В мае расцветают… дома

В мае расцветают… дома

“Заміж персідскага ўзора цвяток радзімы васілька…” Гэтыя словы славутага класіка ўзгадваюцца, калі праходзіш міма дома 36 па цэнтральнай вуліцы горада. Чаму менавіта яны? Таму што ў канцы мінулага месяца на тарцы пяціпавярхоўкі “расцвіла” ўспетая Багдановічам і Шагалам кветка.

І наогул знешні выгляд многіх дамоў сёлета мяняецца ў лепшы бок. Прыемна, што ў аздабленні фасадаў з’яўляюцца элементы нацыянальнай прыналежнасці. На 9-павярховым доме па вуліцы Юбілейнай, напрыклад, гэта фрагмент беларускага арнамента.

Вул. Сумчанкі, 40

У вытворча-тэхнічным аддзеле УКП ЖКГ, якое з’яўляецца генеральным падрадчыкам маштабнага абнаўлення, расказалі, што сёлета запланавана адрамантаваць 49 дамоў. У залежнасці ад стану пабудовы і месца яе знаходжання праводзяцца розныя работы. Тынкуюцца і афарбоўваюцца фасады, робіцца адмостка, рамантуюцца ўваходныя групы, праводзіцца абшыўка экранаў балконаў. На панэльных дамах герметызуюць стыкі. Надзяляецца ўвага і малюнкам.

Работы ідуць і будуць працягвацца да канца года. Абнаўленне асобных жылых дамоў прой-дзе на вуліцах Сумчанкі, Дзяржынскага, Каралёва, Сташкевіча, Дзмітрыева, Крыловіча, 60 гадоў Кастрычніка, Сацыялістычнай, Ленінскай, Каданчыка, Кастрычніцкай, Завадской, Абросімава і іншых.

Абнаўленнем будынкаў займаюцца работнікі мясцовага камунальнага прадпрыемства. А вось мастацкі роспіс робяць сумесна з падраднымі арганізацыямі, якіх выбіраюць на конкурснай аснове.

Зараз не рэкамендуецца наведваць шматлюдныя месцы, а вось па вуліцах роднага горада гуляць не забаронена. І вельмі прыемна назіраць за тым, як разам з вішнямі, слівамі ды грушамі яркі ўбор надзяваюць і дамы, у якіх мы жывём або міма якіх ходзім. А гэта чарговая нагода для няспешных і ўдумлівых прагулак на свежым паветры і атрымання станоўчых уражанняў.

Іна Заскевіч.

i.zaskevich@gzt-akray.by

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем