На станцыі Асіповічы адкрылі лінейны цэнтр транспартнага абслугоўвання

На станцыі Асіповічы адкрылі лінейны цэнтр транспартнага абслугоўвання

Наш чыгуначны вузел выконвае значную ролю ў перавозачным працэсе і забяспечвае транспартны складнік эканамічнага развіцця рэгіёна. Праз Асіповіччыну праходзіць адзін з асноўных напрамкаў агульнаеўрапейскага транспартнага калідора УкраінаЛітва. Таму, безумоўна, важнай падзеяй стала адкрыццё лінейнага цэнтра транспартнага абслугоўвання на станцыі Асіповічы, якое адбылося пазаўчора.

На ўрачыстасці прысутнічалі старшыня райвыканкама Павел Налівайка, начальнік Магілёўскага аддзялення Аляксандр Маісееў, начальнік сектара маркетынгу і транспартнай лагістыкі Магілёўскага аддзялення Дзмітрый Ранцаў і іншыя кіраўнікі, а таксама работнікі розных падраздзяленняў чыгуначнага вузла. Гучалі словы віншаванняў, уручаліся падарункі. Адметна, што ў ліку гасцей былі і пастаянныя кліенты: такія, як прадстаўнікі лясгаса, што даўно супрацоўнічаюць з чыгункай.

Дарэчы, сёлета дабавілася 4 новыя кліенты. Напрыклад, актыўна выгружае сваю прадукцыю ВУП “Малочны полюс”, ЗАТ “Белтэхэкспарт”. За 8 месяцаў бягучага года пагрузка па вузле склала 22787 вагонаў, выгружана тут 23087 вагонаў.

Работа вузла будзе і ў далейшым удасканальвацца. Тут укараняюцца ўсе самыя сучасная тэхналогіі і абсталяванне. I ўсё — дзеля зручнасці кліентаў і дастойных умоў працы калектываў.

Iна Заскевіч.

Фота Ніны Царык.

Последние новости

Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем