В Осиповичском районе активно ведется расчистка дорог

В Осиповичском районе активно ведется расчистка дорог

Добраўпарадкаванне

Засыпае лес і сад. Ды ці кожны снегу рад?

Летась многія незадаволена бурчэлі: «Што гэта за зіма, хутка забудземся, як выглядае снег». Сёлета прырода вырашыла выправіцца і нагадаць як пра маразы, так і пра зімовыя ападкі, завеі, завірухі, сумёты — рана яшчэ адпраўляць гэтыя прыгожыя словы ў скарбонку архаізмаў.

Таму работнікі дарожных арганізацый і УКП ЖКГ ужо другі месяц працуюць у напружаным рэжыме. У ДЭУ № 73 расказалі, што спецтранспарт выязджае на дарогі без выхадных, і працаваць людзям даводзіцца па 14-16 гадзін. Тэхніка пакідае гараж у 4.40, калі яшчэ ўсе спяць, і вяртаецца позна ўвечары.

У дыспетчарскай службе прадпрыемства паведамілі, што больш за ўсё снегу давялося ўбраць 4, 5 і 9 чысла. Напрыклад, за адзін толькі аўторак, 9 лютага, было расчышчана 300 км аўтадарог. Брыгады ў складзе 14 чалавек неаднаразова за дзень чысцілі прыпынкі і дарожкі. Для пасыпкі выкарыстана 308 т пясчана-солевай сумесі. На дарогах працавала 7 МАЗаў, 8 трактароў МТЗ, 3 пагрузчыкі, грэйдар і ротар. За дзень было выкарыстана паўтары тоны паліва.

Усё робіцца для таго, каб снегавая каша не замаруджвала рух, але ж і вадзіцелям неабходна таксама адказна ставіцца да паводзін за рулём. Дарожнікі расказваюць, што асобныя аўтааматары ў час язды глядзяць фільмы на планшэце ці вядуць размовы па тэлефоне, пры гэтым у полі ўвагі знаходзіцца не столькі дарога, колькі гаджаты. А потым вінавацяць у дарожна-транспартных здарэннях дарожных рабочых, вадзіцеляў сустрэчных машын, але толькі не сябе.

Актыўна ідзе ўборка снегу і на чыгунцы. Спецыяльны транспарт рэгулярна расчышчае пуці. А на вакзале снег не толькі ўбіраюць з рэек і пасадачных платформ, але і звозяць, каб не замінаў руху па пероне.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем