На рэйках прыгажосці

На рэйках прыгажосці

Іна Заскевіч.

i.zaskevich@gzt-akray.by

Сёлета на асіповіцкіх вуліцах адбываюцца маштабныя ператварэнні. Некаторыя прадпрыемствы, установы і прыватныя прадпрымальнікі таксама падключыліся да важнай справы. Напрыклад, чыгуначнікі.

Аўтарства новых дызайнерскіх вынаходак, якія з’явіліся нядаўна ў раёне вакзала, відавочна, бо ў іх адлюстраваўся асноўны від дзейнасці прадпрыемстваў-вырабнікоў, які, дарэчы, мае ўвасабленне і на гербе нашага горада.

Работнікі стальной магістралі падышлі да справы сур’ёзна. У вагонным дэпо нават сапраўднае “лібрэта” да свайго арт-аб’екта прыдумалі. Чыгунка — артэрыя, якая звязвае гарады і народы, яна дае імпульс развіццю эканомікі, а значыць, і павышэнню дабрабыту людзей. Вагоннікі забяспечваюць дастаўку грузаў з адной краіны ў другую. Праз наш чыгуначны вузел транспартуюцца калійныя ўдабрэнні, лес і іншыя важныя народнагаспадарчыя грузы, а таму і ў дызайнерскай кампазіцыі, створанай работнікамі рамонтна-механічнага  ўчастка і ўчастка па абслугоўванні будынкаў на чале з галоўным інжынерам Аляксандрам Блізняцом, не абы-шлося без рэек, шпал, платформы і, канечне ж, калёсных пар.

Галоўны інжынер лакаматыўнага дэпо Ігнацій Барадзін таксама не саступіў калегу: ён стаў натхняльнікам і непасрэдным выканаўцам свайго “паравозіка з Рамашкава”, які, збочыўшы з рэек, любуецца хараством наваколля, а ў вагончыках вязе не грузы, а яркія кветкі. У стварэнні кампазіцыі таксама прынялі ўдзел Сяргей Жэшка, Аляксандр Ісакаў, Ігар Кананунчанка, Алена Шляхціна.

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем