Якія работы праводзяцца на дарогах пасля доўгай і даволі снежнай зімы, спыталіся ў кіраўніцтва дарожна-будаўнічых гаспадарак і УКП ЖКГ

Якія работы праводзяцца на дарогах пасля доўгай і даволі снежнай зімы, спыталіся ў кіраўніцтва дарожна-будаўнічых гаспадарак і УКП ЖКГ

ДЭУ № 73

— Вясной усе работы пачынаюцца з навядзення парадку, — гаворыць галоўны інжынер упраўлення Арцём Арцёмчык. — Праводзім механічную ачыстку праезнай часткі і штучных пабудоў ад рэшткаў супрацьгалалёдных матэрыялаў, рамонтную планіроўку абочын, знімаем сігнальныя вехі, усталёўваем сігнальныя слупкі. Акрамя гэтага, працягваем ямачны рамонт і ўбіраем смецце па ўсіх напрамках абслугоўваемых дарог. У сакавіку былі заменены з металічных на ацынкаваныя бар’ерныя агароджы на ўчастках дарог Барысаў-Беразіно-Бабруйск і Асіповічы-Глуск-Азарычы. Прыступілі да замены парэнчавых агароджаў на мосце праз раку Сінюю на дарозе Асіповічы-Баранавічы і пуцеправодзе на дарозе Асіповічы-Свіслач у вёсцы Цяплухі.

УКП ЖКГ

— Зараз укладваем тратуарную дарожку праз парк ад дома № 51 на вуліцы Сумчанкі, — расказвае намеснік дырэктара Сяргей Салавей. — Таксама мяняем бардзюры і дарожкі на дваровай тэрыторыі гэтага дома. У канцы сакавіка работнікі ДЭУ № 73 будуць фрэзераваць дарогу на вуліцы Інтэрнацыянальнай. На вуліцы Ганны Коваль былі заменены бардзюры і выканана дарожка з дробнаштучнай пліткі. Сумесна з ДРБУ № 199 будзем укладваць асфальт на гэтай вуліцы, а таксама ў завулку Кіржыманава і на ўчастках вуліц Ленінскай і Чарняхоўскага.

ДРБУ № 199

— Рамантуем частку дарогі Лапічы-Гоманаўка, пад’езды да вёсак Цяплухі і Агула, — паведаміў начальнік упраўлення Дзмітрый Свіслёнак. — На бліжэйшы час запланавана пакрыццё асфальтабетонам пад’ездаў да вёсак Смык (ад М5) і Вялікая Грава (ад аўтадарогі Н9911), а таксама завяршыць рамонт дарогі Асіповічы-Дараганава. Сёлетняе разводдзе дрэнна паўплывала на дарогі, якія не маюць асфальтабетоннага пакрыцця. Паступова грэйдзіруем іх, аднак гэта справа па-трабуе шмат часу, таму што сукупная працягласць грунтовых і гравійных дарог — каля 300 кіламетраў. Дарэчы, магілёўскае ДРБУ № 59 праводзіць рамонтныя работы моста на 13 кіламетры аўтадарогі Вяззе-Зборск-Лапічы.

Последние новости

Общество

Истории переселенцев из Чернобыльской зоны

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 26 апреля

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Чернобыль 40 лет спустя: загрязненные территории: от восстановления к уверенному будущему

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость