Двое з аднаго лакаматыва

Двое з аднаго лакаматыва

Беларуская чыгунка падвяла вынікі спаборніцтва сярод маладзёжных лакаматыўных брыгад за мінулы год.

Праводзілася яно з мэтай павышэння прэстыжу прафесіі машыніста і памочніка машыніста, а таксама ўдасканальвання іх тэхнічнага ўзроўню. Ацэньвалі ўдзельнікаў па выкананні графіка руху, норм расходу паліўна-энергетычных рэсурсаў, узроўню адукацыі, удзеле ў грамадскім жыцці і іншых крытэрыях.

Лакаматыўная брыгада ў складзе Антона Папова і Антона Нікалаева заняла ганаровае трэцяе месца.

Хлопцы працуюць у грузавым руху. На электравозах, часам і цеплавозах. Антон Папоў з 2015 года. Спачатку памочнікам, а тры гады таму перасеў за правае крыло лакаматыва. Яго паплечнік, Антон Нікалаеў, ездзіць чацвёрты год. Разам яны працуюць каля года. Звычайна пры падборы лакаматыўных брыгад кіраўніцтва і псіхолаг стараюцца спалучыць маладую энергію аднаго і багаты вопыт другога, а на гэты раз вырашылі скампанаваць брыгаду з двух маладых хлопцаў. І не прагадалі: машыніст і памочнік разумеюць адзін аднаго з паўслова. Ды і як інакш, калі яны не толькі калегі, але і сябры, у якіх шмат агульнага, пачынаючы з імя і заканчваючы інтарэсамі: разам займаюцца спортам, актыўна ўдзельнічаюць у грамадскай рабоце. Абодва — члены БРСМ, уваходзяць у склад Маладзёжнага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў. Абодва прыехалі ў Асіповічы і знайшлі тут месца работы і сяброў, змаглі самарэалізавацца.

Антон Папоў у 2018 годзе прыняў удзел у дарожным конкурсе “Лепшы па прафесіі” сярод памочнікаў машыністаў і паказаў самы высокі вынік. Сёлетнія спаборніцтвы прынеслі другую важкую ўзнагароду ў яго скарбонку. А наогул у іх з цёзкам яшчэ ўсё наперадзе. Маладосць тым і адметная!

Последние новости

Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 октября

11 октября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко и другие лидеры стран СНГ около часа общались в закрытом формате после саммита 

10 октября 2025
Читать новость
Власть

Стали известны подробности международных контактов Лукашенко на полях саммита СНГ

10 октября 2025
Читать новость
Общество

Кассы самообслуживания в Осиповичах: удобство будущего или потеря человеческого общения?

10 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем