У рэспубліканскім суботніку, які прайшоў 12 красавіка, актыўны ўдзел прынялі і жыхары нашага раёна

У рэспубліканскім суботніку, які прайшоў 12 красавіка, актыўны ўдзел прынялі і жыхары нашага раёна

Заробленыя ў гэты дзень сродкі будуць накіраваны на будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея краіны — скарбонкі нацыянальнай памяці.

Акрамя таго, рабочыя калектывы займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторыі раёна. Напрыклад, быў наведзены парадак каля помніка-паравоза на вуліцы Інтэрнацыянальнай. На дадзеным аб’екце разам з іншымі землякамі працавалі старшыня райвыканкама Андрэй Дубінчык і старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Рыжанкоў.

Працоўны дэсант ДРБУ № 199 наводзіў парадак на вуліцах Карла Лібкнехта, Чумакова, Розы Люксембург, побач шчыравалі работнікі Жорнаўскай эксперыментальнай лясной базы Інстытута лесу НАН Беларусі. Работнікі АРЭС чысцілі ад расліннасці вуліцу Янкі Купалы, АЗАА — працавалі на закінутым участку на вуліцы Рэвалюцыйнай, 11. Падраздзяленні доследнага лясгаса ўбіралі прыдарожныя палосы, ваеннаслужачыя высякалі хмызняк на вуліцы Берагавой. Але, бадай, найбольшая нагрузка лягла на плечы калектыву УКП ЖКГ: як і ў час раённага суботніка, работнікаў камунальнага прадпрыемства можна было сустрэць на тэрыторыі ўсяго горада.

У гэты ж дзень актыўна вялася падрыхтоўка аздараўленчых лагераў да летняга перыяду адпачынку. У «Пцічы» і «Роднике» наводзілі парадак работнікі розных структурных падраздзяленняў райвыканкама.

Работы вяліся і ў сельскай мясцовасці. Напрыклад, жыхары Татаркі ўбіралі каля брацкай магілы, Градзянкі — працавалі ў цэнтральным парку, у Каменічах расчышчалі пад’езд да пустуючага дома на вуліцы Касмічнай, 8. Дружна працавалі ААТ «Гродзенскі шклозавод» філіял «Ялізава» з мясцовым сельвыканкамам па навядзенні парадку на вуліцы Леніна. На тэрыторыі Пратасевіцкага сельсавета з дапамогай ваеннаслужачых наводзілася ўборка каля брацкай магілы ў Верайцах, былі ўбраны аварыйныя дрэвы ў Забалацці.

Словам, зроблена нямала. І кожны мог унесці пасільны ўклад у добраўпарадкаванне сваёй малой радзімы.

Последние новости

Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 октября

11 октября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко и другие лидеры стран СНГ около часа общались в закрытом формате после саммита 

10 октября 2025
Читать новость
Власть

Стали известны подробности международных контактов Лукашенко на полях саммита СНГ

10 октября 2025
Читать новость
Общество

Кассы самообслуживания в Осиповичах: удобство будущего или потеря человеческого общения?

10 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем