Жители деревни Большая Грава Осиповичского района с любовью о малой родине

Клопат пра родны край
Навядзенне парадку на сваіх сядзібах, вуліцах паселішча даўно стала для іх задачай нумар адзін. Пад кіраўніцтвам старасты Ліліі Лабус сяльчане клапоцяцца пра кожны ўчастак зямлі. Шмат карыснага ўжо зроблена.
— Каб не хапацца потым за ўсё адразу, — гаворыць Лілія Сцяпанаўна, — суботнікі распачалі даўно і правялі іх ужо тры. Прыбралі смецце вакол могілак, што размешчаны ў вёсцы, добраўпарадкавалі тэрыторыю былога клуба, своечасова выразаем кустарнікі, каб не распаўсюджваліся далей. Дзякуючы такім захадам, у нас заўсёды чыста і ўтульна. Трэба адзначыць, што той, хто сам прымае ўдзел у мерапрыемствах па добраўпарадкаванні, ніколі не кіне нават травінкі сабе пад ногі. Чаго не скажаш пра тых, хто ў вёску трапляе выпадкова.
— Акрамя мясцовых актывістаў, хто яшчэ дапамагае?
— У нас пастаянна пражывае прыкладна 70 чалавек. Не ўсе, безумоўна, могуць прыняць удзел у суботніках, аднак такія сем’і, як Толкач, Ярмольчык, Лабус, а таксама Сяргей Пануроўскі, Марыя Брагіна, Мікалай Ясючэня і некаторыя іншыя адзываюцца на заклікі, бо разумеюць, што ім тут жыць, дыхаць гэтым паветрам. Ды і ўнукі ж прыязджаюць у госці. Трэба, каб яны бачылі, што бабулі і дзядулі клапоцяцца пра навакольнае асяроддзе, тады і дзеці зацікавяцца і працягнуць нашу справу. Бывае, што звяртаемся па дапамогу да прадстаўнікоў мясцовай улады і разам вырашаем праблему.
— Планы на бліжэйшы час?
— У нас ёсць дзіцячая пляцоўка. Стараемся падтрымліваць яе ў добрым стане, таму збіраемся дасадзіць вакол дрэвы і кусты, пасеяць кветкі. Ды і іншыя месцы не пакінем без увагі. Словам, справы хопіць усім. І вельмі будзем рады, калі да нашых валанцёраў са стажам падключаюцца новыя.
Ніна ВІКТОРЧЫК.
n.viktorchik@gzt-akray.by
