Как обстоят дела со строительством домов в Осиповичах

Как обстоят дела со строительством домов в Осиповичах

Будаўніцтва

Што, дзе і наколькі прыгожа

Будаўніцтва сёлета ў рэгіёне не асабліва маштабнае. І тым не менш, па словах намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Ганчарова, новы мікрараён на вуліцы Чарняхоўскага застаецца месцам найбольшай будаўнічай актыўнасці. У гэтым годзе тут ужо здадзены ў экс-плуатацыю два шматпавярховыя домы — на 108 і 76 кватэр, завяршаецца добраўпарадкаванне вуліцы Міхалкіна — адной з чатырох транспартных артэрый, якія злучаюць жылую зону мікрараёна з транспартнай сістэмай горада. У бліжэйшых планах пачатак узвядзення яшчэ аднаго дома — на 84 кватэры. Зараз вядуцца тэндарныя таргі.

…Тут узнікае некаторая вытворчая інтрыга. Будынак па праекце цагляны, у той час як свайго роду стандартам матэрыялу жыллёвага будаўніцтва ў горадзе ўжо даўно сталі жалезабетонныя панэлі, якія выпускае Бабруйскі камбінат панэльнага домабудавання. Не дзіўна, што менавіта КПД і пабудаваў пераважную большасць гарадскіх шматпавярховак. Зацікавіцца КПД работай з няпрофільным будматэрыялам ці справай зоймецца хтосьці іншы — гэта адно пытанне. Але ёсць другое, куды больш агульнае. Будаўніцтва стала на паўзу не толькі на Асіповіччыне, таму за падрады ідзе вельмі жорсткая канкурэнцыя. Будзем спадзявацца, што ў гэтай барацьбе пераможа самы адказны і ўмелы.

Аднак пабудаваць — гэта яшчэ не ўсё. Здадзеныя ў эксплуатацыю аб’екты неабходна трымаць у адпаведным тэхнічным і прывабным вонкавым выглядзе. З нерухомасцю, якая знаходзіцца ва ўласнасці канкрэтных фізічных альбо юрыдычных асоб, усё проста. А вось з камунальнай маёмасцю — не заўсёды.

Сярод прыкладаў таго “як не трэба” Аляксандр Ганчароў узгадвае вадаём у гарадскім парку, які пэўны час таму стаў чымсьці вабіць рыбакоў. Важкасць улову тут сумніўная: вадаём выключна дэкаратыўны, флора з фаўнай у ім адчуваюць сябе не лепшым чынам. Ды і рыбалоўства тут забаронена афіцыйна — таксама з пазіцый падтрымання рэкрэацыйнага патэнцыялу паркавай зоны. Тым не менш, з аматарамі гарад-ской рыбалкі давялося праводзіць дадатковую тлумачальную работу. Прынамсі, асноўнай яе прычынай было не сядзенне з вудай каля папераджальнай таблічкі “Рыбалка забаронена”, а канкрэтныя факты пакідання смецця ў прыбярэжнай зоне.

* * *

Усе жадаюць, каб наш горад быў прыгожы і зручны. Для гэтага зроблена нямала, аднак без удзелу саміх асіпаўчан поспех будзе меншы, чым магчыма. А справа простая: адносіцца да таго, чым мы ўсе карыстаемся, з павагай і паслядоўна выконваць тры элементарныя правілы: не псаваць, не засмечваць і не даваць рабіць шкоду камунальнай маёмасці несвядомым удзельнікам мясцовай супольнасці.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость