Клумбы ператвараюцца… у сенажаці

Клумбы ператвараюцца… у сенажаці

Ці дбаюць землякі пра знешні выгляд горада? Адказ на гэта пытанне шукалі на вуліцах райцэнтра.

Добраўпарадкаваннем горада займаецца УКП ЖКГ. Сёлета работнікамі прадпрыемства на асіповіцкіх вуліцах выса-джана 740 бегоній, 300 сальвій, 150 петуній, 200 каліў тагеціса, 40 — колеуса.

Уборшчыкам тэрыторыі ў гэтым годзе дапамагаюць вучні СШ № 4 Аліна Кароль, Марыя і Максім Турляк. Усе разам яны праполваюць клумбы, паліваюць кветкі. Зялёнае ўбранства горада папоўнілі дзве сотні туй і 50 ліп.

Камунальнікі даглядаюць замацаваныя за імі тэрыторыі, а газоны і клумбы, размешчаныя абапал прадпрыемстваў і ўстаноў, павінны даглядаць работнікі адпаведых арганізацый. Кіраўніцтва большасці з іх адказна ставіцца да добраўпарадкавання прылеглай тэрыторыі. Але, на жаль, ёсць і тыя, хто перакідвае з хворай галавы на здаровую: няхай замест мяне прыбірае хтосьці іншы. За прыкладам далёка хадзіць не трэба.

У № 43 газеты “Асіповіцкі край” ад 7 чэрвеня быў надрукаваны крытычны матэрыял, у якім адзначалася, што каля магазіна “Марка”, здадзенага ў арэнду ААТ “Гандаль”, у самым цэнтры горада на клумбе ўжо не відаць дэкаратыўных раслін з-за пустазелля, якое вырасла ў пояс.

Ад дырэктара ААТ “Гандаль” Анатолія Кулагі быў атрыманы адказ:

“Дадзены запыт накіраваны не па адрасе. Клумба, якая знаходзіцца каля магазіна № 24, вул. Сумчанкі, 27, з’яўляецца гарадской тэрыторыяй”. Незразумела, што меў на ўвазе кіраўнік, але ў рашэнні райвыканкама № 22-26 ад 27 мая 2022 г. сказана: “Далучыць юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў да выканання работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання горада Асіповічы і населеных пунктаў Асіповіцкага раёна, у тым ліку на прылеглых да прадастаўленых ім зямельных участкаў тэрыторыях уласнымі намаганнямі і за кошт уласных сродкаў.” У пераліку юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, на якіх распаўсюджваецца дадзены дакумент, за № 23 значыцца і ААТ “Гандаль”.

Дырэктар ТАА “Марка-Сэрвіс” С.А. Паус у сваю чаргу таксама растлумачыў сітуацыю: “Памяшканне магазіна “Марка” па вул. Сумчанкі, 27 у г. Асіповічы выкарыстоўваецца на праве арэнды. У адпаведнасці з дасягнутым пагадненнем абавязкі па пакосе расліннасці ўскладзены на ўласніка памяшкання, у сувязі з чым ААТ “Марка-Сэрвіс” не нясе адказнасці за дадзеную сітуацыю. Адначасова лічым неабходным адзначыць, што ўласнікам ужо прыняты меры і 10.06.2022 г. тэрыторыя прыведзена ў належны санітарны стан”.

Праўда, належны санітарны стан гандлёвыя прадпрыемствы ўяўляюць даволі дзіўна: пустазелле разам з кветкамі было… скошана. Такім жа чынам уласнік паступіў у той жа дзень і з клумбай каля яшчэ аднаго свайго гандлёвага аб’екта: магазіна “Капеечка” на вуліцы Сумчанкі. Адным махам! Цяпер, відаць, будуць чакаць, калі атава вырасце. Такім чынам, клумбы паступова ператворацца ў палеткі. А вось да магазіна “Дуэт” не дайшоў той гора-касец, бо на клумбах, што ўпрыгожваюць (ці ўпрыгожваюць?) уваход, дзецям ужо ў хованкі можна гуляць.

Ці набудуць прывабны выгляд клумбы каля аб’ектаў ААТ “Гандаль”? Пытанне пакуль застаецца без канкрэтнага адказу.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость