З 26 па 30 сакавіка ў раёне праходзіць тыдзень па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку.
У гэты перыяд усе арганізацыі горада і раёна будуць прыбіраць сваю і замацаваную тэрыторыю ад леташняга лісця, смецця, а таксама бяліць дрэвы, высаджваць новыя. Асаблівая ўвага — помнікам, мемарыялам, месцам пахаванняў.
Кожная арганізацыя, незалежна ад формы ўласнасці і колькасці працуючых, павінна прыняць актыўны ўдзел у агульнай справе. Да ўдзелу запрашаюцца і ўсе нераўнадушныя жыхары Асіповіччыны.