Работы по благоустройству Осиповичей продолжаются

Работы по благоустройству Осиповичей продолжаются

Работнікі УКП ЖКГ завяршаюць работы па добраўпарадкаванні дваровай тэрыторыі дома № 51 на вуліцы Сумчанкі. У гарадскім парку камунальнікі працягваюць пракладваць пешаходную дарожку. На аўтобусных прыпынках на вуліцы Інтэрнацыянальнай ідзе замена бардзюраў.

Правядзенню некаторых работ спрыяе вільготнае надвор’е. Напрыклад, калі трактар вымятае навясной шчоткай пясок уздоўж бардзюраў або рабочыя ўбіраюць дваровыя тэрыторыі, адсутнасць пылу — станоўчы момант як для камунальнікаў, так і для гаражан.

Набліжаецца да завяршэння капітальны рамонт будынка Асіповіцкага бюро Бабруйскага філіяла РУП «Магілёўскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры», распачаты яшчэ летась. Многія асіпаўчане звярнулі ўвагу, як змяніўся знешні выгляд пабудовы, асвяжыўся фасад.

* * *

Адзін з чытачоў звярнуўся ў рэдакцыйны чат-бот з пытаннем, ці прадугледжваецца далейшае добраўпарадкаванне парка на паўднёвым баку горада. Намеснік дырэктара УКП ЖКГ Сяргей Салавей даў наступны адказ:

— Летась у гэтым месцы быў праведзены цэлы комплекс работ па азеляненні, краніраванні дрэў, абсталяванні дзіцячых гульнявых комплексаў, добраўпарадкаванні помніка і г.д.

Последние новости

Профилактика

Новые штрафы за нарушение правил пересечения железнодорожных путей

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Спрашивали — отвечаем: что грозит за купание в запрещенном месте?

11 июня 2026
Читать новость
Происшествия

Нетрезвые водители, нарушения перевозки детей и трагедия в Птушичах: сводка происшествий за неделю

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Раслінны дэкор у гарадской прасторы

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 июня для всех знаков Зодиака

11 июня 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем