Как в Осиповичах убирают места общего пользования

Как в Осиповичах убирают места общего пользования

Камунальная гаспадарка

Пад’езды павінны быць параднымі

Згадзіцеся, кожны хоча бачыць у сваім доме чысціню і парадак. А за яго межамі? Далёка хадзіць не будзем, а параўнаем, ці адпавядае знешні выгляд вашай кватэры і лесвічнай пляцоўкі. Мяркую, што большасць адкажа: “Вельмі адрозніваецца”. А чаму? Бо пераважае пазіцыя: “Мая жылплошча — гэта мая асабістая маёмасць, а пад’езд — плошча агульнага карыстання, і для іншых наводзіць парадак я не збіраюся. Лепш пасваруся з камунальнікамі: чаму кожны дзень вільготнай уборкі не робяць?”

Давайце прааналізуем лічбы. Калі гаспадару кватэры трэба вымыць 30-50 квадратных метраў падлогі ў сярэднім раз на тыдзень, то, напрыклад, рабочаму па ўборцы пад’ездаў УКП ЖКГ Наталлі Гулік за мінулы месяц прыйшлося вычысціць анучай больш за 8 210 “квадратаў”. І калі падзяліць гэты лік на 18 працоўных дзён — менавіта столькі налічваў студзень, — то атрымоўваецца, што кожны дзень ёй даводзілася мыць па 456 м2 падлогі ў нашых з вамі пад’ездах, а падмятаць — удвая большую плошчу. Дарэчы, Наталля, як сапраўдная гаспадыня, не толькі ачышчае падлогу, але і працірае парэнчы, паштовыя скрыні, ручкі дзвярэй, падаконнікі. У 9-павярховых дамах мые і ліфты. А з мінулага года да абавязковага прыбірання дадалася яшчэ і дэзынфекцыя месцаў агульнага карыстання. Цяпер нават медыцынскія касцюмы прыбіральшчыцы атрымліваюць, бо нярэдка маюць кантакты з хворымі на каранавірусную інфекцыю.

Майстар ЖЭУ Яўгеній Міцько адзначае, што ў яго падпарадкаванні знаходзіцца 3 прыбіральшчыцы, кожная з якіх штодзённа прыбірае ў сярэднім па 12 пад’ездаў, на адзін затрачвае па 40-50 мінут. Яшчэ неабходна здабыць ваду, а гэта справа не з лёгкіх: многія жыльцы не згодны выдзеліць вядро вадкасці, каб прыбралі іх лесвіцу. І самі мыць падлогу не жадаюць: толькі адзінкі адмаўляюцца ад гэтай паслугі і наводзяць чысціню самастойна. Але ж прыбіральшчыца не можа насіць вёдры з сажалкі або свайго дома. Таму, здаецца, што тут, як і ў любой сітуацыі, неабходна знаходзіць узаемаразуменне: не хочаце пэцкаць рукі — стварыце ўмовы камунальнікам, каб маглі прыбіраць замест вас. Іншага выйсця няма.

Дарэчы, у прыбіральшчыц ёсць і любімыя пад’езды, жыхары якіх ашчадна ставяцца да месцаў агульнага карыстання, не выкідваюць за дзверы смецце, акуркі, не выстаўляюць на лесвічную пляцоўку пустыя бутэлькі, не ламаюць паштовыя скрыні, паважаюць працу іншых. Да такіх адносяць першы пад’езд дома 19 па вуліцы 60 гадоў Кастрычніка, першы і другі дома 1 па той жа вуліцы, другі і трэці дома 34 па вуліцы Сташкевіча. А вось у трэці і шосты  пад’езды дома 57А па вуліцы Сумчанкі заходзіць не вельмі прыемна, бо іх выгляд не заўсёды адпавядае санітарным нормам.

Дык хто вінаваты, калі той ці іншы пад’езд набывае непрывабны выгляд? Мяркую, што самі жыльцы. Таму, прыбраўшы ў кватэры, не забудзьцеся зірнуць за дзверы: мо і там патрабуецца папрацаваць.

Последние новости

Власть

“Надо решать вопрос”. Лукашенко поручил разобраться с проблемами на “АМКОДОРе”

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Создать условия для людей. Лукашенко обозначил задачи по развитию поселков городского типа

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

Тематическую прямую телефонную линию проведет и.о. первого заместителя начальника Могилевской таможни Дерезовский Дмитрий Евгеньевич

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко во время рабочей поездки в Витебскую область посетил Оршанский лесхоз

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость