В ЖКХ пришли молодые специалисты

В ЖКХ пришли молодые специалисты

Камунальная гаспадарка

Кадры рыхтуюць на месцы

Нядаўна калектыў работнікаў УКП ЖКГ папоўніўся двума маладымі спецыялістамі. Абодва выраслі ў Асіповічах, атрымалі прафесію ў мясцовым каледжы, тут жывуць іх родныя і сябры, а таму зразумела зацікаўленасць хлопцаў у тым, каб родны горад быў яшчэ больш утульным, а стан дамоў, двароў і вуліц не выклікаў нараканняў у жыхароў.

Павел Герасімчык прыйшоў на прадпрыемства па прыкладзе бацькі, які працуе ў УКП ЖКГ сталяром. Аляксандр Рыгоравіч заўсёды расказваў сыну аб рабоце з дрэвам, але яна не прывабіла хлопчыка, а вось да электрычнасці цягу праявіў. Таму і паступіў на адпаведную спецыяльнасць. І зараз працуе электраманцёрам па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання. Зона яго адказнасці — жылфонд. Выконвае работы як у пад’ездах, так і кватэрах. Ужо «закрыў» некалькі дзясяткаў заявак, якія перадаюцца з дыспетчарскай службы 115. Часцей за ўсё даводзілася мяняць лямпачкі на лесвічных клетках дамоў і ў інтэрнатах, перабіраць электрашчыткі, рамантаваў разеткі ў кватэрах, прымаў удзел у падключэнні ліхтароў на вакзале.

Мікалай Казачонак прыняты на пасаду тэхніка-праекціроў-шчыка электрамантажнага сектара. Завочна паступіў у БНТУ на спецыяльнасць «інжынер-электрык». Зараз з цікаўнасцю вывучае нарматыўна-тэхнічную дакументацыю прадпрыемства, нормы праектавання і складання каштарысу, з якімі яго ахвотна знаёмяць калегі. У будучым збіраецца прымаць актыўны ўдзел у праектнай дзейнасці.

На прадпрыемстве маладых спецыялістаў прынялі добразычліва, на іх ускладаюць вялікія надзеі.

Павел Герасімчык рэгулюе ліхтар на прывакзальнай плошчы

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем