Двух Осиповичских машинистов наградили за безаварийный пробег миллиона километров.

Двух Осиповичских машинистов наградили за безаварийный пробег миллиона километров.

На мінулым тыдні ў Мінску прайшоў шосты злёт машыністаў Беларускай чыгункі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 200 працаўнікоў лакаматыўнай гаспадаркі стальной магістралі. На злёце прысутнічалі кіраўнікі чыгункі і аддзяленняў дарогі, спецыялісты галіновых служб, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. Упершыню на яго былі запрошаны ветэраны працы, якія раней узначальвалі структурныя падраздзяленні і маюць багаты вопыт работы, а таму ім ёсць пра што расказаць паслядоўнікам.

Сярод 17 прадстаўленых лакаматыўных дэпо было і наша. Асіповіцкую дэлегацыю ўзначальваў начальнік лакаматыўнага дэпо Аляксандр Ефімовіч. Удзельнічаў у сустрэчы і намеснік начальніка дэпо па эксплуатацыі Дзмітрый Белы. Вось што ён расказаў:

— Злёт праходзіў у фармаце пяці рабочых груп, пасяджэнні якіх былі арганізаваны на базе Цэнтра кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі і Рэспубліканскага цэнтра кіравання і рэагіравання на надзвычайныя сітуацыі МНС. Абмяркоўваліся такія важныя пытанні, як бяспека руху цягнікоў; эфектыўнасць выкарыстання лакаматываў і брыгад; узаемадзеянне з іншымі арганізацыямі магістралі; эксплуатацыя цягавага і маторвагоннага рухомага саставу; паляпшэнне стану парку; павышэнне якасці ўмоў працы і адпачынку, медыцынскае суправаджэнне; ахова працы; падрыхтоўка і бесперапыннае прафесійнае навучанне кадраў; арганізацыя і аплата працы; працоўная дысцыпліна.

Мы атрымалі шмат цікавай інфармацыі. Прыемна, што кіраўніцтва дарогі з павагай ставіцца да работнікаў лакаматыўных брыгад, робіць усё для павышэння прэстыжу прафесіі, аб гэтым таксама гаварылася на форуме. Інфарматыўнымі былі экскурсіі на ЗАТ “Штадлер Мінск”, Мінскі метрапалітэн, дзе пазнаёміліся з работай сумежных арганізацый. З цікавасцю аглядзелі экспазіцыю Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

У другі дзень злёту ў Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў адбылося падвядзенне вынікаў мерапрыемства. Свае прапановы ўнеслі прадстаўнікі кожнай рабочай групы. Напрыклад, Гомельскаму дарожнаму цэнтру даручана распрацаваць праграму навучання начальнікаў і намеснікаў начальнікаў дэпо. Прыняты рашэнні і па абнаўленні рухомага саставу.

Лепшыя работнікі, сярод якіх і два нашы машыністы цеплавоза, адзначаны за эфектыўную работу. Віктар Сакун атрымаў нагрудны знак “За безаварыйны прабег на лакаматыве 1 000 000 км”, яго калега Сямён Каляда — “За безаварыйны прабег на лакаматыве 500 000 км”.

Последние новости

Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Граждане Российской Федерации смогут проголосовать на выборах в Государственную Думу на участках в Беларуси

16 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем