Осиповчанка Людмила Астапович рассказывает о работе на железной дороге

Осиповчанка Людмила Астапович рассказывает о работе на железной дороге

Чыгунка

Калектыў стаў родным

На чыгунку Людміла Астаповіч трапіла не зусім звычайным шляхам. Пасля заканчэння СШ № 2 пайшла працаваць памочнікам прадаўца ў адзін з магазінаў АРЗ, якія ў Асіповічах празвалі блізнятамі з-за знешняга падабенства і размяшчэння адзін насупраць другога. Можа б з цягам часу стала заслужаным работнікам гандлю, але адбылося па-іншаму. Адзін з кіруючых работнікаў лакаматыўнага дэпо, што нярэдка карысталася паслугамі ўзгаданай гандлёвай кропкі, звярнула ўвагу на тое, як спрытна маладзенькая прадаўшчыца перакідае касцяшкі лічыльнікаў — у той час адзінага і самага надзейнага інструмента для падлікаў. Ацаніўшы яе кемлівасць і хуткасць мыслення, жанчына за-прасіла дзяўчыну да сябе на работу. Адпаведнае месца якраз вызвалілася: адна з працаўніц паступіла ў інстытут на дзённае аддзяленне.

Так Людміла стала статыстыкам. Апрацоўвала маршруты. Працавала ў групе ўліку, а потым была прызначана аператарам. Праз пэўны час яе перавялі на пасаду тэхніка, а затым і начальніка канторы аператыўна-тэхнічнага ўліку. З 1994 г. Людмілу Станіславаўну прызначылі памочнікам начальніка дэпо па кадрах, на гэтай пасадзе яна і працавала да пенсіі.

Да работнікаў заўсёды ставілася як да родных. Дбала пра іх своечасовае павышэнне кваліфікацыі, вучобу, кар’ерны рост. Падштурхоўвала, каб развіваліся ў прафесіі, за што праз пэўны час людзі былі толькі ўдзячны. Клапацілася не толькі пра працу, але і пра адпачынак работнікаў: усім, хто меў патрэбу, прапаноўвала з’ездзіць у профільны санаторый, а дзяцей на канікулах раіла адправіць у аздараўленчы лагер. Сачыла за тым, каб людзі пасля рабочага дня маглі паўдзельнічаць у розных культурна-масавых мерапрыемствах, актыўна прадстаўлялі прадпрыемства на дэманстрацыях.

Праца Людмілы Станіславаўны не раз адзначалася граматамі. Была заахвочана памятным знакам “Выдатны работнік Беларускай чыгункі”. Двойчы станавілася пераможцай сацспаборніцтваў. Партрэт стараннай працаўніцы змяшчаўся на Дошцы гонару прадпрыемства.

Зараз чыгуначніца знаходзіцца на пенсіі, але сувязі з лакаматыўным дэпо не парывае. Часта сустракаецца з былымі калегамі, якія з павагай ставяцца да яе. І рэгулярна чытае як “Чыгуначнік Беларусі”, так і “Асіповіцкі край”, каб быць у курсе ўсяго, што адбываецца навокал.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем