддзя ён прафсаюзны лідар прадпрыемства.

Канцэрт-віншаванне “Залатым людзям стальной магістралі” даставіла ўсім удзельнікам урачыстасці толькі станоўчыя эмоцыі. Музычныя падарункі калегам дарылі калектывы Дома культуры Асіповічы Магілёўскага КСЦ “Апрель”, “Куццякі”, “Сяброўкі” і іншыя.

Нашы чыгуначнікі актыўна ўдзельнічаюць у розных грамадскіх мерапрыемствах. Напрыклад, сёлета сталі прызёрамі інтэлектуальных спаборніцтваў, якія праводзіліся ў аддзяленні. Асіпаўчане перамаглі ў конкурсе “Міс Майстэрства і Зачараванне” сярод дзяжурных па станцыі, сталі пераможцамі конкурсу “Ты можаш усё” і г.д.

Цёпла віталі землякі арт-групу “Беларусы”, песні якой многім добра знаёмыя.

Радаваліся ж больш за ўсіх дзеці. Ім прадаставілі шырокі прастор для забаў. Атракцыёны і арэлі, батуты, катанне на поні, фэйс-арт і іншыя цікавыя заняткі, не кажучы ўжо пра гандаль з мноствам палатак, што прапаноўвалі розныя пачастункі, напіткі, сувеніры. Разыгрываліся бяспрой-грышныя латарэі, можна было атрымаць уласны партрэт або наведаць майстар-класы, напрыклад, па завязванні шалікаў. Словам, сумаваць не прыходзілася нікому.

Музыка гучала ў парку цэлы дзень, адна праграма змянялася другой. “Танцавальны настрой”, “Маршрут “Святочны”, выступленне артысткі беларускай эстрады Жанет…

Яркай кропкай свята стаў і феерверк. Маленькія іскрынкі разляталіся ў небе над горадам, і кожны, хто з захапленнем назіраў за гэтым шматколерным відовішчам, думаў аб чымсьці добрым, светлым, радасным. Няхай жа ўсе жаданні збываюцца!

Іна Заскевіч.

i.zaskevich@gzt-akray.by

Последние новости

Культура

Интересные факты про районный центр народных ремесел и декоративно- прикладного искусства в Осиповичах

12 октября 2025
Читать новость
Культура

Как организована работа Осиповичского районного центра культуры и досуга?

12 октября 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники культуры, ветераны отрасли, примите поздравления с Днем работников культуры!

12 октября 2025
Читать новость
Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 октября

11 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем