Строительство в Осиповичах

Строительство в Осиповичах

З першых вуснаў

Рабі што павінен — і будзе лепш

У гэтым годзе загрузка будаўнічых арганізацый раёна адчувальна меншая, чым летась. Аднак замаруджванне адноснае. Узяць, напрыклад, стварэнне інжынерна-інфраструктурных аб’ектаў. Сёлета на іх выдзелена 1,6 мільёна рублёў — значна меней мінулагодніх 6 мільёнаў. Аднак у сярэднім на працягу апошняга дзесяцігоддзя гэты артыкул расходаў трымаўся на ўзроўні каля 600 тысяч.

 Так што, па словах намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Ганчарова, асіповіцкія будаўнікі ўсё, што ад іх патрабуецца, выконваюць належным чынам і своечасова.

— Два дзевяціпавярховыя жылыя дамы здадзены ў эксплуатацыю, завяршаецца падрыхтоўчы перыяд для пачатку ўзвядзення 84-кватэрнага дома, — канкрэтызуе сваё выказванне Аляксандр Іванавіч. — Генпадрадчыкам новабудоўлі будзе асіповіцкая арганізацыя — мясцовы філіял “Будаўніча-мантажны поезд № 761 на станцыі Магілёў”. Гэта важна, таму што ў будаўнічай галіны краіны сёлета перыяд зацішша, і канкурэнцыя паміж прадпрыемствамі высокая.

Робяць свой унёсак у агульную справу дарожнікі: ДЭУ № 73 ды ДРБУ-199. Апошняя арганізацыя зараз ужо набліжаецца да завяршэння работ па добраўпарадкаванні вуліцы, якая названа ў гонар маршала артылерыі Міхалкіна. Яна, дарэчы, мае незвычайную праезную частку — з бетону замест асфальту.

УКП ЖКГ засяродзілася на павышэнні якасці ўжо існуючага жылля. Нашы камунальнікі выйгралі тэндары на капітальны рамонт 11 шматкватэрных дамоў і вядуць рэканструкцыю кацельні № 1 на вуліцы Рабоча-Сялянскай.

Што тычыцца знакавых праектаў, то як мінімум адзін плануецца завяршыць да канца года. Гэта свайго роду альтэрнатыва станцыі абезжалезвання вады на водазаборы “Паўночны”, будаўніцтва якога пакуль немагчыма пачаць па незалежных ад жаданняў асіпаўчан прычынах. Нагадаю, што грошы на стварэнне станцыі былі абяцаны Еўрапейскім банкам, аднак пазіцыя крэдытора змянілася, і зараз вядуцца пошукі альтэрнатыўных крыніц фінансавання. Пакуль жа прынята рашэнне аб часовай эксплуатацыі дзеючага фільтрацыйнага абсталявання на водазаборы “Паўднёвы” са 100-працэнтнай нагрузкай. Гэта дазволіць восенню, зімой і часткова вясной забяспечваць увесь горад чыстай вадой.

Дзеля рэалізацыі ўзгаданага праекта трэба скончыць будаўніцтва магістральнага вадавода, які злучыць водазабор ”Паўднёвы” з мікрараёнам вуліцы Чарняхоўскага, інакш нагрузкі на дзеючыя сеткі будуць вышэй дапушчальных. І яшчэ прабурыць дзве дадатковыя свідравіны.

Пералічаныя справы таксама каштуюць нятанна, аднак патрэбныя сродкі знайсці рэальна. “Магілёўводаканал” зараз шчыльна займаецца падрыхтоўкай да выканання сваёй часткі работ — стварэння свідравін. А генпадрадчык будаўніцтва магістральнага вадавода — “Асіповічыгазбуд” — згадзіўся скончыць гэтую важную для землякоў справу ў найкарацейшыя тэрміны, нават калі канчатковы разлік за работу будзе зроблены праз некаторы час.

Важныя і цёпла сустрэтыя работнікамі галіны змяненні адбыліся сёлета ў дзейнасці арганізацыі, якую можна назваць штабам будаўнічых намаганняў, — КУДП “Упраўленне капітальным будаўніцтвам Асіповіцкага раёна”.

Пад кіраўніцтвам маладога, энергічнага і мэтанакіраванага дырэктара Аляксандра Чарнушына спецыялісты ўстановы значна палепшылі якасць афармлення дакументаў, работу з праектамі, правядзенне тэндараў з падрадчыкамі, выправілі ўсе магчымыя перашкоды на шляху асваення выдзяляемых сродкаў.

 Работа УКБ карпатлівая і ў многім руцінная, але яна, без перабольшвання, закладвае падмурак для паспяховасці ўсіх астатніх намаганняў.

А поспехі, безумоўна, будуць. Бо будаўніцтва — гэта працэс, і ён бясконцы ў сваёй значнасці.

Последние новости

Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил запретить поездки за рубеж детских групп без госнадзора и разрешения

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем