Билетный кассир 6 разряда станции Осиповичи Людмила Хомяк заняла первое место в дорожном конкурсе «Лучший по профессии»

Билетный кассир 6 разряда станции Осиповичи Людмила Хомяк заняла первое место в дорожном конкурсе «Лучший по профессии»

Чыгунка

На карысць пасажыраў

Пагутарыўшы з чыгуначніцай, даведаліся, што ўдзельнічае ў гэтым спаборніцтве яна не ўпершыню. Спачатку заняла трэцяе месца ў аддзяленні, у наступны раз прывезла з Магілёва ўжо Дыплом І ступені, а сярод калег дарогі паказала трэці вынік. У мінулым годзе як у аддзяленні, так і на чыгунцы стала лепшай. Сёлета таксама паднялася на самую вышэйшую прыступку п’едэстала гонару.

Справу сваю Людміла Яўгеньеўна паважае. На чыгунцы працавалі яе бацькі, многія родзічы. І сама яна, паспрабаваўшы сябе ў іншых прафесіях, у 2008 годзе прыйшла на стальную магістраль.

Лічыць, што ў яе рабоце важна добра валодаць нарматыўнымі дакументамі, ведаць пра ўсе змяненні ў паслугах, умець даступна данесці да пасажыраў патрэбную інфармацыю. Яшчэ неабходна правільна афармляць праязныя дакументы. А сёння гэта не проста купля-продаж білета ад пункта А да пункта Б, але і папярэднія заказы, прычым на розныя маршруты, незалежна ад месца продажу, вяртанне білетаў, перарванне паездкі, афармленне электронных квіткоў і многае іншае.

Білетны касір задаволена адзначае, што пасля доўгага перапынку ўзнаўляюцца рэйсы на Расію. Білеты на Маскву зараз карыстаюцца павышаным попытам, на бліжэйшы месяц ужо амаль не засталося месцаў. Днямі пайшлі цягнікі на Адлер.

Людміла заўсёды стараецца дапамагчы пасажырам, падказаць ім усе варыянты паездак, калі трэба — і афармленню білетаў праз тэрмінал навучыць. Заўсёды знойдзе патрэбнае выйсце, бо галоўны яе прынцып у рабоце: “Усё на карысць пасажыраў”.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем