Трактарыст Аляксандр Скала аб тым, як змяняюцца яго задачы па сезонах

Трактарыст Аляксандр Скала аб тым, як змяняюцца яго задачы па сезонах

Нібы ледакол, рухаецца па неабсяжным снежным прасторы трактар МТЗ-320, расчышчаючы шляхі зносін для пешаходаў. Спыніўшы машыну, Аляксандр Скала расказвае аб сваёй рабоце:

Скончыўшы асіповіцкі ліцэй № 8, як раней называўся цяперашні каледж, прыступіў да работы. У УКП ЖКГ вакансій тады не было, таму гады два працаваў у прыватнага прадпрымальніка ў Верайцах. І толькі пасля гэтага стаў работнікам камунальнага прадпрыемства.

Аляксандр з дзяцінства паважаў тэхніку. Ахвотна катаўся на трактары ў Ясені з дзядулем Віктарам Данілавічам, з цікаўнасцю назіраў за яго работай. Таму ўпраўляць гэтай універсальнай машынай навучыўся рана.

Сёння стаж яго работы трактарыстам ужо больш за 12 гадоў. Асвоіў розныя аперацыі. А летась, пасля таго як атрымаў новы трактар, іх спектр яшчэ больш пашырыўся. Кампактныя памеры трактара дазваляюць яму манеўраваць на вузкіх тратуарах, не пашкаджаючы пакрыцця, паміж дрэў, на подступах да помнікаў. І ў час моцных мяцеліц Аляксандр чысціў, грузіў, адвозіў снег, пасыпаў тратуары — словам, ствараў умовы для зручнасці землякоў.

Вясной профіль яго работ зменіцца: падмятаць праезную частку, касіць траву, удзельнічаць ва ўборцы смецця — работы не пачаты край!

У залежнасці ад надвор’я і віду работ нярэдка выязджаць з дому даводзіцца і ў 4-5 гадзін раніцы. Калі стыхія прарэдзіла гарадскі парк, працаваў ад золку да змяр­кання. Але Аляксандр разумее, што гэта вытворчая неабходнасць, і ва ўказаны час паспяшае ў рэйс, каб рабіць жыццё землякоў больш камфортным.

Кацярына Іванова

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость