Впереди — новые достижения

Впереди — новые достижения

Стальная магістраль

2020 год завершаны. Ці ўвойдзе ён у гісторыю спартыўнага жыцця Асіповіцкага чыгуначнага вузла? Напэўна, так. Але больш дзякуючы таму, што і ў неспрыяльны па эпідэміялагічных паказчыках час аматары актыўнага ладу жыцця выходзілі на спартыўныя пляцоўкі. Хоць і менш, чым звычайна.

У спартакіядзе раёна чыгуначнікі занялі першае каманднае месца па плаванні. Правялі першынство вузла па стральбе, а таксама міні-турніры па шашках, шахматах, дартсе.

Спартсмены Асіповіцкага вузла годна прадставілі Магілёўскае аддзяленне на дарожных спаборніцтвах. Трэцяе месца па стральбе ў асабістым заліку занялі Эдуард Лайшаў (дыстанцыя пуці) і Алена Папкова (лакаматыўнае дэпо). У складзе магілёўскай каманды асіпаўчане змагаліся ў першынствах па гіравым спорце, лыжных гонках, турыстычным шматбор’і. Дзякуючы моцнаму складу па выніках мінулага года каманда аддзялення стала лепшай на Беларускай чыгунцы.

Інструктар-метадыст ФСК «Лакаматыў» Магілёўскага культурна-спартыўнага цэнтра Андрэй Кубар удзячны кіраўніцтву ДЮСШ і ФСК «Алімпія» за дапамогу ў арганізацыі спаборніцтваў. Ён спадзяецца, што сёлета эпідэмічная абстаноўка будзе паступова паляпшацца, а значыць, стане магчымым актывізаваць фізкультурна-спартыўную работу сярод чыгуначнікаў, бо гэта не толькі новыя дасягненні і перамогі, але, што самае галоўнае, здароўе і добрае самаадчуванне працаўнікоў.

Последние новости

Профилактика

В Осиповичском районе проходит Неделя нулевого травматизма

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 16 февраля для всех знаков Зодиака

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем