У канторы пуста — значыць, усё ў парадку

У канторы пуста — значыць, усё ў парадку

РУП “Водаканал” Магілёўскай дыстанцыі водазабеспячэння і санітарна-тэхнічных прылад здабывае і пастаўляе жыццёва неабходную вадкасць на чыгуначныя прадпрыемствы і ў пабудовы. I не толькі мясцовыя, але і размешчаныя ў Салігорску, Слуцку, у Магілёўскім накірунку — да Войнічаў, у Бабруйскім — да Чырвонага Берага і Рабкора. На кожнай станцыі свайго ўчастка падтрымліваюць у належным стане калодзежы, падаюць ваду прамыслоўцам і жылому сектару. У райцэнтры, напрыклад, забяспечваюць ёю вуліцы Камуністычную, Iнтэрнацыянальную, Вакзальную.

Сеткі, якія знаходзяцца на абслугоўванні, адлічваюць не адно дзесяцігоддзе, але знаходзяцца ў даволі добрым стане і працягваюць функцыянаваць.

железнодорожный водоканал

Працаўнікі “Водаканала” не адмаўляюцца: аказваюць паслугі насельніцтву і прадпрыемствам па ўладкаванні трубчатых калодзежаў і бурэнні свідравін, рамонце абсталявання і мантажы сістэмы водазабеспячэння, выконваюць іншыя работы. Начальнік Леанід Рэмень зазначае, што калі будынак сустракае цішынёй — гэта добры паказчык: значыць, людзі працуюць на аб’ектах. Нярэдка работнікі адпраўляюцца і ў камандзіроўкі ў суседнія вобласці, але гэта іх не засмучае: маюць магчымасць у чарговы раз задаволіць свае прафесійныя амбіцыі і заняцца любімай справай у новых умовах.

Доўгі час на чале калектыву стаяў Андрэй Фадзеевіч Андрушкевіч. Ён сфарміраваў згуртаваную каманду працаўнікоў, адданых рабоце і людзям, за што цяперашні кіраўнік удзячны папярэдніку. Натуральна, хваля аптымізацыі кранула і гэта прадпрыемства, скараціўшы калектыў амаль удвая, але працуюць тут па-ранейшаму сапраўдныя прафесіяналы. Напрыклад, слесары аварыйна-ўзнаўленчых работ Рыгор Задоля і Сяргей Коўрык, вадзіцель Віктар Маслакоў, а электрагазазваршчык Анатоль Хаткевіч выконвае шырокі спектр работ. Маладых работнікаў стараюцца заахвоціць павышэннем кваліфікацыі і навучаннем па сумежных спецыяльнасцях. Большасць працуючых, дарэчы, мае пяты — самы высокі — разрад.

Зараз тут праводзяцца прафілактычныя работы па прамыванні сетак, свідравін. Такая працэдура робіцца штогадова, цяпер — па-за графікам: каб вада стала чысцейшай. Дарэчы, яна адпавядае ўсім нормам, адзіны паказчык, які мае адхіленне — павышанае ўтрыманне жалеза.

Сваімі сіламі паступова робяць рамонт базы, мяняюць вокны. Словам, без справы не сядзяць. Бо прафесійнае крэда ранейшае: “Пад ляжачы камень вада не цячэ”.

Кацярына IВАНОВА. Фота Ніны Царык.

Последние новости

Общество

Где в Осиповичском районе можно купаться не нарушая закон?

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Бойцы студотрядов Осиповичского района приступили к работе

7 июня 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Реалии нацистской оккупационной политики в Беларуси на примере Осиповичского и соседних с ним районов.

7 июня 2025
Читать новость
Здравоохранение

В Осиповичскую центральную районную больницу уже поступило 238 новых компьютеров, приобретенных за счет республиканского бюджета

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Могилевская область — победитель республиканского смотра-конкурса, проводимого в рамках выставки «БЕЛАГРО-2025»

6 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко утвердил новации в контрольной деятельности

6 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем