Пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў: Ведаць. Помніць. Выконваць

Пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў: Ведаць. Помніць. Выконваць

Красавік з даўніх часоў лічыцца парой уборкі дваровых тэрыторый, вуліц, месцаў грамадскага карыстання. Асаблівая ўвага заўсёды надзяляецца могілкам, даглядзець якія — наш святы абавязак. I гэта датычыць не толькі месцаў пахавання родных і блізкіх людзей, але і тых, хто даў нам магчымасць жыць пад мірным небам, працаваць, марыць, гадаваць дзяцей.

Нядзіўна, што пытанне “Аб рабоце, якая праводзіцца ў раёне па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на мемарыяльных комплексах, брацкіх магілах і месцах воінскіх пахаванняў” разглядалася на пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, якое адбылося пад началам старшыні райсавета Аляксандра Пузіка.

Кіраўнікі сельвыканкамаў і прадстаўнікі шэрагу службаў наведалі тэрыторыі Вяззеўскага, Градзянскага і Лапіцкага сельсаветаў, дзе прааналізавалі стан помнікаў і прылягаючых тэрыторый.

Разгляд пытання на месцы заўсёды дапамагае заўважыць усе, нават самыя нязначныя хібы. Радавалі сваім выглядам многія месцы памяці — было відаць, што яны пастаянна ў полі ўвагі прадстаўнікоў улады. Але адзначалася, што пры навядзенні парадку каля помнікаў не ўсюды пачатая справа даведзена да канца: месцамі з-пад бетонных плітак праглядала трава, прыступкі там-сям былі адшчэрблены, афарбоўка агароджы павыгарала. Задача пастаўлена простая: да 8 мая прывесці ўсё ў належны стан.

Па дарозе аналізавалі і іншыя пытанні добраўпарадкавання: знос безгаспадарчых пабудоў, што псуюць выгляд вёсак, рэкультывацыю зямель, ліквідацыю пахіленых парканаў і г.д. Заязджалі і ў будынкі сельсаветаў, дзе знаёміліся з адпаведнай дакументацыяй, абмяркоўвалі іншыя рабочыя пытанні.

Пасля аб’езду тэрыторый прайшло пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, удзел у якім прынялі старшыні сельвыканкамаў, начальнікі аддзелаў райвыканкама, кіраўнікі некаторых прадпрыемстваў.

Намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Iгар Петух адзначыў, што аддзел пастаянна праводзіць маніторынг памятных месцаў. Па стане на 1 красавіка ў раёне на ўліку 134 воінскія пахаванні, з іх брацкіх магіл — 84, індывідуальных — 50. Агульная колькасць пахаваных — 6.171 чалавек, з іх 3.664 — невядомыя. На балансе ДУКВП “Райсэрвіс” знаходзіцца 15 помнікаў, сельвыканкамаў — 119. Сем воінскіх пахаванняў уключана ў пералік аб’ектаў, якім прысвоены статус і катэгорыя гісторыка-культурных каштоўнасцей краіны.

Рашэннем райвыканкама ад 15 красавіка за помнікамі воінскай славы замацаваны арганізацыі, якія праводзяць неабходны рамонт і добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі, да памятных дат ускладаюць кветкі.

Летась часткова праведзены капітальны рамонт на мемарыяльным комплексе “Рассоха”, на што пайшло больш за 22 мільёны рублёў. Быў устаноўлены поўны спіс загінуўшых і пахаваных у брацкай магіле пасёлка Ялізава, на месцы іх пахавання заменены мемарыяльныя пліты коштам 17 мільёнаў. У выніку праведзеных работ па ўзнаўленні спісу пахаваных у Лапічах устаноўлены і выпраўлены недакладнасці ў 25 пунктах з 38, устаноўлена 5 імёнаў з 30 невядомых загінуўшых і заменены ўсе пліты. За кошт сродкаў райарганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” выкананы праект і праведзена экспертыза па аб’екту “Капітальны рамонт Мемарыяльнага комплексу “Алея Герояў” з добраўпарадкаваннем тэрыторыі, на што накіравана больш за 46 мільёнаў рублёў.

Па выніках праведзенага абследавання ўстаноўлена, што 13 помнікаў неабходна рамантаваць дадаткова. Патрабуюць падтрымання ў належным стане і дарогі, што знаходзяцца ў Дзяржаўным лясным фондзе і вядуць да помнікаў і воінскіх пахаванняў, размешчаных па-за населенымі пунктамі, а таксама на балансе ДРБУ № 199 і сельгаспрадпрыемстваў.

Таксама выступіла начальнік аддзела працы і занятасці насельніцтва райвыканкама Наталля Сяброўская. Яна расказала аб стане на рынку працы, звярнула ўвагу на неабходнасць падаваць звесткі пра вакансіі ў райвыканкам і садзейнічанне ў працаўладкаванні тых, хто стаіць на ўліку як беспрацоўны.

На пасяджэнні разглядаліся пытанні аховы працы, якія заўсёды знаходзяцца на кантролі мясцовай улады.

Iна ЗАСКЕВІЧ.

Последние новости

Общество

Филиал “Осиповичский завод железобетонных конструкций” ОАО “Дорстроймонтажтрест” отмечен Дипломом I степени XXII республиканского конкурса “Лидеры в строительстве Беларуси-2025”

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Коллектив РУП “Могилёвоблгаз” завоевал Гран-при IX молодежного фестиваля “Мы едины — мы молодежь”.

5 июля 2025
Читать новость
Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

4 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем