Саветы за работай Азірнуцца — і зрабіць

Саветы за работай  Азірнуцца — і зрабіць

Мясцовая ўлада заўсёды трымае на кантролі добраўпарадкаванне населеных пунктаў і тэрыторый, замацаваных за канкрэтнымі сельсаветамі. Адсюль і вялікі кавалак работы, накіраванай на знос або прывядзенне ў парадак дамоў, што застаюцца без гаспадароў, паляпшэнне знешняга выгляду вуліц паселішчаў, наданне прыстойнага выгляду месцам пахавання і шмат іншых спраў. Грошай на гэта бюджэт выдаткоўвае не надта многа, таму старшыні сельсаветаў вывучаюць вопыт калег, каб запазычыць ідэі сабе на карысць, шукаюць спонсараў, будзяць грамадскую ініцыятыву. Апошняй формай работы скарысталіся ў Дараганаўскім сельсавеце.

Жыхары вёскі Радуцічы, напрыклад, арганізавалі і правялі два суботнікі. Сельскія актывісты Анастасія Літцава і Таццяна Пыка, якія да нядаўняга часу жылі ў горадзе, разам са старастай вёскі Раісай Васільевай, мясцовым дэпутатам Наталляй Мельнік вырашылі зрабіць добрую справу, адклікнуўшыся на зварот мясцовай улады, — сабрацца талакою і сумеснымі намаганнямі зрабіць прыгожым і ўтульным месца вакол сябе. Пачалі з могілак, дзе расчышчалі зараснікі, вывозілі смецце, з дапамогай спецыялізаванай брыгады спілавалі 10 дрэў.

Прыемна, калі людзі разумеюць, што ніхто звонку не прыйдзе наводзіць парадак на прысядзібным участку і вакол яго, — гаворыць старшыня Дараганаўскага сельсавета Тамара Валадзько. — Месцы агульнага карыстання таксама будуць акуратнымі, калі не пакідаць там смецця. З нерадзівымі гаспадарамі праводзіцца прафілактычная работа. Калі гэта не дапамагае, выпісваем прадпісаннітолькі за апошні час іх атрымала 87 чалавек. У многіх грамадзян праблемы з агароджамі, якія або трэба рамантаваць, або ліквідаваць, каб не ўплывалі адмоўна на выгляд паселішча. Прыклад радуціцкіх грамадскіх актывістаў паказаў: галоўнаежаданне людзей, каб іх малая радзіма была прыгляднай, уладкаванай, каб там прыемна было жыць і адпачываць. У планахз дапамогай сельскага актыву вёсак навесці парадак у месцах адпачынку на беразе ракі Пціч. Абавязкова прыбраць мязовіцкія могілкі, на радуціцкіхустанавіць помнік на воінскім пахаванні. Да работы падключаюцца як дарослыя, так і дзеці. Дарэчы, апошнія ў суботу правялі акцыюЧысты бераг”.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

Последние новости

Культура

Интересные факты про районный центр народных ремесел и декоративно- прикладного искусства в Осиповичах

12 октября 2025
Читать новость
Культура

Как организована работа Осиповичского районного центра культуры и досуга?

12 октября 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники культуры, ветераны отрасли, примите поздравления с Днем работников культуры!

12 октября 2025
Читать новость
Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 октября

11 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем