Асіповіцкі чыгуначны «спецназ»

Асіповіцкі чыгуначны «спецназ»

Асіповіцкі вытворчы ўчастак — разам з аналагічнымі структурнымі адзінкамі ў Магілёве, Бабруйску і Крычаве — уваходзіць у састаў Магілёўскай дыстанцыі ахоўных лесанасаджэнняў. Зона адказнасці ПЧЛ (так скарочана называецца ўзгаданая арганізацыя) — палосы зямлі паабапал рэек шырынёй 50 метраў на працягу ўсіх пуцей, якія адносяцца да Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі.

На долю Асіповіцкага ўчастка ад агульнай даўжыні гэтай зямельнай стужкі адмерана 270 кіламетраў — на пуцях, якія ідуць з Асіповіч да станцый Нясета, Салігорск, Градзянка, прыпыначных пунктаў Вярхі і Брадзішча…

Нагляд за паласой адводу — справа клапотная, бесперапынная і пры гэтым — жорстка рэгламентаваная. На працягу года трэба ва ўмоўленыя тэрміны і ў пэўным парадку выконваць больш за дваццаць спраў, якія прызначаны падтрымліваць добраўпарадкаванасць прылягаючай да чыгункі зоны і ствараць умовы для бяспекі руху.

Азначаныя прыярытэты сёння маюць прыблізна роўную “вагу”. Пра важнасць бяспекі, напэўна, тлумачыць не трэба, а вось што тычыцца ахайнасці пуці, то ў Год гасціннасці яна разглядаецца Беларускай чыгункай як іміджаўтвараючы фактар для ўсёй краіны. Умоўна кажучы, стаіць задача стварыць уздоўж чыгуначных ліній сапраўдную паркавую зону, каб пасажыр, гледзячы ў акно вагона падчас паездкі, атрымліваў эстэтычнае задавальненне і зарад добрага настрою.

Нельга сказаць, каб такія амбіцыёзныя патрабаванні істотна паўплывалі на рабочыя будні калектыву Асіповіцкага ўчастка дыстанцыі ахоўных лесанасаджэнняў, таму што да сваіх абавязкаў тут здаўна прынята адносіцца сур’ёзна, але з… фантазіяй.

chyigunachnyi-spetsnaz
Вальшчык лесу Аляксандр Гусеў, вадзіцель Васіль Лазарчык, майстар участка Аляксандр Буханаў, трактарыст Мікалай Барадаўка

Таму пацвярджэнне — неаднаразовыя заахвочванні за лепшыя вынікі работы па Магілёўскім ПЧЛ і высокая ацэнка, якая была дадзена вышэйстаячым кіраўніцтвам адной незвычайнай асіповіцкай ініцыятыве. Некалькі гадоў назад каля станцыі Брадзішча быў створаны ўчастак жывой агароджы з асаблівага віду кустарніку, якая не дае староннім асобам і дзікай жывёле праходзіць на пуці і адначасова выглядае вельмі маляўніча. Эфектыўнасць, даўгавечнасць, шматфункцыянальнасць і таннасць эксплуатацыі такой ахоўнай стужкі цалкам перакрываюць адзіны недахоп — значныя выдаткі на стварэнне. Так што, няхай і не настолькі хутка, як хацелася б, асіповіцкі вопыт будзе распаўсюджвацца і на іншых участках чыгункі.

Чым заняты работнікі ўчастка ахоўных насаджэнняў зараз? Пералічым галоўнае: валка лесу, высечка кустоўя, акошванне травы на перагонах і — навядзенне парадку на станцыях і прыпыначных пунктах.

Нельга не ўзгадаць і пра складанасці выканання іншых сезонных работ. Галоўныя з іх — работа з вострым інструментам і пагроза “падчапіць” кляшчоў, якія ўсё часцей пераносяць розныя небяспечныя захворванні. З гэтай нагоды патрабаванні тэхнікі бяспекі тут выконваюцца, нібы баявы Статут у арміі.

Але для трыццаці работнікаў участка, пераважная большасць з якіх прафесіяналы вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, у гэтым праблемы няма…

Последние новости

Спорт и туризм

«Дикий трейл-2025» прошел в Осиповичском районе

4 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможность в разы нарастить товарооборот Беларуси с Индией

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Льготные кредиты на жилье: кто может получить и куда обращаться

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Самый молодой инженер-конструктор Осиповичского завода транспортного машиностроения рассказал о своей работе

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Хотите улучшить организацию работы общественного транспорта в области?

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 4 ноября: кому стоит быть внимательнее с деньгами и обещаниями

4 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем