Бухгалтар лакаматыўнага дэпо Асіповічы РУП “Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі” Наталля Галко ўвайшла ў дзясятку прызёраў фотаконкурсу сярод работнікаў Беларускай чыгункі, прысвечанага Году міра і стварэння

Бухгалтар лакаматыўнага дэпо Асіповічы РУП “Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі” Наталля Галко ўвайшла ў дзясятку прызёраў фотаконкурсу сярод работнікаў Беларускай чыгункі, прысвечанага Году міра і стварэння
Бухгалтар лакаматыўнага дэпо Асіповічы РУП “Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі” Наталля Галко ўвайшла ў дзясятку прызёраў фотаконкурсу сярод работнікаў Беларускай чыгункі, прысвечанага Году міра і стварэння.

Наталля адправіла на творчае спаборніцтва здымак пад назвай “Як мы саджаем дрэвы”.

— Муж Андрэй працуе брыгадзірам Бабруйскай дыстанцыі пуці і часта ўдзельнічае ў падобных мерапрыемствах, — расказвае жанчына. — Ён і паведаміў пра правядзенне конкурсу. Падыходзячы здымак меўся, таму вырашыла ўпершыню паспрабаваць свае сілы. Вельмі радасна, што наша фота атрымала высокую ацэнку.

Як паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі, усяго на разгляд камісіі было накіравана 188 работ, з якіх кампетэнтнае журы выбрала 25. Яны былі размешчаны на афіцыйных старонках Беларускай чыгункі «БЧ.Official» у сацсетках. Па выніках інтэрнэт-галасавання вызначылася 20 самых папулярных фатаграфій. З іх ліку выбралі дзясятку прызёраў і тройку лідараў.

 

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем