У рэспубліканскім суботніку, які прайшоў 12 красавіка, актыўны ўдзел прынялі і жыхары нашага раёна

У рэспубліканскім суботніку, які прайшоў 12 красавіка, актыўны ўдзел прынялі і жыхары нашага раёна

Заробленыя ў гэты дзень сродкі будуць накіраваны на будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея краіны — скарбонкі нацыянальнай памяці.

Акрамя таго, рабочыя калектывы займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторыі раёна. Напрыклад, быў наведзены парадак каля помніка-паравоза на вуліцы Інтэрнацыянальнай. На дадзеным аб’екце разам з іншымі землякамі працавалі старшыня райвыканкама Андрэй Дубінчык і старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Рыжанкоў.

Працоўны дэсант ДРБУ № 199 наводзіў парадак на вуліцах Карла Лібкнехта, Чумакова, Розы Люксембург, побач шчыравалі работнікі Жорнаўскай эксперыментальнай лясной базы Інстытута лесу НАН Беларусі. Работнікі АРЭС чысцілі ад расліннасці вуліцу Янкі Купалы, АЗАА — працавалі на закінутым участку на вуліцы Рэвалюцыйнай, 11. Падраздзяленні доследнага лясгаса ўбіралі прыдарожныя палосы, ваеннаслужачыя высякалі хмызняк на вуліцы Берагавой. Але, бадай, найбольшая нагрузка лягла на плечы калектыву УКП ЖКГ: як і ў час раённага суботніка, работнікаў камунальнага прадпрыемства можна было сустрэць на тэрыторыі ўсяго горада.

У гэты ж дзень актыўна вялася падрыхтоўка аздараўленчых лагераў да летняга перыяду адпачынку. У “Пцічы” і “Роднике” наводзілі парадак работнікі розных структурных падраздзяленняў райвыканкама.

Работы вяліся і ў сельскай мясцовасці. Напрыклад, жыхары Татаркі ўбіралі каля брацкай магілы, Градзянкі — працавалі ў цэнтральным парку, у Каменічах расчышчалі пад’езд да пустуючага дома на вуліцы Касмічнай, 8. Дружна працавалі ААТ “Гродзенскі шклозавод” філіял “Ялізава” з мясцовым сельвыканкамам па навядзенні парадку на вуліцы Леніна. На тэрыторыі Пратасевіцкага сельсавета з дапамогай ваеннаслужачых наводзілася ўборка каля брацкай магілы ў Верайцах, былі ўбраны аварыйныя дрэвы ў Забалацці.

Словам, зроблена нямала. І кожны мог унесці пасільны ўклад у добраўпарадкаванне сваёй малой радзімы.

Последние новости

Власть

Лукашенко рассказал о скором визите в Китай и встрече с Си Цзиньпином

21 августа 2025
Читать новость
Власть

Производство ракет – в центре внимания Лукашенко. Президент требует определиться с развитием отрасли

21 августа 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый парень во время конфликта избил меня. Как его наказать?” Отвечает участковый инспектор милиции

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем