Участок Верейцы-Лапичи-Гродзянка – под пристальным наблюдением осиповчанина Романа Кедича

Участок Верейцы-Лапичи-Гродзянка – под пристальным наблюдением осиповчанина Романа Кедича

Чыгунка вабіць

Звязаць сваё жыццё з чыгункай Раман вырашыў яшчэ ў школе. Таму з будучай прафесіяй вызначыўся даволі хутка і паступіў у Брэсцкі каледж на спецыяльнасць “электрамеханік па абслугоўванні і рамонце прылад чыгуначнай аўтаматыкі і электронікі”. Падчас вучобы праходзіў практыку на станцыі Асіповічы, дзе зарэкамендаваў сябе перспектыўным спецыялістам. Тут яму і прапанавалі пастаяннае месца работы.

— Адразу працаваў на станцыі Асіповічы-1, з якой ужо дзякуючы практыцы быў знаёмы, — расказвае Раман. — А ў пачатку года даверылі ўчастак Верайцы-Лапічы-Градзянка. Адказнасць павялічылася ўтрая. Яшчэ і месца новае, дагэтуль там ніколі не быў. Але мне пашанцавала, што манцёр, з якім працую, верайцоўскі, добра арыентуецца ў наваколлі і мяне знаёміць з тэрыторыяй. Увогуле, з калегамі маю добрыя ўзаемаадносіны, заўсёды можна звярнуцца да іх па дапамогу ці параду.

Станцыі Лапічы і Градзянка электрамеханік наведвае двойчы ў тыдзень, астатні час — Верайцы. Пад яго пільным наглядам семафоры, мачтавыя ліхтары, стрэлачныя пуці, рэйкавыя ланцугі і гэтак далей. Бяспека стальной магістралі — справа адказная.

— Тут важна ўсё: пільнасць, прафесіяналізм, пастаянная самаадукацыя, уменне валодаць сабой і хутка прымаць рашэнні. Працуем удваіх: адзін абавязкова сочыць за рухам. Таксама трэба знаходзіць агульную мову з напарнікам. Дарэчы, работа мне вельмі падабаецца. Свежае паветра, шлях наперад, прастора і спакой.

Цяжкасці Рамана не палохаюць. Амаль за два гады яго працы на станцыях буйных няспраўнасцей не здаралася, усе бягучыя праблемы вырашаюцца адразу, але ёсць дадатковыя абставіны — надвор’е. Калі ўсе жыхары спраўляліся са снежнымі заносамі, на чыгунцы таксама было не да жартаў. Расчышчаць вытворчае абсталяванне, каб праверыць яго спраўнасць, прыходзі-лася некалькі разоў на дзень. Але малады чалавек на гэта глядзіць па-філасофску: на тое і зіма.

Акрамя асноўных абавязкаў, юнак актыўны ў грамадскім жыцці.

— Займаю пасаду сакратара пярвічкі БРСМ дыстанцыі сігналізацыі і сувязі. Штогод да нас па размеркаванні прыходзяць маладыя спецыялісты. Увогуле, на чыгунцы працуе шмат моладзі, і трэба яе зацікавіць, разнастаіць будні. Для гэтага мы арганізуем і праводзім розныя мерапрыемствы, экскурсіі.

Раман плануе павышаць прафесійны ўзровень, бо пераканаўся, што справа, якую ён выбраў, сапраўды яму падабаецца і прыносіць карысць людзям.

Последние новости

Общество

Морское братство нерушимо. В Осиповичах открыли памятный знак, посвященный военным морякам и морским пехотинцам всех поколений

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 29 июля для всех знаков зодиака

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко предлагает Тюменской области развивать сотрудничество в нефтяной сфере

28 июля 2025
Читать новость
Образование

Какие инновационные проекты в 2025/2026 учебном году планируют реализовывать в школах Осиповичского района

28 июля 2025
Читать новость
Общество

Спор молодых родителей привел к трагедии. Следователи Осиповичского районного отдела Следственного комитета раскрыли подробности расследования уголовного дела в отношении родителей погибшего грудного ребенка.

28 июля 2025
Читать новость
Общество

С 28 июля по 11 августа в Могилевской области проводится информационно-образовательная акция, приуроченная к единому дню здоровья «Всемирный День борьбы с гепатитом, под лозунгом “Борьба с гепатитом: разрушим преграды”.

28 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем