Как благоустроили “Южную сторону” города Осиповичи в 2020 году

Как благоустроили “Южную сторону” города Осиповичи в 2020 году

Добраўпарадкаванне

Арыентацыя — поўдзень

2020 год для жыхароў нашага горада прайшоў пад знакам добраўпарадкавання. На працягу дванаццаці месяцаў раённая газета рэгулярна асвятляла гэту тэму.

Большасць жыхароў райцэнтра, заўважаючы змены, радавалася таму, што навокал становіцца прыгажэй. Але, як вядома, кожнаму не дагадзіць. У сацыяльных сетках не-не ды і з’яўляюцца абвінавачвальныя каментарыі, што работы праводзяцца толькі ў паўночнай частцы горада, а да жыхароў паўднёвага боку ўладзе і камунальнікам няма ніякай справы. Таму вырашылі даведацца, якія змены адбыліся “за пуцямі”, з самай дакладнай крыніцы — вытворча-тэхнічнага аддзела УКП ЖКГ.

У 2020 годзе быў праведзены капітальны рамонт вуліцы Гарбатава: абноўлена 350 метраў праезнай часткі, а таксама зроблена тратуарнае пакрыццё з дробнаштучнай пліткі паабапал дарогі на адлегласці 716 метраў, — расказала начальнік ВТА Таццяна Быліна. — Выканана першая чарга капітальнага рамонту вуліцы Кастрычніцкай: 1 550 метраў праезнай часткі і 1 044 — тратуараў. Дарожныя работы на гэтай вуліцы будуць працягнуты і налета.

Новым гульнёвым комплексам парадавалі камунальнікі юных жыхароў дамоў №№ 7 і 9 па вуліцы Рабоча-Сялянскай, а ў доме 30 па той жа вуліцы, а таксама Сацыялістычнай, 24 і 26 былі праведзены рамонт і афарбоўка абсталявання і малых архітэктурных форм, размешчаных у дварах.

Жылы фонд таксама крыху “падмарафеціўся”. Зроблены капітальны рамонт дамоў 20 па Сацыялістычнай, 25 па Кастрычніцкай і 50 па Касмічнай вуліцах. У двух дамах у рамках капрамонту таксама прыведзены ў парадак дваровыя тэрыторыі.

Падправілі рабочыя і вонкавы выгляд больш за двух дзясяткаў дамоў па Абросімава, Сацыялістычнай, Рабоча-Сялянскай, Кастрычніцкай, Горкага, дзе праводзіўся рамонт цокаля, адмостак, ганкаў, уваходных груп, афарбоўка фасадаў і іншыя работы.

На Сацыялістычнай, 31 адрамантавана кантэйнерная пляцоўка, а ўздоўж дамоў 23, 25-33 гэтай вуліцы высаджаны дрэвы.

Дарэчы, абнаўляецца знешні выгляд не толькі жылых дамоў, але і будынкаў устаноў і арганізацый, размешчаных ва ўзгаданым раёне. Напэўна, многія адзначылі прывабны выгляд кінатэатра “Радзіма”, а пра рамонт МПЦ “Равеснік” наша газета пісала ўжо, як і пра дэкаратыўныя цікавінкі СШ № 3.

Па меры фінансавання работы будуць працягвацца. А замест абвінавачвання ўсіх агулам у бяздзеянні лепш уносіць канструктыўныя прапановы і рабіць штосьці пазітыўнае. Хоць па кропельцы.

Фото Нины Царик

Последние новости

Общество

Инспекция МНС по Осиповичскому району проверила субъекты хозяйствования Осиповичского и Кличевского районов

25 августа 2025
Читать новость
Власть

Техника, продовольствие, строительство. Лукашенко назвал направления сотрудничества с Вологодской областью

25 августа 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе проводится смотр-конкурс на лучшее благоустройство и озеленение территорий

25 августа 2025
Читать новость
Профилактика

С 25 августа по 5 сентября 2025 года на территории Могилевской области Госавтоинспекция проводит СКМ «Внимание — дети!»

25 августа 2025
Читать новость
Образование

В рамках сотрудничества городов-побратимов Осиповичи (Беларусь) и Кронштадта (Россия) молодёжная делегация нашего района приняла участие в мероприятиях, посвящённых Дню государственного флага России

25 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с первым заместителем начальника Могилевской таможни

25 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем