“Лёсы дарогі — у лёсах людзей”

“Лёсы дарогі — у лёсах людзей”

“Лёсы дарогі — у лёсах людзей”

— мерапрыемства пад такой назвай прайшло ў Баранавічах. Яно было прысвечана працоўным дынастыям стальной магістралі і прыўрочана да Года гістарычнай памяці і 160-годдзя Беларускай чыгункі.

У нашым горадзе ўжо стала звыклай з’явай, калі прадстаўнікі адной сям’і працуюць у розных прадпрыемствах стальной магістралі. Заканамерна, што працаўнікі Асіповіцкага чыгуначнага вузла таксама прынялі ўдзел у фэсце. Наш рэгіён быў прадстаўлены сем’ямі Карыткаў і Сімановічаў.

Ала Карытка працуе спецыялістам па кадрах вагоннага дэпо, яе муж Пётр — брыгадзірам (вызваленым) участка бягучага рамонту вагонаў. Іх сын Андрэй — машыніст 1 класа. Яны і склалі сямейную каманду, а ўнучка Ева, шасцікласніца гімназіі, адправілася ў Баранавічы ў якасці групы падтрымкі, яна ж падрыхтавала і музычны нумар. Дарэчы, на чыгунцы знайшлі рабочае месца не толькі бацькі і сын. Дачка Антаніна Трубкіна працуе аператарам таксама ў вагонным дэпо, толькі Гомельскім, яе муж Уладзімір — памочнік машыніста лакаматыўнага дэпо ў тым жа горадзе. На ўшанаванні Карыткі былі прадстаўлены ў намінацыі “Старэйшая дынастыя”, бо яны разам з папярэднікамі прысвяцілі працы на чыгунцы ў агульным падліку 350 гадоў. Маюць шмат узнагарод, так, Андрэй двойчы станавіўся лепшым сярод машыністаў цеплавозаў і электравозаў БЧ.

Сімановічы прадстаўлялі аддзяленне ў намінацыі “Дынастыя адной прафесіі”. Прафесію машыніста ў розныя гады атры-малі бацька Мікалай, сын Уладзімір і ўнук Аляксандр. Мікалай Конанавіч ужо скончыў працоўную дзейнасць, яму на змену падрастае пра-ўнук. Чатырнаццацігадовы Максім марыць, як і старэйшыя мужчыны сям’і, кіраваць магутным лакаматывам. Ён ганарыцца сваім прадзядулем, які  атрымаў званні “Выдатны паравознік” і “Выдатнік Беларускай чыгункі”. Знакі “Выдатнік Беларускай чыгункі” і “За без- аварыйны прабег на лакаматыве 1 000 000 кіламетраў” на рахунку дзядулі. Бацька хлопчыка мае падзячныя лісты рознага кшталту. Юны прадстаўнік сям’і Сімановічаў раўняецца на родных, для якіх  чыгуначная справа стала  фамільнай.

Праграма, падрыхтаваная для працоўных дынастый, была даволі насычанай. У першы дзень усе ўдзельнікі пабывалі ў музеі чыгуначнай тэхнікі, здзейснілі экскурсію па горадзе, паглядзелі канцэртную праграму, наведалі зімовы сад у санаторыі “Магістральны”. Другі дзень быў прысвечаны кожнай асобнай дынастыі. Усе расказвалі пра сябе, дэманстравалі відэаролікі, сямейныя рэліквіі. Напрыклад, у сям’і Карыткаў сабраны багаты фотаматэрыял. Асабліва важным Пётр Станіслававіч, які сёння ўжо сам з’яўляецца дзядулем, лічыць здымак 1902 года, дзе адлюстраваны яго прапрадзед. Сімановічы беражліва захоўваюць узнагароды сваіх родных. Іх яны і прадставілі на мерапрыемстве.

Усе дынастыі атрымалі дыпломы і памятныя падарункі, а іх старэйшыя прадстаўнікі — сувеніры “Фамільнае дрэва”. Намеснік начальніка Беларускай чыгункі Пётр Стоцкі ў момант цырымоніі ўзнагароджання назваў працоўныя дынастыі залатым фондам чыгункі, адзначыў, што ў кожнай з іх выхоўваюць паважлівыя адносіны да працы, а вопыт і веды перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Дарэчы, на Беларускай чыгунцы працягваецца работа па фарміраванні банка дадзеных працоўных дынастый, які размешчаны на афіцыйным інтэрнет-сайце БЧ.

Последние новости

Общество

Поблагодарили за монумент и попросили содействия в благоустройстве территории. Узнали, как прошла прямая линия Виктора Ананича

8 октября 2024
Читать новость
Армия

Осиповчане принимают участие в «Марше кремлевских курсантов»

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: никто из серьезных людей в Украине не думает о том, что надо зайти в Беларусь

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко об изменениях в ядерной доктрине России: риски для кого-то новые появились, но не для нас

8 октября 2024
Читать новость
Общество

«Дай лесу новае жыццё!» Под таким названием с 12 октября по 12 ноября Минлесхоз проведет добровольную акцию по восстановлению ветровально-буреломных участков. Поучаствовать в ней смогут и осиповчане

8 октября 2024
Читать новость
Общество

На Осиповичском хлебозаводе прошла встреча прокурора района Дениса Иванькова с трудовым коллективом

8 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем