Выніковы суботнік на Асіповіччыне

Выніковы суботнік на Асіповіччыне

Выдатнае восеньскае надвор’е 6 кастрычніка спрыяла эфектыўнай працы землякоў. Да звычайных у спісе заданняў —  падрамантаваць, падфарбаваць — прыплюсавалася яшчэ і ўборка лістоты, бо ўжо распачаўся лістапад. У горадзе прыярытэтнымі па навядзенні парадку заставаліся новабудоўлі: фізкультурна-аздараўленчы комплекс з басейнам па вуліцы Юбілейнай і корпус раённай бальніцы. У цэнтры ўвагі таксама былі дарогі.

Ішла работа і ў сельскіх населеных пунктах. Напрыклад, у Ліпенскім сельсавеце была знесена старая безгаспадарная хата ў Вязаўніцы, каля амбулаторыі добраўпарадкавана клумба. Асаблівая ўвага нададзена грамадскім могілкам у Брыцалавічах: спілілі і ўбралі тры дзясяткі аварыйных дрэў. Паўсюдна на сваіх аб’ектах наводзілі чысціню і працаўнікі філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына”.

Прадстаўнікі ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас” працягвалі раскарчоўку ўчастка пры ўездзе ў пасёлак Татарка. Былі за-дзейнічаны экскаватар і самазвал. Вывозіліся ссечаныя галіны, хлам ад знесеных у пасёлку старых пабудоў. Таксама лясгасаўцамі ўзведзена і пафарбавана 60 метраў агароджы.

Последние новости

Общество

Масленица-2026: народные приметы и поверья на неделю с 16 по 22 февраля

16 февраля 2026
Читать новость
Благоустройство

«Работы не пачаты край!»: трактарыст Аляксандр Скала аб тым, як змяняюцца яго задачы па сезонах

16 февраля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларуси и России нельзя потерять единое Отечество от Бреста до Владивостока

16 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

Осторожно — переезд!

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Как в ОАО «ВязовницаАгро» поддерживают коллективный дух: от автопробегов до «Властелина села»

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики предупреждают: на неделе в Беларуси похолодает до -17

16 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем