Стыхія на Асіповіччыне

Стыхія на Асіповіччыне

1 жніўня ў другой палове дня над аграгарадком Ясень і некаторымі прылягаючымі вёскамі пранёсся парывісты вецер, хуткасць якога дасягала 74 кіламетраў у гадзіну. Па шкале Бафорта яго сіла адпавядала 6 балам (вельмі моцны вецер). Пры такой хуткасці гарызантальныя патокі паветра звычайна не маюць дастатковай энергіі, каб штосьці разбурыць, аднак з усіх правілаў бываюць выключэнні.

Па абагульненай інфармацыі райаддзела па надзвычайных сітуацыях і прадстаўніцтва БРУСП “Белдзяржстрах” па Асіповіцкім раёне, стыхія сарвала з дахаў 12 гаспадарчых і адной адміністрацыйнай пабудоў ААТ “Ясень-Агра” 1.350 лістоў шыферу, спляжыла дзве агароджы.

буря11

Двое работнікаў гаспадаркі атрымалі цялесныя пашкоджанні. Кавалак знесенага з даху шыферу ўдарыў у галаву аднаму з іх, добра, што гэта не прывяло да страты працаздольнасці. Другі са складаным пераломам нагі патрапіў у бальніцу — траўма была нанесена створкай варот зернясховішча, чые мацаванні не вытрымалі ўдару стыхіі.

Для дапамогі ў ліквідацыі наступстваў стыхійнага бедства з рэзервовага фонду Асіповіцкага райвыканкама гаспадарцы аказана матэрыяльная дапамога ў памеры 13.510 рублёў. Грошы пойдуць на набыццё неабходных для рамонту матэрыялаў: шыферу, дошак, цвікоў і г.д. Удзел у рамонтных работах прымаюць узнаўленчыя брыгады УКП ЖКГ, ДУКВП “Райсэрвіс”, “Водаканал”. Камунальныя прадпрыемствы і ААТ “АЗАА” таксама падзяліліся спецтэхнікай, неабходнай для работ на вышыні.

Па папярэдніх разліках, на завяршэнне рамонту наяўнымі сіламі “Ясень-Агра” спатрэбіцца не менш за два месяцы.

Адчувальныя страты атрымала і размешчаная побач з вытворчай тэрыторыяй ААТ “Ясень-Агра” сялянская фермерская гаспадарка “Садовае” — там пашкоджаны дахі як мінімум дзвюх гаспадарчых пабудоў.

Што тычыцца прыватных сядзіб, то ветрам былі пашкоджаны будынкі на шасці падворках — па тры ў аграгарадку Ясень і вёсцы Журавец. Найбольшы ўрон — 40 раструшчаных лістоў шыферу, другі па аб’ёму факт пашкоджанняў — 5 лістоў. Спецыялісты Белдзяржстраха яшчэ не скончылі разлікі памераў кампенсацыйных выплат, аднак вядома, што вялікімі яны не будуць. Усе пацярпелыя маюць толькі полісы абавязковага страхавання маёмасці, выплаты па якіх пакрываюць толькі частку нанесенага ўрону.

Надзвычайнае здарэнне ў Ясені — другое за гэтае лета масавае пашкоджанне маёмасці ў сельскіх паселішчах. Першае адбылося ў Жорнаўцы 13 ліпеня. Прагноз надвор’я на жнівень абяцае ад 11 да 15 дзён, падчас якіх магчымы моцныя дажджы з навальніцай і — не выключана — ветры небяспечнай сілы. Будзем спадзявацца, што стыхія больш не праявіць свайго шалёнага нораву, аднак той, хто застрахуе сваю нерухомасць у добраахвотным парадку (каб у выпадку прыроднага форс-мажору атрымаць поўную кампенсацыю страт), відавочна, будзе адчуваць сябе больш упэўнена.

Дзмітрый САЎРЫЦКI.

 

Последние новости

Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем