Асіповіцкі раён: чыгунка — для людзей. А не наадварот!

Асіповіцкі раён: чыгунка — для людзей. А не наадварот!

Пра тое, што Беларуская чыгунка скарачае колькасць цягнікоў, якія спыняюцца на станцыі Ялізава, і пра рэакцыю на “транспартную аптымізацыю” мясцовых жыхароў “раёнка” паведамляла яшчэ ў чэрвені (“У цэнтр за інфармацыяй” — “АК” № 48 ад 27.06.2014).

Тады зразумелую незадаволенасць выклікала адмена прыпынку цягніка Магілёў-Мінск, на якім пасялкоўцам было найбольш зручна дабірацца да сталіцы і абласнога цэнтра. Аднак усе спробы адстаяць сваё права на якаснае транспартнае абслугоўванне скончыліся нічым. Па словах ялізаўчан, з Магілёўскага аддзялення чыгункі ў пасёлак накіравалі нейкага “паўадказнага таварыша”, які аргументы “тутэйшых” не слухаў, а толькі даказваў, што прыпыняцца гэты пасажырскі цягнік на станцыі ніяк не можа.

Карацей, цягнік № 659/660 як не спыняўся ў Ялізаве, так і не спыняецца.

З 10 студзеня 2015 года змяняецца яшчэ маршрут следавання цягніка Салігорск-Магілёў — будзе рушыць не праз пасёлак, а Бабруйск і Жлобін. Напэўна, выбар новага шляху ў дадзеным выпадку мае нейкую слушную прычыну, аднак крайнімі зноў застаюцца ялізаўчане. Яны змогуць карыстацца толькі дызель-цягнікамі, якія рушаць доўга, маюць вельмі ўмоўны камфорт, нязручны расклад і — галоўнае — з-за правядзення пуцявых работ даволі часта адмяняюцца. Мала дапамагаюць і рэйсавыя аўтобусы: яны днём праходзяць тут толькі двойчы ў тыдзень.

Каб прарваць “транспартную блакаду”, неабыякавыя ялізаўчане і жыхары прылягаючых да пасёлка вёсак зараз збіраюць подпісы пад калектыўнай скаргай, якую плануюць накіраваць начальніку РУП “Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі”. У гэтым лісце будзе зроблена спроба ў чарговы раз растлумачыць неабходнасць для жыхароў гэтай часткі Асіповіччыны зручнага і больш хуткага, чым цягнікі эканом-класа, чыгуначнага транспарту і зноў абгрунтаваць просьбу аднавіць прыпынак на станцыі міжрэгіянальнага цягніка Магілёў-Мінск.

Што атрымаецца з гэтай эпісталярнай “контр-атакі”, сказаць цяжка, аднак ялізаўскія жыхары маюць рашучы настрой. Бо лічаць, што чыгунка існуе для зручнасці людзей, а не наадварот. Не памыляюцца?

Дзмітрый САЎРЫЦКI.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость