Сёлета раённым планам добраўпарадкавання і развіцця паселішчаў прадугледжана маштабная мадэрнізацыя дзіцячых і спартыўных пляцовак у Асіповічах

Сёлета раённым планам добраўпарадкавання і развіцця паселішчаў прадугледжана маштабная мадэрнізацыя дзіцячых і спартыўных пляцовак у Асіповічах

Сіламі УКП ЖКГ пасля дыхтоўнага капрамонту ўжо здадзена ў эксплуатацыю чатыры такія аб’екты: у пасёлку Ялізава (вул. Рамашкі, 107) і ў Асіповічах (вул. Чарняхоўскага, 54/56, Дзяржынскага, 71/Каралёва, 78 і 60 гадоў Кастрычніка, 1/3).

На сёння прадпрыемства ў межах рэалізацыі ўзгаданага вышэй плана распачало работы па рэканструкцыі і пашырэнні комплекснай (гульнёва- спартыўнай) пляцоўкі ў двары дома па адрасе Дзмітрыева, 6/Каралёва, 39.

Паралельна камунальнікі вядуць бягучы рамонт парку на паўднёвым баку Асіповічаў. Канцэпцыя развіцця гэтага рэкрэацыйнага аб’екта прадугледжвае стварэнне сучаснай спортпляцоўкі з гумавым пакрыццём. Завяршэнне будаўніцтва плануецца да дня горада, які будзе адзначацца напачатку жніўня. Цалкам жа ажыццявіць перамены, прадугледжаныя канцэпцыяй развіцця парку, плануецца да канца 2027 года.

Дарэчы, сярод сёлетніх праектаў, над якімі працуе УКП ЖКГ, ёсць насамрэч незвычайны. Гэта — добраўпарадкаванне тэрыторыі брацкай магілы на вуліцы Крыловіча, дзе пахаваны землякі, якія змагаліся з польскай акупацыяй (1919-1920 гг.).

Устаноўленая на брацкай магіле скульптурная кампазіцыя была істотна пашкоджана вандаламі яшчэ ў 90-я гады мінулага стагоддзя і цяпер аднаўляецца да амаль аўтэнтычнага стану.

У бліжэйшых планах УКП ЖКГ стварыць дзіцячую гульнёвую пляцоўку побач з пляцоўкай, пабудаванай у межах рэалізацыі рэспубліканскага сацыяльнага праекта Прэзідэнцкага спартыўнага клуба па падтрымцы спорту і здаровага ладу жыцця “Спорт для ўсіх”. Зараз праводзіцца працэдура закупкі абсталявання, якое камунальнікі маюць намер зманціраваць да пачатку восені.

Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

Последние новости

Власть

Лукашенко задал планку для уборочной: со следующей недели — не меньше 6% в день

21 июля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко — руководителям хозяйств: управлять уборочной нужно в поле, а не из окна кабинета

21 июля 2026
Читать новость
Общество

В субботу в Елизово впервые провели день поселка

21 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Па стане на ўчарашнюю раніцу ў Асіповіцкім раёне ўбрана 960 гектараў  збожжавых культур, што складае 13% да запланаванага

21 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Побач з асіповіцкімі аграрыямі на жніве працуюць супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях

21 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 21 июля

21 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем