Насустрач раённым “Дажынкам”

Насустрач раённым “Дажынкам”

Добраўпарадкаванне

Нямала работы па навядзенні парадку зроблена ў мінулую суботу ў аграгарадку Вяззе: вычышчаны фантан каля сельскага Дома культуры, убрана спілаванае непадалёк вялікае старое дрэва і г.д. Працаўнікі наводзілі парадак каля сваіх устаноў — Дома быту, пошты. Прынялі актыўны ўдзел ва ўборцы замацаванай тэрыторыі мясцовыя школа і дзіцячы сад. Работнікі УКП ЖКГ парадкавалі двары двухпавярховак, да іх далучаліся і мясцовыя жыхары.

— Да раённага свята — фестывалю-кірмашу “Дажынкі”, які пройдзе ў нас 21 верасня, засталося менш за два тыдні, таму гэты час трэба выкарыстаць максімальна эфектыўна, каб населены пункт зайграў новымі фарбамі, — падзяліўся намерамі старшыня сельвыканкама Iван Вярыга. — Шмат ужо зроблена, аднак яшчэ ёсць куды прыкласці рукі. Так, літаральна ў бліжэйшыя дні збіраемся каля будынка сельсавета паставіць новую бетонную агароджу, райспажыўтаварыства абяцае папрацаваць над знешнім выглядам крамы. Свой уклад, канечне, зробяць і працаўнікі ААТ “Авангард-Ніва”. Словам, актыўна рыхтуемся да сустрэчы гасцей.

У напружаным рытме ішлі работы і на фізкультурна-аздараўленчым комплексе па вуліцы Юбілейнай у райцэнтры. Тут увага надзялялася ўборцы памяшканняў, напрыклад, мыццю тых жа басейнаў, вокнаў. На гэтым аб’екце працавалі прадстаўнікі райвыканкама, КУДП “Капітальнае будаўніцтва”, ДУКВП “Водаканал”. I на спартыўным комплексе гэта не апошні суботнік.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем