Осиповчанка Александра Лисевич 42 года отдала железной дороге

Осиповчанка Александра Лисевич 42 года отдала железной дороге

Чыгунка

Той самы стрэлачнік

Аляксандра Мікалаеўна Лісевіч — абаяльная жанчына, мудры чалавек і прыемная субяседніца. А яшчэ яна ветэран працы: 42 гады аддала чыгунцы

Аляксандра з’явілася на свет у невялікай вёсцы на Смален-шчыне. Першыя 9 гадоў дзяўчынка пражыла спакойна, а потым па лёсе яе сям’і шаравой маланкай пракацілася Вялікая Айчынная вайна, знішчыўшы разам з іншымі 90 дамамі вёскі і іх хаціну. Зямлянка замяніла яе, пярынай служылі лапнік і асака. Адалявалі хваробы, харчаваліся чым прыйдзецца… Дзядуля дзяўчынкі, які прайшоў Першую сусветную, пабываў у нямецкім палоне і меў свае рахункі з акупантамі, вельмі чакаў, калі тыя ў чарговы раз  атрымаюць паражэнне, але, на жаль, яму не давялося дачакацца поўнай капітуляцыі: памёр за пяць дзён да падзеі.

Пасля вызвалення вяскоўцы атрымалі лес і магчымасць будаваць сабе новыя хаты. Лесаматэрыял неабходны быў усюль, бо краіна хуткімі тэмпамі ўзнаўляла зруйнаваныя гарады і сёлы. Навокал адчыняліся леспрамгасы — і малыя, і старыя працавалі ў іх. Паспытала гэтай нялёгкай працы і Аляксандра. Зразалі дрэвы, пілавалі, тралявалі, сплаўлялі па Дзясне, палілі дробнае голле.

Нядоўга пражыла Аляксандра ў новым доме. Старэйшая сястра пасля заканчэння Рослаў-скага тэхнікума атрымала рабочае месца на Асіповіцкім чыгуначным вузле, туды ж перацягнула і малодшую сястрыцу.

Уладкавалі яе стрэлачніцай — звычайная работа па тым часе. Ахоўвала стрэлкі, чысціла іх ад снегу, сачыла за спраўнасцю. Навучылася перадаваць інфармацыю з дапамогай сігнальных сцяжкоў і ліхтароў, вывучыла ўстройства пераводаў, прызначэнне тармазных башмакоў і іншыя прамудрасці прафесіі. Потым стала аператарам на горцы. Удзельнічала ў фарміраванні саставаў, якія накіроўваліся затым у розныя куткі вялікай краіны. Зерне, лес і іншую прадукцыю прадпрыемстваў Асіповіччыны і іншых рэгіёнаў чакалі паўсюль. А за хуткую пагрузку вагонаў адказвалі чыгуначныя змены, у адной з якіх працавала і Аляксандра.

У Асіповічах чыгуначніца стварыла сям’ю, тут нарадзіліся яе дзеці. А таму гэты горад стаў другой радзімай для яе. І хоць даўно ўжо знаходзіцца на заслужаным адпачынку, на родным прадпрыемстве памятаюць былую працаўніцу, з павагай ставяцца да яе.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость