Осиповичи: в перспективе – новый путепровод

У апошні час жыхары горада сутыкнуліся з праблемай праезду на аўтамабільным транспарце праз чыгуначны пераезд, які ў народзе называюць “гарбатым” (напрамак вуліц Якуба Коласа і Гармашава).

“Раёнка” звярнулася да выконваючага абавязкі начальніка станцыі Асіповічы транспартнага РУП “Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі” Віталія Канстанціновіча, каб патлумачыў узнікшую сітуацыю:

— Станцыя Асіповічы — адна з чыгуначных артэрый, якая звязвае паўднёвы і паўночны напрамкі руху, у тым ліку і порты Чорнага і Балтыйскага мораў, куды накіроўваецца значны паток цягнікоў і вялікая колькасць грузаў. Для ваджэння грузавых саставаў зараз выкарыстоўваюцца магутныя цеплавозы, якія могуць цягнуць за сабой 100 і больш вагонаў замест ранейшых 50-60. Менавіта на апошнюю лічбу і разлічана на нашай станцыі даўжыня прыёмаадправачных пуцей, якую, зыходзячы з пастаяннага росту аб’ёмаў перавозак, абавязкова трэба павялічваць.

Дарэчы, кіраўніцтва Беларускай чыгункі ўжо прыняло рашэнне аб рэканструкцыі пуцявой “гаспадаркі” на станцыі Асіповічы. Адзін з яе этапаў — арганізацыя на месцы цяперашняга пераезду рознаўзроўневага пуцеправода, што дазволіць аўтамабілістам і машыністам цягнікоў рухацца незалежна адзін ад аднаго.

Зразумела, што на ажыццяўленне дадзенага праекта спатрэбіцца не адзін год, а пакуль удзельнікам дарожнага руху раім, па магчымасці, для перасячэння чыгункі карыстацца іншымі шляхамі.

Последние новости

Власть

Лукашенко: Европе надо подключиться к мирному процессу по Украине и сыграть свою роль

22 августа 2025
Читать новость
Общество

В питомнике Осиповичского опытного лесхоза выращивают несколько десятков видов растений

22 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия с управляющим делами Осиповичского райисполкома

22 августа 2025
Читать новость
Общество

НЕТ домашнему насилию

22 августа 2025
Читать новость
Общество

26 августа состоится очередная сессия Осиповичского районного Совета депутатов

22 августа 2025
Читать новость
Образование

Завяршаецца прыём дакументаў у Асіповіцкі дзяржаўны каледж

22 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем